Губернатар Калінінграда заявіў, што Імануіл Кант мае прамое дачыненне да вайны ва Украіне
Губернатар Калінінградскай вобласці Антон Аліханаў выступіў на V з'ездзе палітолагаў, які стартаваў у Светлагорску (горад у Калінінградскай вобласці, да 1947 года — Раўшэн). Асаблівую ўвагу ён надаў філасофіі Канта, што жыў у XVIII стагоддзі.
«Кант, які нарадзіўся тут, мае амаль прамое дачыненне да глабальнага хаосу, глабальнай перабудовы, з якім мы цяпер сутыкаемся. Больш за тое, ён мае прамое дачыненне да ваеннага канфлікту на Украіне», — цытуе Аліханава fedpress.ru.
Кіраўнік рэгіёну дадаў, што Кант паклаў пачатак нямецкай класічнай філасофіі, прапампаваў нямецкую волю, адначасова адрэзаўшы яе ад вышэйшых каштоўнасцяў. У выніку з'явілася такая сацыяльна-культурная сітуацыя.
Аліханаў лічыць, што не толькі Першая сусветная вайна (1914—1918) пачалася ў працах Канта (1724—1804), але і цяперашні канфлікт на Украіне. «Захад з даўніх часоў парушаў усе дамоўленасці, якія былі дасягнутыя. Калі ўвесь час жывеш і працуеш у Калінінградскай вобласці, немагчыма не задумвацца аб сусветнай палітыцы і аб міжнародных адносінах», — удакладніў губернатар.
Каментары
Все остальные ваши испражнения - плод вашего воображения!...