Свет11

Кандыдат у прэзідэнты Расіі Даванкоў разлічвае на супрацоўніцтва з незарэгістраваным Надзеждзіным

Даванкоў вылучаны псеўдаапазіцыйнай партыяй «Новыя людзі». У той жа час у Расіі не зарэгістравалі ніводнага кандыдата з антываеннай пазіцыяй.

Уладзіслаў Даванкоў. Фота: Alexander Zemlianichenko / AP

Кандыдат у прэзідэнты Расіі ад партыі «Новыя людзі» Уладзіслаў Даванкоў у пятніцу паабяцаў да 15 лютага прэзентаваць сваю праграму. У яе ўвойдуць тэзісы, блізкія па духу «Новым людзям», але падрыхтаваныя іншымі палітыкамі, якія не трапілі ў выбарчы бюлетэнь, у тым ліку і Барысам Надзеждзіным, піша «Коммерсант».

Даванкоў хоча сустрэцца з ім на наступным тыдні. Па звестках «Коммерсанта», Надзеждзін можа правесці перамовы аб супрацоўніцтве з «Новымі людзьмі» і не толькі ў рамках падрыхтоўкі іх праграмы. Аднак сам палітык не пацвярджае і не абвяргае гэтага факту.

9 лютага Уладзіслаў Даванкоў прыадкрыў дэталі сваёй праграмы, якія тычацца эканамічнага блоку, каб, па яго ўласных словах, падкрэсліць рэальную «фінансавую абгрунтаванасць» усіх заяўленых пунктаў. «Можна многае абяцаць, але бюджэт дэфіцытны, таму нашы камітэты (штаба) рыхтуюць прапановы па тым, дзе знайсці грошы»,— патлумачыў палітык.

Сярод найбольш канкрэтных прапаноў кандыдат прывёў даўно апрабаваныя ліберальнымі палітыкамі тэзісы аб аптымізацыі працы дзяржапарату.

«Перш за ўсё мы гаворым аб эфектыўнасці расходавання сродкаў дзяржавай»,— абвясціў спадар Даванкоў, адзначыўшы ролю Падліковай палаты ў гэтай справе, а таксама магчымасць да скарачэння або «пераводу ў рэальную эканоміку» шэрагу дзяржслужачых за кошт укаранення штучнага інтэлекту.

Прэзентаваць выніковую праграму Уладзіслаў Даванкоў мае намер 15 лютага. 

«Так, я даведаўся, што Барыса Надзеждзіна, на мой вялікі жаль, не зарэгістравалі. Я казаў не адзін раз, што я за палітычную канкурэнцыю, дзе ўсе маглі б данесці сваю пазіцыю»,— указаў Даванкоў, дадаўшы, што палітык спрабуе дамагчыся рэгістрацыі праз Вярхоўны суд.

Уладзіслаў Даванкоў падкрэсліў, што іх з Барысам Надзеждзіным пазіцыі «сыходзяцца не ва ўсім», але не выключыў магчымасці палітычнага супрацоўніцтва.

Крыніца «Коммерсанта», блізкая да Адміністрацыі прэзідэнта, сцвярджае, што спадар Надзеждзін ужо звяртаўся да «Новых людзей» з прапановай аб супрацоўніцтве на будучых выбарах у Масгардуму (адбудуцца ў верасні гэтага года) у абмен на падтрымку на выбарах у Дзярждуму ў 2026 годзе. У АП ад спадара Надзеждзіна чакаюць, што далей ён будзе дзейнічаць у легальным полі, кажа іншая крыніца, блізкая да гэтага ведамства.

«Калі ён пойдзе ў суд, а не будзе заклікаць да мітынгаў, то ён можа разлічваць на прыз»,— кажа суразмоўца. Адказваючы на пытанні пра тое, ці прапаноўваў спадар Надзеждзін «Новым людзям» супрацоўніцтва і ці падтрымае ён спадара Даванкова на выбарах, сам палітык адказаў: «Думаем. Дакладна не скажу цяпер».

Праўда, на прэзідэнцкіх выбарах Уладзіслаў Даванкоў можа атрымаць ад электарату, гатовага раней прагаласаваць за спадара Надзеждзіна, толькі «нязначную частку», некалькі адсоткаў.

«Яны наўрад ці дазволяць кандыдату ад «Новых людзей» сур'ёзна змагацца за другое месца. Барыс Надзеждзін выбудаваў вобраз надпартыйнага антываеннага кандыдата.

Выбыванне першага з гонкі, хутчэй, вяртае «Новым людзям» частку таго электарату, які перакінуўся да Барыса Надзеждзіна. Гэта, дарэчы, справядліва для ўсіх апазіцыйных партый», — тлумачыць палітолаг.

Аб'ём магчымага «ператоку галасоў» ад Барыса Надзеждзіна да Уладзіслава Даванкова залежыць ад таго, ці закліча прыхільнікаў да альянсу сам спадар Надзеждзін, і ад пазіцыі шэрагу лідараў грамадскай думкі, лічыць палітолаг Ілля Грашчанкоў.

Разам з тым кіраўнік фонду «Пецярбургская палітыка» Міхаіл Вінаградаў думае, што большасць выбаршчыкаў Барыса Надзеждзіна страціць цікавасць да выбараў, але хтосьці «па інэрцыі будзе назіраць».

Калі гэты актыў важны, то штабу Уладзіслава Даванкова важна падтрымліваць адчуванне або ілюзію агульных каштоўнасцяў з Надзеждзіна, лічыць палітолаг.

Уладзіславу Даванкову ў канцы лютага споўніцца 40 гадоў. Нарадзіўся ў Смаленску ў сям'і вайсковага лётчыка. Ён — — прадпрымальнік. Намеснік старшыні Дзярждумы з кастрычніка 2021 года. Першы намеснік кіраўніка фракцыі партыі «Новыя людзі. Быў намеснікам генеральнага дырэктара ініцыятывы «Расія — краіна магчымасцяў». З-за падтрымкі ўварвання Расіі ва Украіну знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі Еўрасаюза, ЗША, Вялікабрытаніі і шэрагу іншых краін.

Прэзідэнцкія выбары ў Расіі пройдуць 15-17 сакавіка. У выбарчых бюлетэнях апроч 71-гадовага Пуціна, будуць толькі спарынг-партнёры: Даванкоў, а таксама кандыдат ад ЛДПР, 56-гадовы Леанід Слуцкі і самы ўзроставы кандыдат — Мікалай Харытонаў ад КПРФ (нарадзіўся ў 1948 годзе).

Каментары1

  • рф - это страна рашистских имперцев.
    10.02.2024
    Всё что нужно знать о больном рашизмом обществе в рф и их «кандидатах»:
    «Не поддерживают войну порядка 20% граждан»…
    «Владиславу Даванкову в конце февраля исполнится 40 лет… Из-за поддержки вторжения России в Украину находится под международными санкциями Евросоюза, США, Великобритании и ряда других стран.»

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Карэспандэнт BBC Стыў Розэнберг напісаў песню для маскоўскай прадавачкі газет

Камуністы збіраюць подпісы адразу з двума бюстамі Леніна ФОТАФАКТ4

Ва ўсіх таксі Беларусі ўстановяць схаваныя камеры5

Экс-міністра Карлюкевіча знялі з пасады галоўнага рэдактара газеты «Звязда»9

За «здраду дзяржаве» судзяць супрацоўніка новастворанага Дэпартамента крымінальнай разведкі

Шольц і Зяленскі наведалі параненых салдат ФОТАФАКТ3

Бунт камерунскага футбаліста ў беларускім клубе: ён патрабаваў не карміць яго грэчкай8

Адміністрацыя Пуціна даручыла віцэ-губернатарам рыхтавацца да заканчэння вайны і фармаваць «вобраз перамогі»15

Афіцыянт, танцор у Тайландзе, ролі ў «Мухтары» і «Сватах». Пяць фактаў пра новага міністра культуры Чарнецкага25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Стала вядома пра затрыманне 77-гадовага Васіля Густыра, аднаго з найлепшых аграрыяў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →