Грамадства1515

На дзяржаўныя прадпрыемствы прыйшлі новыя спісы на рэпрэсіі ад КДБ

Як стала вядома «Нашай Ніве», у дзяржаўныя прадпрыемствы, у тым ліку ўстановы адукацыі і аховы здароўя, прыйшлі новыя «чорныя» спісы супрацоўнікаў, падрыхтаваныя органамі дзяржбяспекі. Ад кіраўніцтва арганізацый патрабуецца звальняць людзей на падставе ўдзелу ў акцыях пратэсту, данатаў, каментароў і іншых формаў выказвання нязгоды з лукашэнкаўскай уладай ці салідарнасці з дэмакратычным рухам. 

Такіх рассылак было ўжо некалькі, усе яны прыводзілі да масавых звальненняў у арганізацыях, падпарадкаваных дзяржаве.

І вось напярэдадні Новага года адбылася новая рассылка ад КДБ, у якой пералічаная чарговая «партыя» тых работнікаў, якія трапілі ў поле зроку органаў.

Нам дакладна вядома пра такія рассылкі ў банках, установах адукацыі і аховы здароўя. Тых, хто ў спісах, звальняюць. Застацца на дзяржаўнай рабоце можна толькі ў выпадку матываванай пратэкцыі з боку кіраўніцтва, будучы, напрыклад, незаменным спецыялістам. 

Па словах тых, хто бачыў спісы, КДБ удасканаліла свой алгарытм вылічэння людзей па мабільных сотах. Раней сістэма выдавала памылкі, і ў спісы часцяком уключаліся тыя, хто жыў у раёне правядзення акцый 2020 года або быў выпадковым мінаком. 

Цяпер жа тыя абаненты, якія «трапіліся» на адной акцыі, праганяюцца праз базы абанентаў акцый у іншыя дні, што павышае дакладнасць вызначэння. 

Таксама ў спісы трапляюць людзі, якія пісалі каментары ў пратэсных чатах або ў тэлеграм-каналах.

Яшчэ адная нагода — устаноўка пераводу грошай у фонды падтрымкі пацярпелых або ў бок дэмакратычных арганізацый. У такім выпадку чалавека таксама звальняюць, але пасля выплаты па мультыплікатары (да стократнага) у бюджэт.

Ацаніць хаця б прыкладную колькасці людзей у новай хвалі спісаў немагчыма.

Каментары15

  • Пара-Леановіч
    03.01.2024
    Ганьба, ...не так проста большасьці ўзяць ды з’ехаць. Калі ты вастрабаваны спецыяліст, то рыскі па ад’езду мінімальныя, а калі невастрабаваныя спецыялісты, калі старыя бацькі патрабуюць дагляду.... карацей кажучы ў Беларусі адбываецца класічны таталітарны этнацыд і патрабуецца сур’ёзная міжнародная рэакцыя. Чаго лукашысты дабіваюцца? Яны дабіваюцца прызнанія іх легітымнасьці вось такімі асоба цяжкімі злачынамі, але ж іх дараваць нельга ні ў коім разе. Будзем прыстасоўвацца да абставін, фіксаваць злачыны і даныя злачынцаў, і чакаць зручнага моманта..
  • 6758
    03.01.2024
    Ганьба, цалкам з вамі згодзен. Трэба з'язджаць  Німа чаго рабіць у гэтым концлягеры, жыццё у нас толькі адно і німа сэнсу марнаваць яго на тое каб ні за што сядзець у турме.
  • Ганьба
    03.01.2024
    Ганьба, так, краіна рабоў. Ратуйце дзяцей.

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю ў Сірыі6

Артхаус у беларускай вёсцы. Новы спектакль Карняга, на які ізноў было амаль немагчыма выхапіць квіткі2

Даляр падаражэў упершыню за сем таргоў зніжэння і амаль адразу на тры капейкі

Украінец-ухіліст захрас у цясніне ў гарах, яго выратавала кацяня2

Нарышкін заявіў, што Расія «блізкая да дасягнення мэт СВА ва Украіне», каб не адбылося «знясілення»21

Следчыя вызначылі абставіны жорсткага забойства, якое адбылося 16 гадоў таму ў Пінску

Прызначаны новы рэктар ЕГУ — ізноў не беларус29

Чатырох замежнікаў забілі ў Батумі, у забойстве падазраюцца таксама замежнікі

Амерыканскі калекцыянер адшукаў пашпарт, выдадзены дыпламатычнай місіяй БНР12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ2

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Газ

Галоўнае
Усе навіны →