Свет1818

«Ваш аэрапорт падобны да аўтастанцыі ў нашым райцэнтры». Консул Кітая прачытаў натацыю расійскім чыноўнікам

Выконваючы абавязкі генконсула КНР у Іркуцку Сунь Чуаньцзян днямі наведаў круглы стол па справах турызму, у якім удзельнічалі прадстаўнікі мясцовай улады і грамадскія дзеячы. Тое, што ім адкрыта выказаў кітайскі дыпламат на рускай мове, яны запомняць надоўга.

Выконваючы абавязкі генконсула КНР у Расіі Сунь Чуаньцзян выступае на «круглым стале» па справах турызму ў Іркуцку. Фота: скрыншот відэа з тэлеграм-канала «Новости здесь и сейчас|Иркутск»

Як паведамляе партал IrkutskMedia і іншыя расійскія медыя, кітайскі дыпламат адкрыта і здзекліва раскрытыкаваў турыстычную і лагістычную інфраструктуру Іркуцка падчас нядаўняга круглага стала з прадстаўнікамі мясцовых улад і грамадскіх дзеячоў.

Круглы стол называўся «Чырвоныя маршруты Іркуцка» і абмяркоўваліся ў ім выключна перспектывы павелічэння турыстычнай плыні з Кітая ў Іркуцк. У сваім выступленні Сунь Чуаньцзян заявіў, што ў яго суайчыннікаў ёсць цікавасць да азнаямлення з Іркуцкам, аднак дыпламат звярнуў увагу на шэраг момантаў, «якія стрымліваюць магчымасці кітайскага турызму».

Сярод іх аказалася пытанне абсталявання і памеру іркуцкага аэрапорта, якую дыпламат адкрыта параўнаў з аўтобуснай станцыяй у кітайскім павеце.

«Аэрапорт падобны да нашых аўтастанцый у райцэнтрах. У райцэнтрах. Я сам жыву ў адным гарадку ў правінцыі Цзянсу (адміністратыўны цэнтр правінцыі — горад Нанкін. — «НН») і там цяпер пабудавана метро, якое едзе да райцэнтра, а адтуль ужо да цэнтра горада», — заявіў на рускай мове намеснік генконсула Кітая ў Іркуцку Сунь Чуаньцзян падчас круглага стала, крытыкуючы інфраструкту горада.

Павет у Кітаі — гэта адміністрацыйная тэрытарыяльная адзінка, якая ідзе пасля правінцый і аўтаномных раёнаў (акругаў). Калі параўноўваць з беларускім ці расійскім тэрытарыяльным дзяленнем, то кітайскі павет — гэта раён.

Дыпламат таксама дадаў, што «калі аэрапорт не павялічыць колькасць стоек рэгістрацыі і зон дагляду, а таксама не выдасць больш калясак для перавозкі багажу і не аптымізуе працэдуру перасячэння межаў, то турыстычная плыня з Кітая ў Іркуцк не павялічыцца».

Партал IrkutskMedia адзначае, што аэрапорт Іркуцка (як унутраны, так і міжнародны тэрмінал) за апошні час часта станавіўся аб'ектам гумару і здзекаў.

Так, напрыклад, у лістападзе 2023 года іркуцкімі ўладамі быў прадстаўлены макет новага аднапавярховага павільёна для ўнутраных пералётаў з запланаваным коштам у амаль 600 мільёнаў расійскіх рублёў (6,5 мільёна даляраў), але аблічча гэтага тэрмінала нагадвала ангар, а жыхары Іркуцка ў сацсетках празвалі яго хлевам.

Ад сябе падкрэслім, што МЗС Расіі, які актыўна рэагуе на любую крытыку заходніх дыпламатаў, пакінуў без увагі словы намесніка кітайскага генконсула.

Макет новага аднапавярховага павільёна аэрапорта Іркуцка для ўнутраных пералётаў за амаль 600 мільёнаў расійскіх рублёў, які быў прадстаўлены гарадскімі ўладамі ў мінулым годзе. Дызайн многія прынялі крытычна і нават празвалі павільён хлевам. Фота: IrkutskMedia

Каментары18

  • Mafkees
    13.04.2024
    Молодец китайский барин,не поленился-не плохо выучил язык своих новых холопов. Им же нужно как то время от времени напоминать чьи они есть холопы,не бить же их все время.
  • ЯНКА
    13.04.2024
    Пішыце вы ўжо цалкам на трасянцы, калі гэтак складана на літаратурнай беларускай мове❗
  • Пара ўжо Кітаю забіраць дальні ўсход
    13.04.2024
    Навіны смехдзяржавы, дзе аэрапорты ў буйных гарадах выглядаюць як аўтастанцыі ў кітайскіх вёсках. А калі б гэты кітайскі консул праехаўся на трактары па расейскіх вёсках, бо на іншым транспарце там проста немагчыма праехаць з-за адсутнасці нармальных дарог, ці паглядзеў бы на рускія сарціры, то ў яго быў бы здарыўся інфаркт.

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»22

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Усе навіны →
Усе навіны

Вось у якіх раёнах Мінска можа зноў пагоршаць якасць вады2

Успышка віруса Марбург можа перарасці ў новую пандэмію. Што гэта за хвароба?3

Чэргі з аўтобусаў на межах Беларусі зноў зніклі

Вельмі моцны пажар на нафтабазе ў Пермскім краі Расіі

Бывай, Еўропа! Беларусы канчаткова перасаджваюцца на кітайскія аўто20

На Нобелеўскую прэмію міру сёлета прэтэндуе 286 кандыдатаў

Вядучая Бі-бі-сі выпадкова адправіла пытанні Борысу Джонсану перад інтэрв'ю. Інтэрв'ю прыйшлося адмяніць

Ганец з Ірана ехаў папярэдзіць Насралу, што Ізраіль збіраецца таго забіць. Абодва загінулі ў бункеры2

«Я тупіў. І сумняваўся. І рваўся паміж некалькімі пачуццямі. І цяпер мне сорамна». Кранальнай гісторыяй падзяліўся беларускі святар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»22

На зіму запланаваныя масавыя затрыманні, складзеныя «першы і другі спісы»

Галоўнае
Усе навіны →