Грамадства2020

Полк Каліноўскага: «Мікола» пакуль не звольнены, а нашы байцы не могуць балатавацца ў Каардынацыйную раду

Полк Каліноўскага выступіў з афіцыйнай заявай датычна «агульнага сходу байцоў», які ініцыяваў Дзяніс «Кіт» Прохараў. Калі правіла пра няўдзел у выбарах у Каардынацыйную раду захаваецца, то полк давядзецца пакінуць намесніку камандзіра Вадзіму Кабанчуку.

З правага боку Дзяніс «Кіт» Прохараў. Фота прэс-службы ПКК

Сёння мы пісалі пра магчымае звальненне з Палка Каліноўскага Міколы Дземідзенкі з пазыўным «Мікола». У заяве палка гэта абвяргаецца.

Згодна з заявай, байцы ПКК — частка Замежнага легіёна ГУР Украіны, дзе афіцыйна працаўладкаваныя ўсе ваяры. І не існуе працэдуры, па якой агульны сход байцоў можа некага звольніць або прыняць на працу. А кіруе палком Рада камандзіраў, якую абіраюць байцы, агульны сход жа зроблены як інструмент абмену меркаваннямі.

Пытанне па тым, ці будзе «Мікола» надалей у палку, яшчэ вырашаецца.

Таксама полк даводзіць, што Рада камандзіраў нядаўна прыняла рашэнне, згодна з якім ПКК не ўдзельнічае ў выбарах у КР. Таксама яна вырашыла, што ўсе байцы, якія хочуць балатавацца ў КР, мусяць пакінуць полк. І агульны сход не можа адмяніць гэтае рашэнне.

Калі правіла датычна КР не будзе адмененае, то полк давядзецца пакінуць аднаму з самых вядомых яго байцоў і намесніку камандзіра палка Вадзіму Кабанчуку. Ён балатуецца ў КР са сваім спісам «Воля».

Да таго ж, у агульным сходзе, які 22 красавіка ініцыяваў Дзяніс «Кіт» Прохараў, паўдзельнічалі не ўсе байцы палка і нават не большасць байцоў. Гэта, па меркаванні ПКК, дадаткова ставіць пад сумнеў легітымнасць прынятых там рашэнняў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары20

  • Акупацыя сьвядомасьці, яна такая
    24.04.2024
    Меркаванне, беларусам так цікава глядзець што там ва Ўкраіне што начхаць што ў беларусаў няма беларускай улады. За Беларусь вырашаюць хто заўгодна, толькі не беларусы
  • Так
    24.04.2024
    Меркаванне , i зброю усю яшчэ забяруць. Паедуць хто куды.
  • М
    24.04.2024
    Меркаванне , сёньня расейцы наступаюць, заўтра адступаюць. Але пройгрыш Украіны - гэта і пройгрыш Беларусі. Пасьля перамогі Ўкраіны застаецца кейс уварваньня з нашае тэрыторыі 24.02.2022, таму будуць усе падставы для вызваленьня. Дый лука ўтрымаўся таму што памагла Расея. Так што без расейскага фактару ніякага ўвогуле пытаньня лукі ня будзе.

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Усе навіны →
Усе навіны

Дроны УСУ атакавалі вайсковы аэрадром у Адыгеі

Гродзенцы пра тое, як страцілі магчымасць зарабляць на прыгранічным бізнэсе6

У цэнтры Вільні ўчора ўпаў метэазонд з кантрабандай3

Маштабны фестываль агню ўпершыню пройдзе ў Батанічным садзе Мінска1

Пісьменніца Лілі Эберт, якая выжыла ў Асвенціме, памерла ва ўзросце 100 гадоў

Смяротны ўраган «Мілтан» ударыў па Фларыдзе1

Краўцоў разважае, чаму Лукашэнка не ідзе на перамовы з Захадам4

У Краснадарскім краі УСУ пацэлілі ў склад з боепрыпасамі

Мазырскі НПЗ пакуль так і не аднавіў аб'ёмы вытворчасці, якія былі да летняга ўрагану. Магчыма, робіць гэта свядома4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы10

Пасля ўчорашняй публікацыі «НН» з «Сяргеем» і «Алексам» адбыліся метамарфозы

Галоўнае
Усе навіны →