Работнікі мінскага рыбакансервавага камбіната не атрымліваюць пяць месяцаў заробак. Яны запісалі зварот да Лукашэнкі
«Мы не працуем, мы не зарабляем, у нас няма кавалка хлеба», — кажуць жанчыны.
Работнікі камбіната «Сталічны» запісалі ў тыктоку зварот да Лукашэнкі.
«Аляксандр Рыгоравіч, мы работнікі камбіната «Сталічны», вырашыце нашу сітуацыю. Больш за пяць месяцаў мы не атрымліваем заробак: верасень, кастрычнік, лістапад, снежань, студзень. Ужо люты — мы не атрымліваем заробак. Працы на сёння ў нас няма, з 8-га студзеня ў нас прастой. Мы не працуем, мы не зарабляем, у нас няма кавалка хлеба», — кажуць яны.
«Заробку няма, разліковых лісткоў — няма. Як нам жыць? Вырашыце нашу сітуацыю», — некалькі разоў рэфрэнам паўтараюць работніцы.
«Аляксандр Рыгоравіч, мы вам моцна верым».
«Плаціць квартплату нам няма чым, жыць нам няма на што. У краму я не магу пайсці, бо мне няма за што купіць элементарна нават кавалак хлеба. Вось як жыць у гэтай сітуацыі?» — дадае яшчэ адна жанчына.
«Мы верым, кожнаму слову верым — вось заўтра будуць грошы, вось заўтра будуць грошы, а грошай няма і няма»
«Калі пішам заяву на звальненне, то нас не звальняюць і кажуць, што калі мы сыдзем, то нам наогул нічога не выплацяць. Што гэта за рашэнне такое?»
Яны кажуць, што аналагічны камбінат ёсць у Любані, але не зразумела, ці такія ж праблемы там.
Адна жанчына кажа, што ў яе няма мужа, няма бацькоў, але двое непаўналетніх дзяцей і іх няма чым карміць.
Актывісткі «Руху маці — 328» сабралі больш за паўтысячы подпісаў за амністыю для закладчыкаў
«На жаль, такіх жудасных гісторый хапае». Супрацоўніца радзільні пра выпадак з парадзіхай у Салігорску
«Нас «выціскаюць» патроху, але вельмі выразна…». Беларусы расказалі, як асабіста іх закранае павелічэнне камуналкі
Каментары