Грамадства149149

Радзіна параіла Украіне наносіць удары па вайсковых аб'ектах і НПЗ у Беларусі. Пазняк рэзка адрэагаваў

Пра што размова?

Зянон Пазняк рэзка адрэагаваў на словы Наталлі Радзінай. Фота: скрын эфіру Radio NV, «Наша Ніва»

У нядаўнім эфіры ўкраінскага Radio NV вядучы спытаў Наталлю Радзіну пра законныя ваенныя цэлі на тэрыторыі Беларусі і пры якіх умовах па іх маглі б ударыць. Радзіна адказала, што гэта рашаць украінскаму боку.

«Я лічу, што ў цяперашняй сітуацыі не трэба чакаць, пакуль ружжо, якое вісіць на сцяне, выстраліць, а трэба дзейнічаць усё-такі прэвентыўна. Трэба разумець, што Лукашэнка небяспечны, давяраць яму нельга, ніякія дамоўленасці з ім не спрацуюць і неабходна дзейнічаць прэвентыўна. То-бок пачынаючы з таго, што разумець, што наносіць удары па вайсковых аб’ектах, па расійскіх вайсковых аб’ектах, па тых жа НПЗ, працуючых сёння на расійскі ВПК — гэта сапраўды законна і Украіна мае на гэта права».

Радзіна дадала, што варта таксама ствараць дывізію з беларусаў на базе Палка Каліноўскага.

Яна адзначыла ў эфіры, што ёй імпануе прапанова гісторыка Юрыя Фельшцінскага — «у сувязі з тым, што ўзровень пагроз з тэрыторыі Беларусі неймаверна вырас, у тым ліку з-за размяшчэння расійскай тактычнай ядзернай зброі, трэба думаць, каб прэвентыўна ўвесці ў Беларусь войскі НАТА».

Зянон Пазняк адрэагаваў на яе словы.

«Гіены прапаганды. Паглядзіце, што гавораць гэтыя «сябры» Беларусі з «Хартыі» — напісаў палітык. 

Каментары149

  • бабруйчанін
    10.04.2024
    Гэта Пук- радзіна в Украіне ў падобных смі інвестбанкіра ашуканца з Чэхіі запрашаецца як " беларуска" ці Санікаў- кухар івыкарыстоўваецца як у салаўева " украінцы" дзля ...сваіх мэт.Гэта укрпраўдА hw фабрыка навін на ермакоўскападаляцкам марафоне...))) суууседзі такія суууседзі ў Беларусі...Пукрадзіна..мярзотная рускамоўная баба ..цьфу
  • Пытанне
    10.04.2024
    А дзе каментар рэдакцыі? Дзе аналіз двух пазіцый? Які бок у дадзеным пытанні займае НН: знішчаць прэвентыўна беларускі НПЗ ці не?
  • Парада манкуртам
    10.04.2024
    Радзіна. Паспрабуй галавою аб сцяну. Гэтае будзе лепшае,на што здольная

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Усе навіны →
Усе навіны

Мабільным аператарам забаранілі цішком падключаць платныя паслугі

Махляры ад імя мытні «прадаюць» праз Instagram канфіскат1

«Дыямент, тры разы вымыла праходы». Правадніца чыгункі прывяла ў захапленне пасажыраў5

Патрушаў заявіў­, што Украіна і Малдова могуць «спыніць існаванне», а перамовы па Украіне павінны весціся з ЗША без ЕС26

У Гродне здаюць у арэнду будынак былога выцвярэзніка2

У польскім фінале адбору на «Еўрабачанне» прагучыць песня на падляскай гаворцы4

Гэтая дзяўчына выйшла ў цэнтры Гродна з плакатам «Не вайне». Яна расказала, што перажыла пасля31

Прынцэса Уэльская Кэтрын паведаміла, што ў яе пачалася рэмісія1

Прэзідэнта Паўднёвай Карэі арыштавалі — хоць і не з першай спробы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах50

Прапагандыстка АНТ Наталля Стэльмах змяніла імя на Наці Рышна і зарабляе ў Мексіцы на шаманах і наркатычных грыбах

Галоўнае
Усе навіны →