Грамадства88

Алексіевіч пра прарочую размову ў 2019 годзе: Мы з вамі будзем неўзабаве ўцякаць адсюль

Нобелеўская лаўрэатка ў інтэрв'ю Радыё Свабода прыгадала 2019 год і дзве свае размовы.

Акцыя супраць інтэграцыі ў Мінску. 7 снежня 2019 года. Часам гэтыя фота посцілі і дзяржаўныя каналы

«Я памятаю, як незадоўга да 2020 года да мяне прыйшоў Мікола Статкевіч», — прыгадала нобелеўская лаўрэатка.

«Да той размовы я не ведала, наколькі ён тонкі палітык. Ён мне тады сказаў: «Святлана, гэта апошняя спакойная восень, хутка ў Беларусі будзе вельмі кепска».

Я яму не паверыла, казала пра тое, якая ў нас моладзь, колькі разнастайных грамадскіх ініцыятываў, як заварушылася грамадства. Ён з сумам на мяне паглядзеў і зразумеў, што ў мяне адсутнічалі нейкія антэны.

І недзе ў той жа час у мяне была сустрэча з нашым знакамітым мадэльерам Аляксандрам Варламавым. Ён да гэтага правёў некалькі гадоў у турме.

Мы з ім вялі размову аб розным, аб прыгажосці, і раптам ён кажа: «Мы з вамі будзем неўзабаве ўцякаць адсюль».

«Мяне гэта ўразіла. Тое, што цяпер з намі адбываецца — гэта немагчыма было сабе ўявіць у 2019-м — на пачатку 2020 года», — сказала Святлана Алексіевіч.

Каментары8

  • Так
    15.02.2024
    Савецка-праваслаўная Русь перамагла ў краіне, вось і эфект. І пані таварыш Алексіевіч, якая сама сябе называла савецкай, таксама дадала ад сябе малую цаглінку ў гэтым плане, у тым ліку нападкамі на беларускіх "нацыяналістаў" (так называла тых, якія папярэджвалі перад Расіяй) ды абаронай расейскай культуры, якую яна лічыць таксама сваёй.
  • Ёсік
    15.02.2024
    Вось спадарыня Алексіевіч аб кепскім успамінае, месяц таму, мо два, былая супрацоўніца БТ расказвала аб нечым падобным, што гэта ледзь не па сцэнары ўсё ішло. Чытаючы іх, нешта мне незразумелы адзін момант - "выбары-2020" былі для іх прадказальнымі, народ Беларусі эдакі статак быдла, які вялі на забой недарэкі. А я не згодны, ніхто з уладаў не чакаў гэткага супраціву. Думалі, ну выйдзе чалавек 500-700, патроху і паціху распіхаем па РАУСах і ўсё, усе далей жывуць, чакаюць папіццот, бульба каласіцца, жыта буяе. Зразумела, што чакалі нейкіх хваляванняў апасьля прызначэньня дырэктара саўгаса генеральным дырэктарам ТАА "Беларусь імя лукашэнкі", бо ён, калі памятаеце, перад выбарамі наведаў брэскіх і віцебскіх дэсантнікаў ды амапаўцаў, атрымаў ад іх пацверджаньне аб любові да сябе, і ўсё, чакаў пасьведчаньне ад ярмошынай. Беларусы - народ, і шчэ сьвет убачыць, як беларусы за сваю свабоду змагаюцца.
  • Влад
    15.02.2024
    Сначала люди кирпичик за кирпичиком строят диктатуру, выкармливают её с ложечки, а потом "ой, а кто ета-а-а сде-е-ела-ал?

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы заўважылі чарговую незвычайную гародніну

Добраахвотнік Грот: Твая краіна ў акупацыі, што ты робіш, каб яе вызваліць?77

«Настальгія па няздзейсненай будучыні». Беларускі гурт Molchat Doma выпусціў новы альбом1

«Японскіх шпіёнаў» у Беларусі затрымліваюць не першы раз. Праўда, першая аперацыя скончылася смерцю даносчыка1

Пара з Ліды, каб ашчадзіць на адпачынку ў адной з самых багатых краін свету, прывезла з сабой «ролтаны» і кашы10

УСУ ўпершыню ўжылі супраць расійскай арміі лётаючы аўтамат Калашнікава4

У Мінску прадаецца пентхаус з велізарнай тэрасай на даху1

Аргенціна запытала ордар на арышт Мадура

Як блогер Валерый Руселік схадзіў у Гімалаі і з чым вярнуўся6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

У Латвіі разбіўся расійскі вайсковы дрон, які заляцеў з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →