Валавая замежная запазычанасць Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 36,875 мільярда даляраў. За год яна знізілася на 7,3%, вынікае са звестак, апублікаваных Белстатам.
У тым ліку замежны доўг сектара дзяржаўнага кіравання паменшыўся на 8,4% да 16,95 млрд даляраў, а доўг дэпазітных арганізацый — на 14% да без малога 5,5 млрд даляраў. Іншыя сектары скарацілі доўг на 4,2% да 12,24 млрд даляраў. Міжфірменнае крэдытаванне вырасла на 3,45% да 2,2 млрд даляраў.
97,3% даўгавых абавязацельстваў Беларусі былі намінаваныя ў замежнай валюце, а 2,7% — у нацыянальнай.
Аб'ём кароткатэрміновага доўгу складаў 10,4 млрд даляраў, а доўгатэрміновага — 26,5 млрд даляраў.
У структуры запазычанасці сектара дзяржкіравання 2,674 млрд даляраў прыпадала на даўгавыя каштоўныя паперы, а 14,273 млрд даляраў — на крэдыты і пазыкі.
Каментары