Меркаванні4545

«Не злаваць дзеда». Рыгор Астапеня прапанаваў новую стратэгію дэмакратычным сілам

Пра тое, чаму дэмакратычным сілам трэба свой кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах і на якіх задачах сканцэнтравацца цяпер, разважаў кіраўнік беларускага праекту Chatham House Рыгор Астапеня ў новым выпуску ютуб-канала «Гадзіннічак цікае».

Grigory Astapenia Рыгор Астапеня Григорий Астапеня
Рыгор Астапеня. Скрын відэа chasiki_ / YouTube

Свой кандыдат на выбарах

На думку Астапені, на будучых прэзідэнцкіх выбарах дэмакратычным сілам неабходна высоўваць свайго кандыдата. «Я не ўяўляю, як можна раскруціць кампанію ўнутры краіны без чалавека ўнутры яе». Аналітык заўважае, што гэта можа быць гісторыя на адзін дзень, ці, як у выпадку Надзеждзіна ў Расіі, на пару тыдняў. Але іншай альтэрнатывы Астапеня не бачыць.

Эміграцыя можа як інспіраваць некага пайсці кандыдатам на выбары, так і забяспечыць яму інфармацыйную падтрымку.

На погляд аналітыка, існуе недаацэнка важнасці будучай палітычнай кампаніі дэмакратычнымі сіламі:

«Адбываецца разрыў. Мы больш не жывём пяцігадовымі палітычнымі цыкламі. І гэта падаецца досыць памылковым для дэмакратычных сілаў. Для жыццяздольнасці саміх эмігрантаў, палітычных колаў, мне падаецца, гэта іх палітычны канец. Яны не да канца ўяўляюць, наколькі для вонкавага свету, для легітымнасці гэтых палітычных сіл важныя іх гісторыі, кім яны з'яўляюцца для ўсяго свету».

Астапеня сцвярджае, што людзі стамляюцца ад размоваў пра 2020 год. Ён неаднаразова чуў падчас канферэнцый пытанне аб стратэгіі на 2025-ты. Але на парадку дня застаецца 2020-ты.

«Калі яны (дэмакратычныя сілы. — НН) хочуць свайго ўласнага выжывання, трэба штосьці рабіць вакол выбарчай кампаніі. Яе нельга ігнараваць….. Трэба ўваходзіць у выбарчыя сілы, калі хочацца існаваць», — лічыць Астапеня.

Што дэмакратычным сілам трэба рабіць у новай рэальнасці

Трэба падзяліць задачы на бліжэйшыя год-два і на больш далёкую перспектыву, мяркуе аналітык.

«Калі гаварыць пра год-два, то на самой справе тут мэтаў няма. Яны ўсе выдуманыя — «задушыць рэжым», «адправіць Лукашэнку ў Гаагу». Я не супраць. Але мы можам [прапанаваць] нешта, звязанае з рэчаіснасцю?» — заўважае Астапеня.

@nashanivanews Як вам такая прапанова — «Не злаваць дзеда»? Рыгор Астапеня мае рацыю? #беларусь #беларускітыкток #беларусьновости #нашаніва #светланатихановская #ціханоўская #мова #мінск ♬ Беларусь - Без Билета

На погляд аналітыка, абʼектыўная задача, якая стаіць перад дэмакратычнымі сіламі, — «каб Беларусь выйшла з беспрасветнай сракі». Як тлумачыць Астапеня, на практыцы гэта азначае спыненне рэпрэсій.

«Я не думаю, што ў нас ёсць абменны фонд вязняў. Але ёсць санкцыйны фонд, які можна спрабаваць нейкім чынам мяняць. Ёсць набор дзеянняў для таго, каб не павялічваць рэпрэсіі».

Шрайбман заўважыў, што стратэгія, якую прапаноўвае Астапеня, укладваецца ў канву «не злаваць дзеда».

На пытанне, ці трэба дэмакратычным сілам выходзіць з цыклу ціску на рэжым, Астапеня адказаў:

«Калі ў вас задача злаваць дзеда, то вы агучце, каб усе разумелі: «Мы любім рэпрэсіі». Калі дзед варʼяцее, ён пачынае больш рэпрэсаваць».

Аналітык лічыць, што значная частка рэпрэсій праходзіць па фармальных прычынах. Ёсць частка людзей, якія не трапілі ў фармальныя спісы, і абсалютна спакойна праходзіць міма рэпрэсій.

«Таму вельмі важна ўлічваць, якім чынам і да чаго прыводзяць нашы дзеянні, спробы нібыта эскаліраваць нейкія рэчы ўнутры Беларусі. За гэта трэба несці нейкую адказнасць, калі гэта нікуды не вядзе».

Чытайце яшчэ:

Беларусы не хочуць ні Беларусь Ціханоўскай, ні Беларусь Лукашэнкі — даследаванне Астапені

СК завёў справы на 20 «аналітыкаў Ціханоўскай». Там ёсць і аналітыкі супраць Ціханоўскай

Згубіліся ў беларускім ютубе? Вось ажно 17 каналаў — знойдзеце свой

Каментары45

  • FF
    04.03.2024
    У словах Астапені ёсць як слушныя думкі, так і лухта

    1. Адзін са складнікаў легітымнасці палітычнага рэжыму – прыманне людзьмі ягоных законаў. Удзел у выбарах – гэта прыманне законаў. Удзельнічаючы ў рэжымных выбарах, вы прымаеце правілы гульні, паказваеце, і лукашыстам, і Еўропе, што яны яшчэ нешта вырашаюць, а ў людзей ёсць магчымасць для волевыяўлення

    Кандыдат ад эміграцыі ў цяперашніх умовах не пратрымаецца і некалькіх тыдняў і гэтымі бессэнсоўнымі дзеяннямі справакуе новую хвалю масавых рэпрэсіяў

    2. Але ў апошнім абзацы Астапеня мае рацыю. Нельга правакаваць рэжым бессэнсоўнымі дзеяннямі
    Што дала бессэнсоўная акцыя 27 лютага 2022-га, акрамя новых рэпрэсіяў?

    Заўважце, акцыя не была часткай нейкай доўгатэрміновай стратэгіі: проста выйшлі, каб выйсці (каб сесці?).

    Цяпер час прыхаваных дзеянняў і падпольнага гуртавання
  • Хуч
    04.03.2024
    Якога дзеда не злаваць? Аб чым вы? [..............]! Ніякай нават размовы аб супрацы з рбшным рэжымам не павінна быць!
  • Так
    04.03.2024
    А кто он вообще этотАстапеня, чтобы принимать во внимание?

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Усе навіны →
Усе навіны

У Тайландзе жанчына метадычна забіла цыянідам 14 сяброў 

Навукоўцы знайшлі спосаб зрабіць памідоры саладзейшымі1

Расія наносіць масіраваны ракетны ўдар па Украіне4

У Германіі памёр навуковец Міхаіл Ерамец. Ён нарадзіўся ў Пінску1

У Гродне і раёне ўведзены рэжым контртэрарыстычнай аперацыі1

Офіс Ціханоўскай пракаментаваў экстрадыцыю Васіля Верамейчыка18

Даныя ўсіх карыстальнікаў Pokemon GO цяпер ператворацца ў глабальную мапу мясцовасці8

Байдэн спіша частку доўгу Украіне1

Трамп абмовіўся, што гатовы пайсці на трэці тэрмін. А ці магчыма такое ў ЗША ўвогуле?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны27

Макс Корж выпусціў першы кліп пасля пагроз ГУБАЗіКа. Правакацыйны і шматсэнсоўны

Галоўнае
Усе навіны →