У расійскім Белгарадзе з-за абстрэлаў закрылі гандлёвыя цэнтры і адмянілі заняткі ў школах
Пры абстрэле Белгарада і Белгарадскага раёна за дзень пашкоджана 106 кватэр у 22 дамах і 64 аўтамабілі. Загінулі два чалавекі, некалькі пацярпелі, сцвярджаюць мясцовыя ўлады.
Губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў паведаміў, што гандлёвыя цэнтры будуць зачыненыя 17 і 18 сакавіка, а ў школах і каледжах 18 і 19 сакавіка абвешчаныя выходнымі днямі, паведамляе тэлеканал «Дождь».
Ён зазначыў, што дыстанцыйных заняткаў у гэтыя дні таксама не будзе.
Паводле яго слоў, адмяніць заняткі гэтымі днямі рэкамендавана і ў ВНУ. У дзіцячых садах 18 і 19 сакавіка будуць працаваць дзяжурныя групы, але бацькам рэкамендуецца пакінуць дзяцей дома.
Пры абстрэле Белгарада і Белгарадскага раёна за дзень пашкоджана 106 кватэр у 22 дамах і 64 аўтамабілі.
У пасёлку Дубовае пашкоджана 13 дамоў, шэсць машын і аўтобус. У Разумным — два дамы і два аўтамабілі. У Паўночным — адзін дом і адзін аўтамабіль, паведамляе тэлеграм-канал «Пепел».
Каментары