Свет66

Пуцін зблытаў Шушкевіча з Шухевічам

І яшчэ адзін адметны эпізод з інтэрв’ю Пуціна амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану.

Такер Карлсан. Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Расказваючы пра падзеі Другой Сусветнай вайны на тэрыторыі Украіны Пуцін зблытаў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча з кіраўніком Украінскай паўстанцкай арміі Раманам Шухевічам. Зрэшты Пуцін часта робіць такія агаворкі. 

«Нямецкія войскі, нават войскі СС, яны самую брудную працу па знішчэнні польскага насельніцтва, габрэйскага насельніцтва аддавалі як раз калабарантам, якія з Гітлерам супрацоўнічалі. Адсюль гэтая жорсткая разня польскага, габрэйскага насельніцтва, рускага таксама. На чале стаялі асобы, якія добра вядомыя: Бандэра, Шушкевіч. Менавіта гэтых людзей зрабілі нацыянальнымі героямі. Вось у чым праблема. І нам увесь час кажуць: нацыяналізм і неанацызм ёсць і ў іншых краінах. Так, парасткі ёсць, але мы ж іх ціснем, і ў іншых краінах іх ціснуць. А на Украіне — не, на Украіне з іх зрабілі нацыянальных герояў, ім помнікі ўзводзяць, яны на сцягах, іх імёны крычаць натоўпу, якія ходзяць з паходнямі, як у нацысцкай Германіі. Гэта людзі, якія знішчалі палякаў, габрэяў і рускіх. Трэба гэтую практыку і тэорыю спыніць», — сказаў Пуцін.

Дарэчы ў стэнаграме на сайце Крамля гэту недарэчнасць выправілі.

Каментары6

  • Бацька
    09.02.2024
    Его основная проблема, что он путает настоящих русинов (жителей Древней (Киевской) Руси и Белой Руси с сегодняшними русскими, которые никаким боком не имеют отношения к той настоящей Руси.

    Белорусский и украинский языки намного ближе к старорусскому чем сегодняшний "русский" язык. На самом деле это выглядит так как и было и столетия назад - Орда напала на Русь и пробует ее поработить навязав свои ордынские порядки
  • птн пшн
    09.02.2024
    А чаму гэтае бункернае х-ло не ўзгадаў руzzкіх герояў - неўскіх, грозных, раманавых, суворавых, сталіных… - якія знішчалі беларусаў, палякаў, украінцаў і іншыя народы, стагоддзямі тапілі народы ў крыві, нават і саміх рускіх катавалі, забівалі ды рэпрэсіравалі.
  • Дэнацыфікацыя эрэф
    09.02.2024
    Тупін працягвае тупіць.

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі12

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе жанчыны мараць пра гасцявы шлюб». Прыбіральшчыца з Мінска бачыцца з мужам толькі на выходных і лічыць гэту схему ідэальнай24

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку3

Памёр Віктар Гардзей1

Суд прыпыніў адзін з указаў Дональда Трампа як неканстытуцыйны10

ГУБАЗіК ладзіць рассылку з тэлеграм-акаўнтаў затрыманых беларусаў3

Мінчукі атрымалі балгарскую шэнгенскую візу, але за дзень да паездкі яе анулявалі4

Указ Трампа аб спыненні міжнароднай падтрымкі не тычыцца дапамогі Украіне ў сферы бяспекі6

Барбадас і Панама забяруць свае сцягі ў больш чым 100 танкераў ценявога флоту Пуціна3

Сын Канапацкай кіруе свінакомплексам, а дачка вучыцца ў Аўстрыі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі12

Лукашэнка ўпершыню з'явіўся на публіцы разам з мамай Колі

Галоўнае
Усе навіны →