Грамадства66

Як адрозніваюцца льготы на праезд у грамадскім транспарце ў Мінску, Варшаве і Вільні

Параўналі сітуацыю ў сталіцах Беларусі, Польшчы і Літвы.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Мінск

У Мінску права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце маюць наступныя катэгорыі грамадзян:

  • Дзеці ва ўзросце да 7 гадоў.
  • Сталічныя школьнікі могуць бясплатна карыстацца грамадскім транспартам, але толькі ў перыяд з 1 верасня па 30 чэрвеня.
  • Навучэнцы 1-2 курсаў дзённай формы навучання ва ўстановах прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі могуць ездзіць у грамадскім транспарце бясплатна круглы год.
  • Інваліды першай групы, непаўналетнія інваліды і асобы, якія іх суправаджаюць, маюць права на бясплатны праезд не толькі ў гарадскім грамадскім транспарце, але і ў чыгуначным агульнага карыстання ў цягніках гарадскіх ліній.
  • Служачыя тэрміновай ваеннай службы, сувораўцы і выхаванцы вайсковых часцей.
  • Таксама права на бясплатны праезд маюць Героі Беларусі, СССР, ветэраны і інваліды ВАВ.

З поўным спісам ільгот на праезд можна азнаёміцца па спасылцы.

Варшава

У польскай сталіцы бясплатна ездзіць у гарадскім грамадскім транспарце могуць:

  • Дзеці ва ўзросце да 7 гадоў, а таксама навучэнцы пачатковай школы, якія вучацца або пражываюць на тэрыторыі Варшавы.
  • Дзеці і падлеткі з інваліднасцю, не старэйшыя за 26 гадоў, а таксама асобы, якія іх суправаджаюць.
  • Людзі з разумовымі асаблівасцямі або асобы з першай або другой групай інваліднасці ездзяць бясплатна ў незалежнасці ад узросту.
  • Школьнікі і студэнты ва ўзросце да 26 гадоў карыстаюцца грамадскім транспартам з 50%-най зніжкай.
  • Пенсіянеры да 70 гадоў маюць права на 50% зніжкі. Асобы, старэйшыя за 70 гадоў, могуць карыстацца грамадскім транспартам бясплатна.
  • Сярод іншага, права на бясплатны праезд у грамадскім транспарце Варшавы атрымліваюць людзі, ў ім народжаныя.

З поўным спісам ільгот на праезд у Варшаве можна азнаёміцца па спасылцы.

Вільня

Бясплатна карыстацца грамадскім транспартам у Вільні могуць дзеці да 7 гадоў. Амаль бясплатна — па білеце за 2,90 еўра за год — могуць ездзіць асобы, старэйшыя за 80 гадоў.

Навучэнцы віленскіх школ з 1 па 4 класы могуць карыстацца грамадскім транспартам цягам года, набыўшы за 10 еўра білет вучня пачатковай школы.

Права на 80%-ю зніжку маюць вучні сярэдняй школы і студэнты дзённай формы навучання. Таксама 80% зніжкі на праезд распаўсюджваецца на інвалідаў першай групы і асобу, якая суправаджае інваліда.

Зніжкі памерам 50% прадугледжаны для інвалідаў другой групы і пенсіянераў ва ўзросце да 80 гадоў. 

З поўным спісам ільгот на праезд у Вільні можна азнаёміцца па спасылцы.

Колькі каштуюць месячныя праязныя ў Беларусі, Польшчы і Літве?

У Мінску поўны кошт праязнога на 30 дзён на ўсе віды грамадскага гарадскога транспарту разам з метро складае 51 рубель (каля 15 еўра). 

У Варшаве месячны праязны для жыхароў сталіцы па «карце варшавяка» каштуе 98 злотых (каля 23 еўра). Звычайны кошт месячнага праязнога для тых, хто афіцыйна не жыве і не працуе на тэрыторыі Варшавы, складае 180 злотых (каля 42 еўра).

У Вільні праязны на 30 дзён каштуе 29 еўра (ці 26 еўра, калі толькі на працоўныя дні).

Колькі ў сярэднім зарабляюць жыхары кожнай са сталіц?

У Мінску сярэдняя зарплата на рукі па выніках сакавіка склала 2585 рублёў, ці каля 730 еўра.

Сярэдняя зарплата ў Вільні па выніках чацвёртага квартала 2023 года — 1423 еўра на рукі.

У Варшаве сярэдняя зарплата на канец 2023 года складала 6355 злотых, ці каля 1460 еўра на рукі.

Каментары6

  • 0101
    16.05.2024
    Калі браць праязны на 3 месяцы па карце Варшавяка, то яго кошт складае 250 злотых ну альбо 83.3 злотых. І ш, што вельмі важна, па гэтаму праязному можна ездзіць у прыгарадным чыгуначным транспарце. Гэта “ Стрэфа” ( зона) 2. Ну напрыклад можна даехаць да Отвоцка. 40 хвілін у дарозе. У Мінску такой магчымасці няма.
  • Пуdzh
    16.05.2024
    Не разумею, пры чым тут у параўнанні Вільня, бо праз тое, што ў старом мейсцы там літаральна няма грамадскага транспарту, ды праз адсутнасць метро, гэты горад некарэктна тут абмяркоўваць, не тая вагавая катэгорыя.

    Вось Варшава і Менск -- іншая справа. Але тут артыкул можна было б скончыць у адзін радок -- у Менску той самы транспарт таннейшы пры тых самых льготах. Мабыць толькі варшаўскія электрычкі сучасней і нашмат лепей выглядаюць, але даражэйшыя.
  • 0101
    16.05.2024
    Пуdzh, У Впршаве практычна няма аўтобусаў без кліматызацыі( кандыцыянера) . І калі параўноўваць праз пакупніцкую здольнасць, то ў Мінску даражэй. Ну і яшчэ якасць саміх аўтобусаў. Я мінулым летам у спеку на канечнай станцыі сядзеў 25 хвілін у цягніку. І ўвесь гэты час поацаваў кандыцыянер. Зімою вы ніколі не сустрэнеце поамерзлую электрычку. Нават у самую рань. Так што не сузім карэктна параўноўвпць грамадскі транспарт і “ недатранспарт”

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Усе навіны →
Усе навіны

Крэмль стаў выдаляць метаданыя з усіх відэа з удзелам Пуціна2

Экс-прэзідэнт Польшчы: Замарожаны канфлікт будзе трагічнай весткай для Украіны3

Упершыню за палову месяца даляр патаннеў

«Калі набыў $20 па курсе 3,3 — і цяпер ты паспяховы інвестар»: як беларусы рэагуюць на скачкі валют7

У 53 гады загінуў былы турэмны начальнік з Оршы5

У Брэсце мужчына падумаў, што яму атруцілі каву, і ўдарыў афіцыянтку лыжкай. Завялі крымінальную справу3

Паліцыя разагнала пратэст у цэнтры Тбілісі3

Улады Малдовы вырашылі не плаціць «Газпраму» доўг памерам 709 млн даляраў

«Цяпер хоць стала можна нармальна зарабляць». Што думаюць таксісты пра працу ў новых умовах9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Што вядома пра беларуса Віктара Павелку, якога ў Польшчы падазраюць у арганізацыі нападаў на расійскіх апазіцыянераў

Галоўнае
Усе навіны →