Культура

Някляеў, Аксак, Арлоў, Хадановіч і Строцаў. Што чакаць у гэтым годзе ад фэсту «Вершы на асфальце»

XІII Міжнародны паэтычны фестываль памяці Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» (Стральцоўскі фэст), у якім традыцыйна бяруць удзел паэты з Беларусі і замежных краін пачынаецца ўжо ў пятніцу ў Вільні.

У праграме фестывалю, які арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў, — абвяшчэнне лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова і лаўрэатаў прэміі Цёткі, гутаркі з паэтамі і празаікамі Падляшша, літаратурны вечар сучаснай літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, каля двух дзясяткаў прэзентацый новых паэтычных кніг і першы канцэрт гурта Filamaty (супольны канцэптуальны праект гурта Relikt і музыкі Уладзя Лянкевіча).

16 лютага (пятніца). Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Vilniaus g. 20). 18.30

— Адкрыццё фестывалю, выступы арганізатараў і партнёраў

— Цырымонія абвяшчэння лаўрэата Літаратурнай прэміі Міхася Стральцова

— Літаратурна-музычная частка (з удзелам Юрыя Несцярэнкі і Беларускай тэатральнай школы Theatre Razam)

17 лютага (субота). Клуб Paviljonas (Pylimo g. 21B)

12.00-12.30. Ванда Марціньш. Прэзентацыя беларуска-літоўска-польскага трохмоўнага зборніка «Маланкі над Вільняй».

12.30-13.00. Анатоль Івашчанка. Прэзентацыя кнігі вершаў «Непрамо(ў)ленае».

13.00-13.30. Валянціна Аксак. Прэзентацыя кнігі вершаў «Уцёкі з Палесся».

13.30-14.00. Сустрэча з Ганнай Кандрацюк і прэзентацыя кнігі-лаўрэаткі прэміі Гедройця «У прысценку старога лесу».

14.00-14.30. Творчая сустрэча з паэткай Наталляй Русецкай.

14.30-15.00. Ганна Комар. Прэзентацыя кнігі вершаў «Ribwort».

15.00.-15.30. Андрэй Сцепанюк. Прэзентацыя кнігі вершаў «Зямля над белай ракой».

15.30-16.00. Сустрэча з Уладзімірам Някляевым, прэзентацыя кнігі «Перавыбранае» і новай паэмы «Каляды».

16.00-16.30. Сустрэча з Ганнай Янкутай і прэзентацыя кнігі «Час пустазелля».

16.30-17.00. Сустрэча з Артурам Камароўскім. Гутарка пра часопіс «Таўбін» і прэзентацыя кнігі «Corpus Vile».

17.00-17.30. Ганна Шакель. Прэзентацыя кнігі вершаў «Цела мігдалу».

17.30-18.00. Цырымонія абвяшчэння лаўрэатаў Прэміі Цёткі.

18.00-18.30. Сямён Ханін (Латвія). Прэзентацыя новай кнігі вершаў «2/2. две вторых», з удзелам аўтара і ягонага перакладчыка Андрэя Хадановіча.

18.30-19.00. Прэзентацыя новай кнігі вершаў Сабіны Брыло «У конца края».

19.00-20.00. Андрэй Хадановіч. Прэзентацыя літоўска-беларускага выбранага «Фантомныя радасці». З удзелам перакладчыкаў на літоўскую мову.

20.00-21.30. Ноч паэзіі. Выступы гасцей фэсту і вольны мікрафон (па папярэднім запісе). Вядоўца Андрэй Хадановіч.

***

17 лютага (субота). Беларуская Школка ў Вільні (Vilniaus g. 20)

10.00. Прэзентацыя кнігі Грэтэ Ротбёль «Вулкан і цялятка, якое выратаваў Пу», з удзелам аўтаркі.

***

18 лютага (нядзеля). Клуб Paviljonas (Pylimo g. 21B)

13.00-13.50. Дыскусія «Тэндэнцыі ў сучаснай дзіцячай літаратуры» (з удзелам Грэтэ Ротбёль, Андрэя Хадановіча, Ганны Янкуты).

14.00 — 14.30. Творчая сустрэча з Уладзімірам Арловым і прэзентацыя кнігі «Выбраная лірыка».

14.30-15.30. Прэзентацыя паэтычнай серыі hochroth Minsk (Берлін). Вядоўца Дзмітрый Строцаў.

15.30-16.30. Дыскусія да 200-годдзя руху філаматаў з удзелам гісторыкаў, паэтаў і літаратуразнаўцаў.

16.30-17.00. «Маладняк100»: прэзентацыя зборніка (з удзелам пераможцаў Літаратурнага конкурсу да 100-годдзя аб’яднання «Маладняк» Кацярыны Дабкене, Канстанціна Касяка і Яўгена Кунцэвіча).

17.00-17.30. Прэзентацыя кнігі вершаў Сяргея Сыса «Дом».

17.30-18.00. Сустрэча з Настай Кудасавай, прэзентацыя новых вершаў.

18.00-18.50. Вечарына-прэзентацыя праекту анталогіі сучаснай літоўскай паэзіі, з удзелам літоўскіх аўтараў і беларускіх перакладчыкаў.

19.00-20.30. Канцэрт гурта «Filamaty» (сумесны канцэптуальны праект гурта «RELIKT» і Ул. Лянкевіча), прэзентацыя новай праграмы. Арганізатар канцэрту — Гётэ-Інстытут у выгнанні.

Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны.

Падчас асноўных імпрэзаў фестывалю 17 і 18 лютага ў клубе «Павільёнас» працуюць пункты продажу беларускай кнігі, а таксама вядзецца анлайн-трансляцыя ў сацыяльныя сеткі Bellit.info.

Штогадовы Міжнародны паэтычны фестываль імя Міхася Стральцова «Вершы на асфальце» запачаткаваны ў 2012 годзе Саюзам беларускіх пісьменнікаў і Беларускім ПЭН-цэнтрам. Сёлета фестываль арганізоўваецца Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў у партнёрстве з Шведскім саюзам пісьменнікаў, Гётэ-Інстытутам у выгнанні, Праграмнай Радай тыднёвіка беларусаў Польшчы «Ніва» і Беларускім ПЭНам.

Каментары

Лукашэнка стаў прадзедам21

Лукашэнка стаў прадзедам

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзе двоеўладдзе: Зурабішвілі паспрабуе перападпарадкаваць сабе дзяржапарат». Якія перспектывы пратэстаў у Грузіі3

Стыльная карэянка, што скарыла сэрцы гледачоў Алімпіяды, трапіла ў спіс «100 жанчын 2024 года»

Чым цяпер жыве доктар Мартаў?5

Зяленскі адмовіўся назваць лічбу ўкраінскіх вайскоўцаў, якія загінулі з пачатку вайны 3

УЕФА па выніках матча з мінскім «Дынама» аштрафаваў «Легію» за антылукашэнкаўскія плакаты фанатаў1

Новая вакцына ад ВІЧ прайшла фінальнае выпрабаванне. Эфектыўнасць — рэкордныя 99%8

У класных журналах будуць звесткі аб месцы працы бацькоў3

У Тбілісі пратэстоўцаў рассеялі на праспекце Руставелі6

«Будзе здымаць маштабныя праекты з сабой у галоўнай ролі». Што думаюць пра новага міністра культуры Чарнецкага яго калегі?11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка стаў прадзедам21

Лукашэнка стаў прадзедам

Галоўнае
Усе навіны →