Грамадства1616

110 дэпутатаў, якія трапяць у парламент-2024, — праверце спіс пасля выбараў

25 лютага 2024 года адбудуцца выбары ў Палату прадстаўнікоў. Але ўжо цяпер можна ўбачыць, што такой бессэнсоўнай парламенцкай выбарчай кампаніі не было ніколі.

Ігар Карпенка — кіраўнік Цэнтрвыбаркама, які пераняў пасаду ў Лідзіі Ярмошынай. Гэта яго ўстанова адказная за фальсіфікацыі на выбарах. 

Упершыню ніхто не спрабуе нават стварыць ілюзію канкурэнцыі. І гэта лагічна — мала таго, што шанцаў на перамогу традыцыйна няма, дык нават сам працэс вылучэння ў таталітарным грамадстве можа быць небяспечным. Добра калі проста адкінуць рэгістрацыйныя дакументы, як гэта адбылося з экс-кіраўніком партыі Зялёных Дзмітрыем Кучуком.

Тым не менш «Наша Ніва» традыцыйна складае спіс будучых дэпутатаў. Прынцып адбору не змяніўся — мае сэнс звяртаць увагу не на папулярнасць ці якасць выбарчай кампаніі, а перадусім на пасаду кандыдата. І яшчэ на партыйную прыналежнасць. Большасць галасоў зарэзерваваная за «Белай Руссю».

Яшчэ адзін крытэр — спосаб вылучэння. Праўладных кандыдатаў прасілі хаця б імітаваць актыўнасць і нібыта збіраць нейкія подпісы ў сваю падтрымку. Амаль усе так і рабілі.

Фармальна выбарчыя камісіі зараз толькі пачынаюць правяраць пададзеныя дакументы. Але не трэба падманваць сябе — спіс будучых пераможцаў ужо мусіць быць складзены.

Паспрабуем яго ўгадаць.

2019: год. 

2016 год.

Брэсцкая-Заходняя акруга №1 

Валянціна Пух (1969), дырэктарка брэсцкага філіяла «Белпошты»

Брэсцкая-Цэнтральная акруга №2

UPD. Дэпутатка Марына Васько раптоўна забрала дакументы. Таму раптоўнай пераможцай стане яе ўзгодненая спарынг-партнёрка Вольга Сцепусь (1983). Пра тое, што замена была экстраннай, сведчыць той факт, што Сцепусь нават не збірала подпісы ў сваю падтрымку.

Брэсцкая-Усходняя акруга №3

Уладзімір Баравенка (1970), ідэолаг з «Брэстаблгаза»

Брэсцкая-Пагранічная акруга №4

Андрэй Крупенькін (1973), намеснік начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці 

Баранавіцкая-Заходняя акруга №5

Аляксей Райко (1987), намеснік начальніка Баранавіцкага аддзялення Белчыгункі 

Баранавіцкая-Усходняя акруга №6

Пераабіраецца Павел Папко (1983), раней быў прарэктарам Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Баранавіцкая сельская акруга №7

Георгій Хлябовіч (1966), галоўны доктар Ляхавіцкай раённай бальніцы 

Белавежская акруга №8

UPD. Спачатку мы меркавалі, што пераможа дырэктарка Маларыцкага раённага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Вольга Барысюк.

Цяпер даводзіцца змяніць стаўку. У давераныя асобы яе суперніцы, начальніцы лабараторыі Маларыцкага кансервнага камбіната Кацярыны Паздзяйкінай (1984), запісаліся намеснікі старшыні Маларыцкага і Камянецкага раёнаў. А яна сама з'явілася ў эфір «Добрай раніцы, Беларусь!» Выглядае, што Паздзяйкіна ідзе ў дэпутаты па прафсаюзнай лініі.

Для параўнання, у Барысюк у давераных асобах толькі прадстаўнікі сістэм адукацыі і аховы здароўя. 

Пружанская акруга №9

Юрый Наркевіч (1964), старшыня Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў 

Дняпроўска-Бугская акруга №10

Пераабіраецца Святлана Барташ (1969). Раней была старшынёй Драгічынскага раённага савета дэпутатаў. Ідзе па квоце ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці

Івацэвіцкая акруга №11

Алег Кузьмін (1972), дырэктар івацэвіцкай школы №3

Кобрынская акруга №12

Паліна Васілюк (1980), начальніца аддзела ідэалагічнай працы і па справах моладзі Кобрынскага райвыканкама.

Лунінецкая акруга №13

Эдуард Северын (1976), начальнік Брэсцкага аддзялення Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў

Пінская гарадская акруга №14

Пераабіраецца Аляксандр Амельянюк (1964). Раней ён быў старшынёй Пінскага раённага суда. Квота Камуністычный партыі.

Пінская сельская акруга №15

Уладзімір Калесніковіч (1974), дырэктар «Пінскага ПМС» — прадпрыемства меліярацыйных сістэм.

Столінская акруга №16

Аляксандр Вячорка (1974), кіраўнік спраў Столінскага райвыканкама.

Віцебская-Горкаўская акруга №17

Пераабіраецца Віктар Нікалайкін (1961). Раней быў мэрам Віцебска.

Віцебская-Чкалаўская акруга №18

Ірына Астапенка (1976), дырэктарка школы №46 Віцебска

Віцебская-Чыгуначная акруга №19

Руслан Шкодзін (1973), ваенны камісар Віцебскай вобласці 

Віцебская-Кастрычніцкая акруга №20

Юрый Панфілаў (1966), кіраўнік Кастрычніцкага раёна Віцебска

Гарадоцкая акруга №21

Пераможцам будзе Андрэй Балыш (1988), дырэктар Віцебскага занальнага інстытута сельскай гаспадаркі Акадэміі навук. Сумневы наконт яго ўзнікаюць праз не надта прадстаўнічую пасаду і датычнасць да ЛДПБ. Але, відаць, і для членаў гэтай кішэннай партыі мусілі выдзеліць хоць нейкую квоту.

Канкурэнтка ў яго яшчэ слабейшая — пенсіянерка Ірына Казакова з Цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый Гарадоцкага раёна.

Докшыцкая акруга №22

Анатоль Сіўко (1976), дырэктар завода «Ветразь»

Лепельская акруга №23

Віктар Азаронак (1974), намеснік старшыні Лепельскага райвыканкама. І дзядзька прапагандыста Рыгора Азаронка.

Наваполацкая акруга №24

Пераабіраецца Дзяніс Карась (1978), былы начальнік устаноўкі «Нафтана». Квота Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Аршанская гарадская акруга №25

Аляксандр Міхно (1968), дырэктар фабрыкі №2 Аршанскага льнакамбіната

Аршанская-Дняпроўская акруга №26

Глеб Гулянкоў (1970), старшыня Балбасаўскага пасёлковага выканкама.

Полацкая гарадская акруга №27

Пераабіраецца Святлана Адзінцова (1964). Раней яна была намесніцай галоўнага доктара Полацкай гарадской бальніцы.

Полацкая сельская акруга №28

Аляксандр Стома (1965), галоўны доктар Полацкай гарадской бальніцы.

Пастаўская акруга №29

Ігар Сергеенка (1963), кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта

Талачынская акруга №30

Уладзімір Бабічаў (1990), першы сакратар віцебскага абласнога БРСМ

Гомельская-Юбілейная акруга №31

Пераабіраецца Віталь Уткін (1965), экс-кіраўнік Чыгуначнага раёна Гомеля. Дэпутата так занесла на віражах, што ён нядаўна ўступіў у ЛДПБ, таму трапляе ў квоту гэтай партыі.

Гомельская-Сельмашаўская акруга №32

Аляксандр Канапацкі (1988), намеснік дырэктара па ідэалогіі «Гомсельмаша». Квота Камуністычнай партыі.

Гомельская-Цэнтральная акруга №33

Уладзімір Гаўрыловіч (1967), кіраўнік Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў

Гомельская-Савецкая акруга №34

Пераабіраецца Ірына Даўгала (1967), экс-ідэолаг Гомельскага аблвыканкама.

Гомельская-Прамысловая акруга №35

Анжаліна Сырамятнікава (1970), намесніца дырэктара па ідэалогіі Гомельскага домабудаўнічага камбіната 

Гомельская-Навабеліцкая акруга №36

Сяргей Казачок (1973), кіраўнік Навабеліцкага раёна Гомеля.

Гомельская сельская акруга №37

UPD. Гэта самая дзіўная акруга, у якой усё ад пачатку пайшло не так. Тут меўся пераабірацца камуніст Ігар Завалей, былы кіраўнік абласнога БРСМ, але яму чамусьці было адмоўлена ў апошні момант. З рэшты кандыдатаў самым прадстаўнічым выглядаў Аляксандр Мартынаў з Добрушскай папяровай фабрыкі. Але ўсё кропкі над «і» былі расстаўленыя, калі дырэктар той самай фабрыкі запісаўся ў давераныя асобы да яго суперніцы. За яе падпісаліся і астатнія прадстаўнікі добрушскай вертыкалі.

У выніку пераможцай — відаць, нечакана для самой сябе — стане Юлія Волкава (1986), выкладчыца Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя Сухога. Яна балатуецца ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і не збірала подпісы ў сваю падтрымку.

Буда-Кашалёўская акруга №38

Руслан Вегера (1980), намеснік дырэктара «Гомельэнерга»

Жыткавіцкая акруга №39

Святлана Сянько (1981), намесніца старшыні Петрыкаўскага райвыканкама 

Жлобінская акруга №40

Аляксандр Малабіцкі (1977), начальнік аддзела інфармацыі Беларускага металургічнага завода.

Калінкавіцкая акруга №41

Мікалай Маратаеў (1965), намеснік старшыні Гомельскага абласнога суда

Мазырская акруга №42

Аксана Кавалькова (1969), дырэктарка школы №16 Мазыра

Палеская акруга №43

Ала Навуменка (1969), старшыня Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў

Рэчыцкая акруга №44

Алег Цылько (1971), намеснік дырэктара па ідэалогіі «Гомельаблаўтатранс» 

Рагачоўская акруга №45

Мікалай Кудзяньчук (1969), начальнік упраўлення аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама 

Светлагорская акруга №46

Алена Лапцева (1972), дырэктарка Светлагорскага спажывецкага таварыства 

Хойніцкая акруга №47

Пераабіраецца Жанна Чарняўская (1971), экс-намесніца старшыні райвыканкама. Квота Камуністычный партыі.

Ваўкавыская акруга №48

Віктар Пляскач (1969), дырэктар Ваўкавыскага спажывецкага таварыства

Гродзенская-Занёманская акруга №49

Міхаіл Аксянюк (1975), начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Дзяржаўнага пагранічнага камітэта

Гродзенская-Кастрычніцкая акруга №50

Пераабіраецца Алена Патапава (1978), раней працавала на мэблевай фабрыцы «ЗОВ». Квота Камуністычный партыі

Гродзенская-Ленінская акруга №51

Андрэй Анісімаў (1977), дырэктар гродзенскага філіяла «Белпошты»

Гродзенская-Паўночная акруга №52

Алег Раманаў (1975), кіраўнік «Белай Русі»

Гродзенская-Пагранічная акруга №53

Антон Кулісевіч (1967), старшыня Бераставіцкага райвыканкама

Іўеўская акруга №54

Віталь Ракавец (1976), дырэктар Іўескага лясгаса

Лідская акруга №55

Кацярына Серафіновіч (1965), намесніца дырэктара дзяржаўнай «ЛідаМедыяКампаніі»

Нёманская акруга №56

Міхаіл Орда (1966), старшыня Федэрацыі прафсаюзаў

Замкавая акруга №57

Пераабіраецца Аляксандр Сангін (1969), былы начальнік упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама.

Слонімская акруга №58

Пераабіраецца Валянцін Семяняка (1963), былы старшыня Зэльвенскага савета дэпутатаў.

Смаргонская акруга №59

Ігар Шалудзін (1968), старшыня Астравецкага райвыканкама

Шчучынская акруга №60

Надзея Хальцова (1978), дырэктарка мастоўскай гімназіі №1

Бярэзінская акруга №61

Юрый Корсік (1972), дырэктар Смілавіцкага дзяржаўнага каледжа

Барысаўская гарадская акруга №62

Пераабіраецца Аляксандр Шыпула (1972). Раней гэта быў галоўны доктар мясцовага радзільнага дома.

Барысаўская сельская акруга №63

Руслан Касыгін (1968), намеснік па ідэалогіі завода «Аўтагідраўзмацняльнік». Выглядае, што гэта той самы Касыгін, які ў 2020—2023-м узначальваў ГРУ Мінабароны.

Жодзінская акруга №64

Юрый Марэцкі (1972), ваенны камісар Смалявіцкага раёна і Жодзіна

Пухавіцкая акруга №65

Алена Пархімчык (1968), галоўны доктар Пухавіцкага раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Ідзе па квоце ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Капыльская акруга №66

Андрэй Ліс (1976), начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці

Слуцкая акруга №67

Наталля Аўсяннікава (1971), старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў

Салігорская гарадская акруга №68

UPD. Яшчэ адзін дэпутат, якому было адмоўлена ў пераабранні — Андрэй Струнеўскі, экс-прафсаюзнік з «Беларуськалія». Яго імені не будзе ў бюлетэнях.

Раптоўная ўдача напаткала дырэктарку Салігорскага дзяржаўнага каледжа Алену Хаміцэвіч (1967). Яна балатуецца ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці і не збірала подпісы ў сваю падтрымку.

Салігорская сельская акруга №69

Аксана Ільковіч (1975), дырэктарка Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Любанскага раёна

Стаўбцоўская акруга №70

Алена Клішэвіч (1971), начальніца ўпраўлення Нясвіжскага райвыканкама па спорце і турызме

Дзяржынская акруга №71

Ірына Касцевіч (1967), міністарка працы і сацыяльнай абароны

Маладзечанская гарадская акруга №72

Дзяніс Ушацкі (1977), начальнік маладзечанскага аддзела МНС

Маладзечанская сельская акруга №73

Іван Маркевіч (1966), намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама

Вілейская акруга №74

Святлана Сакалоўская (1970), першая намесніца старшыні Дзяржкантролю Мінскай вобласці

Лагойская акруга №75

Таццяна Лаўрыновіч (1982), старшыня Лагойскага сельвыканкама

Сеніцкая акруга №76

Анатоль Булаўка (1969), начальнік упраўлення ідэалагічнай працы Ваенна-паветраных сілаў

Мінская сельская акруга №77

Алена Хіля (1975), дырэктарка Бараўлянскай сярэдняй школы №2

Бабруйская-Ленінская акруга №78

Аксана Жук (1978), намесніца старшыні Бабруйскага гарвыканкама

Бабруйская-Першамайская акруга №79

Андрэй Чайка (1974), першы намеснік кіраўніка Бабруйскага гарбарнага камбіната

Бабруйская сельская акруга №80

Антон Каранкевіч (1983), дырэктар бабруйскага філіяла «Магілёўэнерга»

Быхаўская акруга №81

Аляксандра Міхеенка (1971), старшыня Касцюковіцкага райвыканкама

Горацкая акруга №82

Уладзімір Паўлоўскі (1994), намеснік па ідэалогіі дырэктара Магілёўскага мясакамбіната. Квота Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці

Крычаўская акруга №83

Васіль Новікаў (1969), дырэктар Клімавіцкіх электрасетак. Квота Камуністычнай партыі

Магілёўская-Ленінская акруга №84

Дзмітрый Рагаўцоў (1978), прарэктар па выхаваўчай працы Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова

Прагназуем, што тут пракоцяць цяперашняга дэпутата Ігара Марзалюка, які спрабуе пераабрацца.

Магілёўская-Цэнтральная акруга №85

Наталля Куляшова (1976), першая намесніца начальніка Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Магілёўскай вобласці

Магілёўская-Кастрычніцкая акруга №86

Галіна Бяляева (1978), намесніца па выхаваўчай працы дырэктара школы №34 Магілёва

Магілёўская-Прамысловая акруга №87

Уладзімір Падабед (1975), старшыня прафсаюзнага камітэта «Магілёўхімвалакно». Квота Камуністычнай партыі. 

Магілёўская сельская акруга №88

UPD 25 лютага. На жаль, мы ўвялі ў зман аўдыторыю, паведаміўшы пра тое, што Наталля Тарасенка знялася з выбараў за некалькі дзён да галасавання. Аказваецца, файл з рашэннем камісіі аб яе зняцці адносіўся да… 2016 года. Тарасенка тады насамрэч здымалася з выбараў.

Насамрэч Тарасенка пераабіраецца і перамагае, як і меркавалася ад пачатку.

Асіповіцкая акруга №89

Алег Дзячэнка (1971), рэктар Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.

Шклоўская акруга №90

Валерый Малашка (1966), намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама

Паўночная акруга №91

Дзмітрый Шаўцоў (1973), генеральны сакратар Беларускага Чырвонага Крыжа

Машынабудаўнічая акруга №92

Генадзь Ляпешка (1965), начальнік Вайсковай акадэміі

Васняцоўская акруга №93

Сяргей Рачкоў (1960), старшыня камісіі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Савета Рэспублікі

Купалаўская акруга №94

Ігар Пашкоў (1969), начальнік штаба Міністэрства ўнутраных спраў

Свіслацкая акруга №95

Аляксандр Шпакоўскі (1984), дарадца-пасланнік Міністэрства замежных спраў

Кастрычніцкая акруга №96

Пераабіраецца Сяргей Клішэвіч (1990). Квота Камуністычнай партыі.

Чкалаўская акруга №97

Вячаслаў Даніловіч (1973), рэктар Акадэміі кіравання

Дзяржынская акруга №98

Настасся Мірончык-Іванова (1989), лёгкаатлетка

Ясенінская акруга №99

Руслан Чарнецкі (1981), артыст Тэатра імя Горкага 

Паўднёвазаходняя акруга №100

Аляксандр Барсукоў (1965), памочнік Лукашэнкі па Мінску

Заходняя акруга №101

Пераабіраецца Марына Лянчэўская (1971). Раней была начальніцай сакратарыята старшыні праўлення «Беларусбанка»

Каменнагорская акруга №102

Міхаіл Мірончык (1966), дырэктар Дэпартамента кантролю якасці адукацыі Міністэрства адукацыі

Кальварыйская акруга №103

Пераабіраецца Васіль Панасюк (1966). Раней ён быў старшынёй Мінгарсавета.

Лынькоўская акруга №104

Анжаліка Курчак (1969), прэс-сакратарка Генеральнай пракуратуры

Старавіленская акруга №105

Вадзім Іпатаў (1964), дырэктар Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў 

Коласаўская акруга №106

Мікалай Бузін (1971), памочнік старшыні Палаты прадстаўнікоў

Усходняя акруга №107

Наталля Дзяргач (1964), галоўная доктарка 34-й паліклінікі

Першамайская акруга №108

Пераабіраецца Алег Гайдукевіч (1977). Заадно ён па-ранейшаму старшыня ЛДПБ.

Уручанская акруга №109

Пераабіраецца Іван Гардзейчык (1957). Раней ён быў старшынёй Беларускага аб’яднання ветэранаў

Партызанская акруга №110

Вадзім Гігін (1977), дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі.

@nashaniva Выбары ў Беларусі — гэта бяздарны спектакль #беларусь #навіны #беларусьсейчас #беларускіцікток #нашаніва #белорусы #новостибеларуси #беларусьновости #минск #минскаяобласть ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары16

  • элита
    17.01.2024
    Вот она, настоящая элита, ту которую мы все заслужили. Все как на подбор.
  • Улад
    17.01.2024
    Ніводнага рэальнага спецыяліста! Толькі чыноўнікі, ідэолагі, службоўцы і дырэктары (якія ўжо забыліся, як працавалі звычайнымі настаўніцамі, ўрачамі, інжэнерамі).
  • Віленчук
    17.01.2024
    Парламент? Вы сур'ёзна? 

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусь прыехаў акцёр Тыль Швайгер2

Беспілотнік упершыню атакаваў тэрыторыю Дагестана

Трамп перамагае са значным адрывам, бярэ ўсе хісткія штаты28

З-за рэгулявання штарміць сферу таксі: машын стала менш, паслугі падаражэлі1

Што з выездам з Беларусі раніцай у сераду?

Што будзе, калі знайсці грошы ў банкамаце: досвед мінчанкі

Біткойн рэкордна вырас на фоне навін пра паспяховыя вынікі Трампа

Трамп выйграў першы хісткі штат

Нерухомасць як інвестыцыя. Наколькі выгадна «бетанаваць» грошы ў Беларусі?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне7

Блогерка наракае на дэфіцыт хлопцаў у Гродне

Галоўнае
Усе навіны →