У Еўропе яшчэ ёсць мясціны, дзе можна пабачыць аранне на валах ФОТАФАКТ
Румынскі фатограф Улад Думітрэску на сваёй старонцы ў фэйсбуку My Romania — Vlad Dumitrescu апублікаваў свежыя фота, на якіх выяўленыя моманты апрацоўкі зямельнага ўчастка пры дапамозе пары валоў. Фота зробленыя ў ваколіцах горада Брашоў у цэнтральнай частцы Румыніі.
Калісьці валы шырока выкарыстоўваліся ў гаспадарцы і беларускімі сялянамі, але ўжо некалькі дзесяцігоддзяў такога ў нас убачыць немагчыма. У Румыніі ж, як выглядае, традыцыя яшчэ дзе-нідзе захавалася.
Каментары
На Беларуси и сегодня в каждой деревенской хате есть плуг,сошник и борона.Ну упряжь много у кого сохранилась.Бери пару коней и паши.Делай фотки для инсты )