Грамадства3434

Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх

Акрамя гэтага, аналітык патлумачыў, чаму рускія добра ставяцца да беларусаў і звярнуў увагу на страту Расіяй аўтарытэту на постсавецкай прасторы.

Масква-сіці. Фота: Sergey Alimov/gettyimages

У новым выпуску ютуб-канала «Гадзіннічак цікае» аналітык Арцём Шрайбман адзначыў, што «сярэдні рускі» да «сярэдняга беларуса» адносіцца лепш за ўсіх іншых суседзяў Беларусі. Пры гэтым ён заўважыў, што рускія мала што ведаюць пра беларусаў. І вось гэтае няведанне на бытавым узроўні, на думку аналітыка, і вызначае добрыя адносіны.

«Усе мае кантакты з рознымі рускімі — ліберальнымі і не вельмі — на розных узроўнях паказваюць, што там няма ніякага разумення таго, што такое Беларусь. Яно яшчэ меншае, чым у Літве, і намнога меншае, чым у Польшчы.

Яны проста па дэфолце (па змаўчанні — «НН») з нейкай цеплынёй на чалавечым узроўні ставяцца да беларусаў. Але да тога моманту, пакуль ты не пачынаеш праяўляць нейкую сваю беларускую асаблівую ідэнтычнасць».

Шрайбман заўважае, што задумваецца аб тым, ці ёсць у такіх адносінах рускіх да беларусаў патэнцыял для неканфліктнага існавання ў будучым.

Ён мяркуе, што нейкая «мяккая сіла» Беларусі ў Расіі ёсць. Пытанне ў тым, ці магчыма яе выкарыстаць у будучым, калі будаваць незалежную дэмакратычную дзяржаву.

«Было б неразумна яе не выкарыстоўваць», — падкрэслівае аналітык.

Арцём Шрайбман Артём Шрайбман Artyom Shraibman
Арцём Шрайбман. Скрын відэа: chasiki_ / YouTube

Каб не падацца «зусім русафілам», Шрайбман расказаў, што яго злуе ў рускіх: «Расіяне ставяцца не толькі да беларусаў, але і да «малых народаў» вакол сябе (а масквічы да іншых расіянаў) у фармаце «я табе зараз патлумачу жыццё». <…>

Тая пыха, якая ў 90% ёсць у рускіх турыстаў, дзе б ты іх ні сустрэў, яна ў «паслухай, хлопчык, вялікароса». І гэта аднолькава распаўсюджана як у ліберальных, так і неліберальных колах. Заўсёды нейкае адчуванне, што ёсць народ, які «пазнаў дзэн і робіць гісторыю», і ёсць «нашы сябры меншыя».

Шрайбман заўважае, што такое ўспрыманне іншых рускімі — «нейкая посткаланіяльная рэч». «Яны ўсё яшчэ не могуць усвядоміць, што яны больш не магніт, не цэнтр сусвету для некага», — тлумачыць аналітык.

Па словах Шрайбмана, мяккая сіла Расіі на постсавецкай прасторы будзе слабець: «Арменія выбягае з АДКБ імклівымі тэмпамі. Расійскі ўплыў там падае. Цікава, што будзе з Грузіяй у гэтым сэнсе. Там ёсць бар'ер у выглядзе акупаваных тэрыторый. Жыхары Цэнтральнай Азіі на хвалі дыскрымінацыі і ўсяго астатняга бягуць з Расіі. Таджыкістан сваім грамадзянам не раіць туды ехаць. Падаецца, што «эканамічны магнетызм», які быў, слабее».

Каментары34

  • Занудства нейкае
    13.05.2024
    А ведаеце, што злуе мяне? Тое што посціце меркаванні нейкіх там мутных прарашысцкіх шрайбманаў і іншых малавядомых асоб, якія ніякай цікавасці не вызываюць.
  • Максим Дизайнер
    13.05.2024
    Сколько я ведер крафта выпил и бургеров с мраморной говядиной съел в фудкорте Делового центра.
  • Швайнбман
    13.05.2024
    Глупости! Уж кто как не поляки и литовцы готовы нас образовывать и быть правильными, а по факты геттоизируют. Шрайбман давно фигню стал нести, от безденежья,судя по всеми. Да и русские из его круга спорные.

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Усе навіны →
Усе навіны

Устанавілі тарыфы на платны прыём дактарамі3

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?3

У Расіі выпадкова выдалі колькасць вайскоўцаў, якія зніклі без вестак?

Галоўнае
Усе навіны →