Грамадства11

Докшыцкага чыноўніка цягнулі ў дэпутаты, а калі выявілася, што сын у базе «Беспарадкі» — выгналі з работы 

Начальнік Докшыцкага раённага аддзела адукацыі Дзмітрый Парцянка балатаваўся на раённыя выбары як кандыдат ад улады. Але не прайшоў праверкі спецслужбамі — пры паглыбленым вывучэнні асобы высветлілася, што ягоны сын затрымліваўся па палітычным артыкуле. Вынік: чыноўніка не толькі знялі з дыстанцыі, а яшчэ і выгналі з работы. 

Дзмітрый Парцянка меўся пераабрацца ў мясцовыя саветы дэпутатаў — намінальны збор прадстаўнікоў уладнай вертыкалі, дзейнасць якіх не ўплывае абсалютна ні на што.

Але нават каб трапіць туды, мала адной рэкамендацыі ад райвыканкама і лаяльнай біяграфіі — трэба яшчэ быць у адказе за сваякоў. Па гэтым пункце, паводле інфармацыі «Нашай Нівы», Дзмітрый не прайшоў. 

Дзмітрый Парцянка, экс-начальнік аддзела адукацыі Докшыцкага раёна, фота «Настаўніцкая газета»

Перашкодай стаў адміністратыўны пратакол за ўдзел у пратэстах, складзены на сына чыноўніка ў 2020-м. Тое, што Парцянка-малодшы сапраўды знаходзіцца ў базе «Беспарадкі», мы праверылі праз «Белпол».

У выніку Парцянку-старэйшага не толькі знялі з выбараў, прымусіўшы напісаць заяву аб самаадводзе, але і выгналі з дзяржаўнай работы.

«7 лютага 2024 года адбудзецца паседжанне Докшыцкай раённай выбарчай камісіі, на якім будзе разгледжана пытанне аб заяве кандыдата ў дэпутаты Докшыцкага раённага Савета дэпутатаў Парцянкі Д.Д. аб зняцці сваёй кандыдатуры», — суха паведамляе сайт райвыканкама.

Канкураваць за месца ў райсавеце Дзмітрый Парцянка меўся з Данутай Лявохай — начальніцай цэнтра сацыяльнага абслугоўвання. Цяпер выбары па той акрузе сталі безальтэрнатыўнымі.

@nashaniva Пакуль вас заганяюць на галасаваць, спіс дэпутатаў ужо вядомы #беларусь #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #минскаяобласть ♬ Funny Guy - Parry Music

Каментары1

  • Ёсік
    22.02.2024
    Які думкі ў галаве, таварыш Парцянка? Хочацца застрэліцца, жыцьцё скончылася, нікуды не возьмуць, ды ты, хутчэй за ўсё, нічога не ўмееш рабіць.

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі4

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі

Усе навіны →
Усе навіны

Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»9

Галівудскія зоркі знялі ў Польшчы фільм з легендай «Брудных танцаў». Больш душэўнае кіно вы ўбачыце не хутка2

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў63

20 тысяч рублёў — такі ганарар Іван Эйсмант папрасіў за свае сюжэты да выбараў1

«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі36

Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі5

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?2

Ці бяспечна быць «па-за палітыкай»? Гісторыя беларускі, якая ніколі не хадзіла на выбары5

«Падыход такі — патрыятызм». Чым падчас выбараў займаюцца настаўнікі, медыкі і адвакаты7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі4

Міліцыя выпадкова выклала ўнутраны дакумент з аналізам медыя. Вось каго яны сёння чыталі і якія СМІ лічаць незалежнымі

Галоўнае
Усе навіны →