Грамадства55

Выйшаў на свабоду саўладальнік «Гіпа» Васіль Варфаламееў

Бізнэсмен правёў у СІЗА каля трох месяцаў.

«Нашай Ніве» стала вядома пра вызваленне бізнэсмена Васіля Варфаламеева, саўладальніка «Гіпа», «Белмаркета», «Эліз» і іншых кампаній.

Умовы, на якіх бізнэсмен апынуўся на свабодзе, пакуль не называюцца.

Варфаламеева арыштавалі ў лютым 2024 года. Ён правёў у СІЗА каля трох месяцаў.

Сур'ёзныя праблемы ў «Гіпа» ўзніклі ў 2023 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка абураўся стотысячным заробкам топ-менеджара гэтай сеткі.

Па словах кіраўніка Дзяржкантролю Васіля Герасімава, генеральны дырэктар «Гіпа», які знаходзіцца за мяжой, — у сярэднім зарабляў 258 тысяч рублёў на месяц. Гэта каля $100 тысяч.

Сетка «Гіпа» — 29 крамаў па ўсёй Беларусі, 23 з якіх сканцэнтраваны ў Мінску і яго ваколіцах.

Каментары5

  • Acab
    14.05.2024
    Глядзіце, браткі, што навучу, пачакайце тут са сваім кепскім каралём і як вы матэматычна сумленна абярэце добрага вярхоўнага падатка-еда.

    Каралю, каб зьняволіваць дзеля выкупу багацея, трэба бачыць, хто багацей.
    А вось бачыць ён праз прымусовую празрыстасьць (ў каргакультах "цывілізаваных дзяржаваў" званую запазычаным словам транспарэнтнаасьць). То бок доступам кантралюючых органаў на рахункавасьці (бугалтэрыі). Што тлумачыцца так сванай сумленнасьцю выплаты падаходнага падатку. Так вось, гэты штраф за працавітасьць (падаходны) і дазваляе кепскім (то бок ўсім і кожнаму) каралям абдзіраць і браць закладнікаў дзеля выкупу.
    Не выбарам добрага караля, які раптам нязьменна стае кепскім, а зносам падаходнага падатку разьвязваецца праблема. І з адменай падатку немінучым зьнікненьнем празрыстасьці гаспадарчай дзейнасьці -– найгоршага наступства таго падатку.
    (Пацікаўцеся, як Вярхоўны суд ЗША да 1913 га менавіта з прычыны нападу на камэрцыйную таямніцу забараняў падаходны падатак, карысна ведаць)

    Калі ж вы, драткі, негатовыя да такіх "рэвалюцыйных" зьменаў (на справе контррэвалюцыйных, то вашыя каралі і надаль абурацьмуцца, што вы па 100 тысячаў на месяц зарабляеце. Ну ці, што мяса ясьцё штодня і шмат дыхаеце (гэта тым, перакананым, як іх гэта не даткнецца, бо 100 не зарабляюць. )
  • Влад
    14.05.2024
    Так а в чём новость-то? 30 лет уже этой схеме!
  • Гіпа Таламус
    14.05.2024
    А ў Гіпе перасталі аблічваць, забіваць два тавары ў чэк замест аднаго (а потым адмазвацца тыпу памылкова)? 

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне6

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

Паўлу Вабішчэвічу, якога абвінавацілі нібыта ў спробе падрыву пасажырскага цягніка, далі 23 гады калоніі3

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній9

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць13

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне6

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць