Сонца павяртае на вясну.
Сонца ў Мінску ўзышло а 7:16, а зойдзе ў 19:20. Такім чынам, дзень будзе доўжыцца 12 гадзін і чатыры хвіліны, хоць астранамічная вясна наступіць толькі 20 сакавіка.
За пару дзён да гэтага дзень становіцца даўжэй, чым ноч, бо ўзыходам і заходам сонца называюць момант, калі на гарызонце з'яўляецца або знікае верхні край сонечнага дыска, а не цэнтр.
На тое, як доўга свеціць сонца, таксама ўплывае пераламленне святла ў атмасферы.
Астранамічная вясна працягнецца да летняга сонцастаяння, якое адбудзецца прыкладна 20 чэрвеня.
Каментары