Улада1010

Віцебскія ўлады прапанавалі жыхарам скінуцца на перайменаванне вуліцы Камуністычнай

Перайменаванне вуліцы Камуністычнай у Багаслоўскую каштуе 5–7 мільёнаў. Віцебскім уладам «ледзь хапае на выплату заробкаў», таму яны прапанавалі віцеблянам самім аплаціць працэдуру перайменавання вуліцы Камуністычнай у Вялікую і Малую Багаслоўскую.

Сёння адбылося паседжанне гарадской тапанімічнай камісіі Віцебска пад кіраўніцтвам Наталлі Шыянок, начальніка аддзела культуры Віцебскага гарвыканкаму. Удзельнічаць у паседжанні была запрошаная кіраўнічка Віцебскай абласной арганізацыі Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Таццяна Севярынец, ініцыятар кампаніі па збору подпісаў жыхароў гораду за вяртанне цяперашняй вуліцы Камуністычнай яе сапраўднай назвы, аднятай у 1919 годзе. На гэтай вуліцы размешчаны Свята -Успенскі храм, бацюшка якога блаславіў збор подпісаў за вяртанне вуліцы назвы Вялікая і Малая Багаслоўская. Заява з 31 подпісам жыхароў вуліцы Камуністычная была пададзеная ў мясцовы гарвыканкам напачатку снежня.

Паводле Таццяны Севярынец, старшыня выканкаму Кастрычніцкага раёну Віцебска заявіў, што ў бліжэйшыя два-тры гады горад не будзе займацца перайменаваннем вуліц, таму што «няма грошай нават на заробкі». Чыноўнік адзначыў, што выканкам «з вялікай цяжкасцю выплачвае заробкі бюджэтнікам».

Перайменаванне вуліцы, паводле чыноўніка, будзе каштаваць 5–7 мільёнаў рублёў (замена тэхнічных пашпартоў дамоў, новыя шыльды, замена штампаў у пашпартах і г.д.).

Спадарыні Севярынец было заяўлена, што калі б гэтыя расходы ўзялі на сябе жыхары вуліцы Камуністычная, тыя, хто падпісаў заяву аб перайменаванні, дык гарвыканкам нічога не меў бы супраць. А калі не — дык пакуль няма магчымасці.

Афіцыйны адказ аб разглядзе гарадской тапанімічнай камісіі заявы 31 жыхара Віцебска аб перайменаванні вуліцы Камуністычнай у Вялікую і Малую Багаслоўскую і прыянтым рашэнні Таццяне Севярынец паведамяць пісьмова.

Віцебская арганізацыя БХД распачынае збор сродкаў на перайменаванне Камуністычнай у Вялікую і Малую Багаслоўскую.

Каментары10

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Марыя Васілевіч расказала, як стала вядучай «Калыханкі». Кажа, гэта не дзеля папулярнасці6

Даляр на таргах апускаўся ніжэй за 3,10 рубля1

«Байсол» збірае грошы для дзяцей палітвязняў перад школай — яшчэ можна падтрымаць2

Экс-дзяржсакратар ЗША апублікаваў імаверны мірны план Трампа па Украіне. Што ў ім?26

Падазраванага ў падрыве машыны афіцэра ў Маскве даставілі з Турцыі ў Расію

Спявачка Ірына Дарафеева адпачывала ў Турцыі ў гатэлі 18+ ФОТЫ22

28-гадовая жанчына прымала ванну разам з двухгадовай дачкой і размаўляла па тэлефоне з мужам. Гісторыя скончылася трагічна2

Дзесяць займальных пытанняў пра беларуска-габрэйскую кухню ТЭСТ

Сярод зарэгістраваных выбарцаў за Трампа 48%, за Харыс 46% — апытанне New York Times4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

У Парыжы прайшла грандыёзная і наватарская цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →