Спорт1414

На задворках цывілізацыі. Дзе знаходзіцца беларускі хакейны чэмпіянат у сусветным рэйтынгу

Выданне Puck Empire склала рэйтынг хакейных ліг. У яго ўваходзяць толькі «дарослыя» лігі. На першым месцы — Нацыянальная хакейная ліга (ЗША і Канада). На другім — Кантынентальная хакейная ліга, дзе гуляе мінскае «Дынама». На трэцім — Шведская ліга (SHL). Беларуская экстраліга толькі 20-я.

ІлюстраИлюцыйнае фота: president.gov.by

Перад беларускім першынством знаходзіцца большасць еўрапейскіх хакейных ліг і нават другія дывізіёны.

Напрыклад, швейцарская Нацыянальная ліга на 4-м месцы, Амерыканская хакейная ліга (АХЛ) на пятым месцы.

Потым ідуць фінская, чэшская, нямецкая вышэйшая лігі, супольны чэмпіянат Аўстрыі, Венгрыі і Славакіі, шведскі другі дывізіён.

Адкрывае другі дзясятак ECHL (Чэмпіянат Усходняга ўзбярэжжа Канады і ЗША), затым ідзе Славацкая хакейная ліга, Вышэйшая хакейная ліга Расіі, швейцарскі другі дывізіён, чэмпіянат Вялікабрытаніі, французскі чэмпіянат, другі нямецкі дывізіён, чэмпіянат Нарвегіі — 18-ы, Даніі — 19-ы. Вось на 20-м месцы і знаходзіцца беларуская экстраліга.

За намі размясціліся другія чэшская і фінскія лігі, чэмпіянат Польшчы, супольны чэмпіянат Казахстана і Узбекістана, шведскі трэці дывізіён — 25-ы.

Азіяцкая ліга, дзе гуляюць каманды Японіі і Паўднёвай Карэі, на 29-м месцы. Італьянская ліга — 31-я. Японская ліга — 34-я, супольная ліга Літвы і Латвіі — 38-я, Славенская ліга — 39-я, Украінская — 50-я, Эстонская — 74-я. Вышэйшая ліга Беларусі (другі дывізіён) на 51-м месцы.

Усяго ў рэйтынгу 155 розных чэмпіянатаў. Апошнія месцы займаюць чэмпіянаты Бразіліі і Пакістана.

Калі адсартаваць толькі еўрапейскія лігі, выключыўшы НХЛ, АХЛ, ECHL, КХЛ і Вышэйшую лігу Расіі, то Беларуская экстраліга будзе 15-я.

Нагадаем, што пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання ва Украіны беларускія дружыны — зборныя і клубы — выключаныя з міжнародных спаборніцтваў. Так хакейная зборная прапусціць трэці чэмпіянат свету.

Каментары14

  • Спартовы загон
    18.02.2024
    Усё, да чаго дакранаюцца “крэпкія хазяйственікі”, паступова прыходзіць у заняпад і скотваецца на задворкі цывілізацыі. Гэтыя саўгаснікі з сельскагаспадарчай адукацыяй не могуць даць рады нават у сельскай гаспадарцы - у іх профільнай галіне, іх вотчыне. А вы тут пра нейкі хакей пішаце. Паглядзіце хто зараз кіруе спартовымі федэрацыямі - саўгаснікі, палітрукі, гэбнюкі і мянты. Таму ўвесь спорт у адпаведным месце.
  • гоблен из Юты
    18.02.2024
    На задворках человечества, ля! Йонутая страна! Упразднить государственность, за ненадобность! Призываю! (мерзенько хохочет и потирает потные ладошки)
  • Да
    18.02.2024
    Спартовы загон, колхозники, политруки, гэбнюки, менты, их жёны, дети и внуки руководят всем в Беларуси. Поэтому, Беларусь, всегда будет на задворках цивилизации в виде скотного двора лукашенко.

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне1

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Усе навіны →
Усе навіны

Кіроўцу ў ізалятар, фуру на штрафпляцоўку. Дальнабойшчыкі — пра праверкі і затрыманні на мяжы4

Трамп заклікаў Расію неадкладна спыніць вайну, іначай пагражае крутымі мерамі35

У Варшаве здаюць пакой за 520 даляраў за месяц. Сацсеткі ў шоку ад цаны5

Кая Калас: Спецслужбы папярэджваюць, што Расія можа напасці на Еўрасаюз у 2028 годзе3

Усё больш пар рэгіструюць свае шлюбы з цырымоніяй па-беларуску12

У Чашніках ужо пяты раз за два месяцы судзілі спартоўца-аматара Канстанціна Чарнова

«Гэта доктар ад Бога». За палітыку судзяць дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам11

Як беларусы называлі дзяцей у 2024 годзе1

«У 2021-м быў уражаны негатоўнасцю УСУ адбіваць напады». Што піша Залужны ў сваіх мемуарах7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне1

Навукоўцы б'юць трывогу — сусліку пагражае поўнае выміранне

Галоўнае
Усе навіны →