39 нобелеўскіх лаўрэатаў, уключна са Святланай Алексіевіч, заклікалі ўзмацніць падтрымку Украіны і не прызнаваць Пуціна прэзідэнтам
39 нобелеўскіх лаўрэатаў заклікалі сусветную супольнасць узмацніць падтрымку Украіны ў адбіцці расійскага ўварвання, падтрымаць дэмакратычную апазіцыю ў Расіі і не прызнаваць Уладзіміра Пуціна прэзідэнтам краіны. Зварот апублікаваны на сайце навуковага выдання «T-інварыянт».
«Вайна ва Украіне і забойства Аляксея Навальнага тычацца не толькі Расіі і Украіны. Рэжым Пуціна паказаў, што ён уяўляе сабой прамую і відавочную пагрозу ўсяму чалавецтву, — гаворыцца ў тэксце. — Чалавецтва здольна пазбегнуць самазнішчэння толькі пры выкананні прынцыпаў дэмакратыі і міжнароднага заканадаўства ў галіне правоў чалавека. Рэжым Пуціна цынічна іх растаптаў… Мы заклікаем сусветных лідараў і ўсіх людзей добрай волі адмовіцца ад якіх-небудзь ілюзіяў адносна спадара Пуціна і ягонага злачыннага рэжыму».
У тэксце падкрэсліваецца, што аб пагрозе Пуціна свет папярэджвалі Навальны і іншыя лідары расійскай апазіцыі, «прытрымліваючыся іх вялікага папярэдніка», лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру 1975 года акадэміка Андрэя Сахарава. Для ўмацавання «надзей расіянаў на дэмакратычную будучыню» аўтары прапануюць забяспечыць перамогу Украіны ў вайне з Расіяй.
Тэкст падпісалі 16 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне, 9 лаўрэатаў прэміі па фізіцы, 6 па хіміі, чатыры лаўрэаты прэміі па літаратуры і тры лаўрэаты прэміі міру.
Нумарам адзін у спісе ідзе нобелеўская лаўрэатка па літаратуры Святлана Алексіевіч.
26 нобелеўскіх лаўрэатаў патрабуюць вызваліць беларускіх палітвязняў. Яны заклікалі закрыць грузавы чыгуначны рух праз межы Беларусі і ЕС
«Уяўляеце, мне нобелеўскі лаўрэат нёс матрац!» Экс-палітзняволеная — пра сустрэчы з Рабковай і Бяляцкім
Алексіевіч: Новы Гітлер з новымі тэхналогіямі страшнейшы за тое, што мы ведаем з гісторыі
Каментары