Пра гэта «Нашай Ніве» расказала яго былая жонка Юлія Міхайлава.
«Прах быў дастаўлены ў Беларусь учора, у панядзелак. Наколькі я разумею, цяпер спрабуюць узгадніць месца для яго. Не ведаю, як доўга гэта зойме па часе», — распавяла «НН» жанчына.
Раней паведамлялася, што цела хакеіста крэміравалі ў Амерыцы.
Пра трагічную смерць экс-гульца Нацыянальнай хакейнай лігі і зборнай Беларусі Канстанціна Кальцова стала вядома у ноч на 19 сакавіка. Спачатку з'явілася інфармацыя, што ён загінуў у ДТЗ у Маямі. Але потым узнікла зусім іншая версія: суіцыд. Паводле версіі паліцыі Маямі, Кальцоў здзейсніў самагубства —выкінуўся з акна гатэля.
Каментары
Сачыце далей за сітуацыяй. Прах павінны недзе паставіць у склепчык - як паставяць, навіну абавязкова дайце. Потым на склепчык павінны прымацаваць шыльдачку - таксама матэрыял падрыхтуйце аб такой важнай падзеі ў лёсе гэтага Кальцова. Потым пакладуць кветачкі пласмасавыя - тэрмінова ў стужку навіну. Ну і само сабой - сачыце за маямскім друкам, можа тамтэйшыя следчыя дакапаюцца да сапраўднай прычыны выкідання з гаўбца - выданю ўзроўню Нашай Нівы ні ў якім разе нельга будзе прапусціць такую сенсацыю.
Няўжо рэальна такі тэматычны голад?