Грамадства1818

«Далей — падпал чалавека». Як улады рыхтуюцца сустракаць выбаршчыкаў

На гэтым тыдні ў Беларусі пройдуць так званыя выбары дэпутатаў усіх узроўняў. З заўтрашняга дня пачнецца датэрміновае галасаванне. Па СТБ паказалі, як улады рыхтуюцца да іх правядзення.

«Тактыка-спецыяльны занятак МУС», які паказалі ў сюжэце, асабіста прымала Наталля Качанава. 

«Па сцэнары выбаршчык, прыйшоўшы на ўчастак для галасавання, фатаграфуе бюлетэнь — гэта парушэнне закона. На заўвагі старшыні выбарчай камісіі не рэагуе. Парушальніка прыйшлося затрымаць супрацоўнікам міліцыі. Мінскі гарнізон адпрацоўвае варыянты, якія могуць адбыцца ў рэальным жыцці. 

А гэты натоўп людзей ля будынка выбарчага ўчастка штучна стварыў чаргу. Далей болей — гнеўныя крыкі і нават падпал чалавека. Але група захопу ўжо тут. Дэбашыры затрыманыя, а пацярпеламу аказана неабходная медыцынская дапамога. 

Сярод іншых сцэнарыяў — правакацыі на ўчастку для галасавання, выяўленне нічыйнай сумкі, неапазнаны лятальны апарат у небе над будынкам, дзе размешчаны выбарчы ўчастак. Праваахоўнікі адпрацавалі разнастайныя сітуацыі», — распавядае карэспандэнт.

Ахоўваць участкі ў дні галасавання будуць не толькі праваахоўнікі, але і, як гаворыцца ў сюжэце, байцы маладзёжных атрадаў аховы правапарадку БРСМ, а таксама ветэраны міліцыі.

 

З гэтага тыдня асабовы склад міліцыі перавядуць на ўзмоцнены варыянт службы. Больш за 10 тысяч чалавек возьмуць пад кантроль выбарчыя ўчасткі, справаздачыцца МУС.

«З улікам вопыту 2020 года прынята рашэнне аб стварэнні мабільных груп хуткага рэагавання», — гаворыцца ў сюжэце.

«Гэта групы хуткага рэагавання з ліку супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, таксама з ліку спецпадраздзяленняў у поўнай экіпіроўцы, узброеныя аўтаматычнай зброяй», — кажа Аляксандр Купчэня, начальнік галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі МУС.

Чытайце таксама:

Гайдукевіч даў інтэрв'ю «экстрэмісцкаму» выданню і расказаў, чаму члены ягонай партыі выглядаюць як клоны

«Даярка з Хацапетаўкі» абагнала Эйсманта. Што найбольш глядзелі на ТБ у студзені? 

«Приглашаем и всех вас, это долг гражданский наш». У Нароўлі матываваць выбаршчыкаў выйшлі мясцовыя творцы ВІДЭА

Каментары18

  • даведка
    19.02.2024
    Водку на розлив в этот раз, как обычно, на выборах будут предлагать покорно-послушным избирателям или нет?!
  • Ёсік
    19.02.2024
    Бязглуздыя ўлады. Глядзіце, каб 40 адсоткаў хоць прыйшло. Гляджу на паштовыя скрыні свайго дома, тыдзень мінуў, як насавалі туды агітак, дык амаль з усіх тырчаць паперы. Качанава ў футры, здаецца, спаць кладзецца, не здымаючы яе.
  • alex
    19.02.2024
    "Всех победили и никого не боимся".

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца6

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Лідай спілавалі 300-гадовую сасну. Яна была жывая і здаровая14

«Можа каштаваць да некалькіх тысяч еўра». У Польшчы прадаецца Статут ВКЛ6

Разляцеўся фэйк, быццам Тэйлар Свіфт страціла 17 мільёнаў падпісчыкаў, бо не падтрымала Трампа28

Вызваленнем новай групы палітвязняў Лукашэнка пасылае яшчэ адзін сігнал. Каму і навошта?9

Вольга Гарбунова пакінула пасаду прадстаўніцы па сацыяльнай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета32

Сталі вядомыя першыя пяць прозвішчаў палітвязняў, вызваленых па новым памілаванні7

Прэзідэнтка Малдовы давала інтэрв'ю, калі пачаўся землятрус ВІДЭА2

Жыхары Гомеля скардзяцца на моцны пах гару і смугу. Улады кажуць, што хвалявацца няма чаго1

Латушка: Не трэба сябе падманваць «памілаваннямі» палітвязняў11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца6

Кітай папрасіў Беларусь нармалізаваць адносіны з Польшчай — крыніца

Галоўнае
Усе навіны →