Аўтар песні «Любимую не отдают» паскардзіўся, што суседзі начамі катуюць яго сям'ю яго ж хітамі
Прыдворны кампазітар Яўген Алейнік, аўтар песень «Любимую не отдают» і «Батька у нас крутой» паскардзіўся ў інстаграме на тое, што з надыходам цеплыні яго суседзі вельмі гучна ўключаюць музыку на вуліцы.
Яўген спытаў у падпісчыкаў, што рабіць, калі размовы з суседзямі і просьбы выключыць музыку не дапамагаюць. Адной з першых прыйшла дзяліцца мудрасцю ў каментарыях Ганна Квілорыя, вядучая БТ і жонка прэс-сакратара Міністэрства замежных спраў Анатоля Глаза. Яна прапанавала падарыць суседзям дыск «Аўры» — гэта гурт, у якім спявае жонка Яўгена Юлія Быкава і для якога ён піша песні.
Нечакана высветлілася, што хітамі яго аўтарства Алейніка таксама катуюць: «Аднойчы нам яго і паставілі. У гадзіну ночы, калі нам зранку было трэба ехаць на канцэрт. Тыпу «Ну вось так можна?». «Вось жа хітрыя!» — ці то абурылася, ці то захапілася Ганна Квілорыя.
Наталля Вашкевіч, якая называе сябе праваслаўным гідам, параіла звяртацца ў міліцыю, калі суседзі «не разумеюць па-нармальнаму». Але Яўген адказаў, што гэта не яго варыянт.
Каментары