Усяго патроху

Найлепшая праца ў свеце? Кампанія шукае тэсціроўшчыка люксавых нумароў атэляў

Патрабаванні да кандыдатаў не складаныя. Можна ўзяць з сабою сябра.

Як бы хто не любіў сваю працу, але перыядычна яго наведваюць думкі аб тым, што ёсць і лепшыя месцы. Прапанова ад брытанскай кампаніі Velloy абяцае, як мінімум, выдатныя ўмовы працы.

«Вы той, хто атрымлівае асалоду ад ежы, падарожжаў і выдатных рэчаў у жыцці? У вас ёсць прага да падарожжаў, вытанчаны густ і ўважлівасць да дэталяў? Калі так, то ў нас ёсць прапанова для вас», — паведамляецца ў абвестцы аб вакансіі, размешчаным на сайце кампаніі.

У абавязкі «эксперта абслугоўвання нумароў класа люкс» уваходзіць ацэнка эфектыўнасці абслугоўвання нумароў, аналіз разнастайнасці і якасці страваў, што прапануюцца, ацэнка здольнасці службы атэля задаволіць разнастайныя дыетычныя запатрабаванні кліентаў (наяўнасць безглютэнавых, вегетарыянскіх і веганскіх страваў).

Эксперт павінен будзе штомесяц даваць ацэнку як мінімум чатырох атэляў. У сваіх аглядах яму неабходна будзе прадстаўляць падрабязныя апісанні і фота кожнай стравы, дзяліцца на форумах і ў блогах кампаніі парадамі і рэкамендацыямі для падарожнікаў.

Якія атэлі і калі наведваць, будзе залежаць толькі ад самога эксперта. Кандыдаты павінны мець дзейсны замежны пашпарт, выдатна валодаць англійскай мовай, умець рабіць якасныя фотаздымкі, мець «прагу да падарожжаў, ежы і раскошных уражанняў», а таксама быць старэйшымі за 21 год.

Кампанія абяцае заробак у 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў у год. Акрамя пакрыцця выдаткаў на пражыванне, працадаўца гарантуе аплату і іншых выдаткаў. Сюды ўваходзіць праезд першым класам, ежа і напоі ў атэлі, а таксама кішэнныя грошы на тое, каб вывучыць месца, у якім знаходзіцца атэль.

Пры гэтым эксперту не абавязкова падарожнічаць самотна, можна ўзяць з сабою свайго партнёра. Кампанія абяцае пакрыць усе яго выдаткі.

Калі вы лічыце, што гэта праца для вас, то паспяшайцеся. Падаць заяўку можна да 9 мая.

Чытайце яшчэ:

Заробак два разы на месяц, праца без перапынку на абед і не толькі. Як будзем працаваць па абноўленым Працоўным кодэксе

«Гэта яе штодзённая праца». Айцішнік плаціць сваёй жонцы штомесячны заробак 

Бабруйская ветэрынарка паказала, як выглядае праца мары ФОТАФАКТ

Каментары

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку5

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Скандал ва Украіне: вайсковец катаваў падначаленых і прыкрываўся сваімі сямейнымі сувязямі7

Тры сцэнары, па якіх «Белтэлекам» стане мабільным аператарам9

У Мінску заўважылі абрыкосы амаль па 100 рублёў за кілаграм

Напярэдадні СБУ прад'явіла падазрэнне забітаму ў Маскве генерал-лейтэнанту за прымяненне хімічнай зброі2

Латвійскі баскетбаліст Ціма скончыў жыццё самагубствам у цэнтры Масквы — на дзень нараджэння былой жонкі, спявачкі Седаковай1

У Маскве падарвалі генерал-лейтэнанта і яго памочніка4

У Беларусі распаўсюдзяць Віфлеемскі агонь, але даставяць не з Віфлеема

Улады знайшлі спосаб забяспечаць насельніцтва айчыннай свінінай. Вось план5

Былы кіраўнік МЗС Літвы пра Макея: Я казаў яму, зрабіце нармальныя выбары. Што вы ўвесь час нейкія рэпрэсіі?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку5

Стала вядома пра арышт мінскага хірурга з 17-гадовым стажам. Ёй пагражае агромністы тэрмін за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →