Каханне і сэкс1313

«Вай, ты мяне скарыла!» Журналістка «Нашай Нівы» пратэсціравала расійскі аналаг Tinder

Пасля сыходу Tinder з Расіі і Беларусі, расійскія распрацоўшчыкі выкацілі свой дадатак для анлайн-знаёмстваў. Журналістка «Нашай Нівы» пратэсціравала Twinby — сэрвіс, які працуе з дапамогай штучнага інтэлекту.

Фота freepik.com

Галоўнай фішкай распрацоўшчыкі Twinby называлі псіхалагічныя тэсты, якія дадатак адразу прапаноўвае прайсці. Сцвярджаецца, што гэта дапаможа карыстальнікам арыентавацца не толькі на знешні выгляд незнаёмцаў, але і на працэнт сумяшчальнасці, які вылічваецца аўтаматычна. «У выніку ты атрымаеш базавае апісанне рыс характару і даведаешся, з кім з партнёраў табе будзе цікава, весела і камфортна!»

Больш за тое, дадатак абяцае падказваць «чырвоныя» і «зялёныя» сцягі пры камунікацыі з канкрэтным чалавекам. Але, паверце, гучыць гэта цікавей, чым ёсць насамрэч.

У бясплатную версію ўваходзяць тры тэсты: стыль прыхільнасці, тып асобы і «вялікая пяцёрка». Апошні вызначае, наколькі ты кансерватыўны, адказны, добразычлівы, эмацыянальны і дапамагае вызначыць, ты экстраверт ці інтраверт.

У кожным з тэстаў выдаюць па чарзе 10 сцвярджэнняў (напрыклад: «Звычайна я крытычна стаўлюся да іншых, адчуваю жаданне паспрачацца»), а ты павінен вызначыць, наколькі яны табе падыходзяць.

Складана сказаць, ці сапраўды гэта працуе, бо амаль з усімі прапанаванымі мне мужчынамі працэнт сумяшчальнасці зашкальваў, а дадатак абяцаў, што мы будзем цудоўнай парай.

Крыху дзіўна, канечне, бачыць, што ў цябе ідэальная сумяшчальнасць з чалавекам, які галоўным фота зрабіў здымак, на якім горача цалуецца з нейкай дзяўчынай. Хацелася б у гэтым выпадку, каб як мінімум удакладнілі ягоную сумяшчальнасць з паненкай на фота.

Неабходна адзначыць, што ўменне беларускіх мужчын выбіраць фота для знаёмства — гэта асобны від мастацтва. Можна бясконца доўга гадаць, што ж хацеў сказаць аўтар, выстаўляючы здымак, дзе на заднім плане ягоны сябар дэманструе сваю ніжнюю частку спіны, старанна расстаўляючы на траве піўныя бутэлькі.

Хаця фота 32-гадовага хлапчука ў кампаніі Дзеда Мароза і Снягуркі таксама выклікае пытанні.

А што вы скажаце пра хлопцаў, якія спрабуюць разам з сябрамі на фота выкласці слова «По*й» сваімі целамі? Пасля такога абмяркоўваць размытыя сэлфі побач з унітазам або на фоне бабулінага дывана няма ніякага жадання — банальшчына.

Здаецца, Twinby за мяне хваляваўся, таму напісаў: «Твая гатоўнасць дапамагчы можа стаць аб'ектам для маніпуляцый і сузалежных адносін». І клапатліва папярэдзіў, што я магу сутыкнуцца з неабгрунтаванай рэўнасцю і залішняй прывязанасцю партнёра. Нават параду даў: «У пачатку адносін абавязкова пагаварыце з партнёрам і расстаўце свае межы. Памятай, што ўнутраны рэсурс не бязмежны, і ў цябе абавязкова павінен быць час для сябе».

Калі не прайсці верыфікацыю (для гэтага трэба зрабіць сэлфі і служба тэхпадтрымкі параўнае яго с тваёй аватаркай), колькасць людзей, якіх ты можаш лайкнуць, абмежаваная. Ліміт — 10 лайкаў на суткі.

Не хочаш верыфікавацца — чакай 24 гадзіны для таго, каб зноў пачаць шукаць каханне. У якасці бонусу распрацоўшчыкі абяцаюць ставіць птушачкі на профілях верыфікаваных карыстальнікаў. За тое, каб паглядзець, хто паставіў табе лайк, дадатак таксама просіць заплаціць.

Яшчэ адзін цікавы момант: ты можаш паглядзець столькі фоты ў чужым профілі, колькі загрузіў у свой. Калі ў цябе менш здымкаў, дадатак блюрыць чужыя фота і прапануе табе дадаць больш сваіх.

Маўчанне пасля таго, як склалася віртуальная пара, — з’ява даволі частая. Мабыць таму стваральнікі Twinby прадугледзелі наборы картак з рознымі пытаннямі для таго, каб прасцей было падтрымліваць размову. У бясплатную версію ўваходзяць толькі дзве — карткі з пытаннямі для знаёмства і мікс пытанняў на самыя розныя тэмы. А вось за грошы для абмеркавання прапануюцца самыя розныя тэмы — ад бытавухі і падарожжаў да гендараў і фетышаў.

Атрымаўшы ў чарговы раз паведамленне кшталту «Вай, ты мяне скарыла!», я вырашыла браць справу ў свае рукі і пачала закідваць мужчын прапановай паадказваць на пытанні.

Прыкладна палова пагадзілася. Здаецца, гэта сапраўды неблагая ідэя, бо дапамагае ляніва падтрымліваць дыялог на працягу некалькіх дзён.

Цікава, канечне, як працуе алгарытм, які падбірае пытанне для пары. Бо з адным суразмоўцам табе адразу прапаноўваюць пачаць разважаць пра ролю сэксу ў адносінах, а з іншым сыплюцца панылыя карткі кшталту «Ці шмат кветак у цябе дома?» або нават «Які верш ты ведаеш на памяць?».

Пакуль ты не адкажаш на пытанне, ты не можаш убачыць, як на яго адказаў партнёр. Калі не хочаш адказваць — прапаноўваеш перайсці да наступнага пытанне. Але ж у гэтым выпадку ты не даведаешся, што ж ён там распавёў.

Глядзець на «чырвоныя» ды «зялёныя» сцягі канкрэтнага чалавека па меркаванні дадатку асабліва няма сэнсу. Бо ў першым выпадку звычайна табе Twinby піша: «Вам добра разам, але часам вы не чуеце партнёра і да апошняга настойваеце на сваім пункце гледжання», а ў другім сцвярджае, што ваша пара будзе гарманічнай і канфліктаў не прадбачыцца. 

Здаецца, яшчэ не вельмі шмат людзей усталявалі сябе Twinby, бо ў нейкі момант дэйтынг-сервіс пачаў прапаноўваць мне мужчын з Краснадара і Масквы.

Каментары13

  • Спачуваю
    11.05.2024
    І не шкада вам журналістак (ды яшчэ ў Беларусі) адпраўляць на такое небяспечнае заданне? Там жа трэба фоты грузіць, сэлфі дзеля вэрыфікацыі, і ўвогуле можна дэананімізавацца па поўнай, здаўшы свае прыватныя звесткі чарговай фсбшнай аплікацыі.
  • Саша - Саша
    11.05.2024
    Саша Грэй, беларускія мужчыны кшталту Дабратвора і Панкаўца не патрэбны беларускім жанчынам)) адносіны патрэбны, каб зрабіць жыццё лепшым, а не каб ратаваць ўвесь час нейкіх мудакоў
  • Жора
    11.05.2024
    Дзякуй НН за пастаяннае мачанне тварам у расейскі свет - расейскі "тожа-беларускі" цікток, расейскія здарэнні, навіны пра расейскіх актораў, музыкаў і падобнае. Відавочны дысбаланс у расейскі бок і расейскую інфармацыйную прастору. Часам думаецца, хто большы ментальны інтэгратар - вы ці рэжым; вы больш шкодныя, бо маскіруецеся пад "сваіх".

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы не выявілі сувязі паміж выкарыстаннем сацыяльных сетак і псіхічнымі праблемамі

У цягніку Мінск-Брэст раптоўна памёр італьянец17

Пераходная адміністрацыя Трампа адмаўляе, што дарадца Ланза казаў пра Украіну ад яе імя20

Даследаванне ДНК ахвяр вывяржэння ў Пампеях разбурыла прыгожую легенду пра маці з дзіцем10

У Прыпяцкім нацыянальным парку адшукалі старажытныя курганы1

«Ва Украіне я ніхто!» Маргарыта Ляўчук не можа даць сыну імя праз абмежаванні, уведзеныя супраць беларусаў105

«Крыма больш няма». Амерыка пры Трампе не збіраецца дапамагаць Украіне вяртаць акупаваныя Расіяй тэрыторыі?40

Навуковец назваў два раёны Мінска, якія аблюбавалі кажаны2

Для Лукашэнкі запісалі песню «Надо!» з Дзім Дзімычам, Саладухам і Ярмоленкам26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе11

Міліцыянт, які вядзе канал віцебскага ГУБАЗіКа, выпадкова выдаў сябе

Галоўнае
Усе навіны →