У Беларусь прыходзіць расійская сетка электронікі DNS. На гэта звярнуў увагу блогер Какабай.
Першы магазін папулярнай расійскай сеткі электронікі, лічбавай і бытавой тэхнікі зʼявіцца ў гандлёвым цэнтры DiaMond City. Там ужо можна ўбачыць расцяжку з анонсам адкрыцця магазіна.
DNS — расійская кампанія, уладальнік рознічнай сеткі, якая спецыялізуецца на продажы кампʼютарнай, лічбавай і бытавой тэхнікі, а таксама вытворца кампʼютараў, у тым ліку ноўтбукаў, планшэтаў і смартфонаў (зборачная вытворчасць). У Расіі ў гэтай сеткі больш за 2,6 тыс. магазінаў. У Казахстане іх каля 40. Штаб-кватэра кампаніі знаходзіцца ва Уладзівастоку.
У пачатку сакавіка ў гандлёвым цэнтры Minsk City Mall адкрылася першая крама касметыкі і парфумерыі расійскага брэнда «Лэтуаль».
Каментары