Свет2828

У размове з Карлсанам Пуцін паказаў сябе спецыялістам у гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай

«Расійская дзяржава стала збірацца як цэнтралізаваная, гэта лічыцца годам стварэння Расійскай дзяржавы — 862 год, калі наўгародцы — ёсць такі горад Ноўгарад на паўночным захадзе краіны — запрасілі на княжанне князя Рурыка са Скандынавіі, з варагаў», — адразу расказаў амерыканскаму журналісту расійскі прэзідэнт. Стэнаграму інтэрв'ю выклаў сайт Крамля.

Фота: Gavriil Grigorov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Таксама Пуцін, каб абгрунтаваць прэтэнзіі на землі Украіны, засяродзіўся на тым, як пераемнік Рурыка Алег прыйшоў у Кіеў і стаў там княжыць. «Такім чынам, Расія пачала развівацца, маючы два цэнтры: у Кіеве і ў Ноўгарадзе», — сказаў Пуцін.

Далей было Хрышчэнне Русі ў 988 годзе: «Адзіная тэрыторыя, адзіныя гаспадарчыя сувязі, адна мова і пасля хрышчэння Русі — адна вера і ўлада князя. Пачатак складвання цэнтралізаванай Расійскай дзяржавы».

«Паўднёвая частка рускіх зямель, уключаючы Кіеў, пачала паступова цягнуцца да іншага «магніта» — да таго цэнтра, які складваўся ў Еўропе. Гэта было вялікае Літоўскае княства. Яго нават называлі Літоўска-Рускае, бо рускія складалі значную частку гэтай дзяржавы. Яны размаўлялі на старажытнарускай мове, былі праваслаўнымі» (пра насельніцтва на беларускіх землях Пуцін не сказаў — НН).

«Але затым адбылося аб'яднанне — Унія Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства (1569). Праз некалькі гадоў яшчэ адна унія (1596) была падпісаная ўжо ў духоўнай сферы, і частка праваслаўных святароў падпарадкавалася ўладзе Папы Рымскага. Такім чынам, вось гэтыя землі аказаліся ў складзе польска-літоўскай дзяржавы», — паказаў сябе Пуцін спецыялістам і ў гісторыі Рэчы Паспалітай.

Ён зазначыў, што гэта палякі «прыдумалі», што народ на поўдні не рускія, а ўкраінцы.

«Палякі на працягу дзесяцігоддзяў займаліся апалячваннем гэтай часткі насельніцтва: укаранялі туды сваю мову, сталі ўкараняць ідэю аб тым, што гэта не зусім рускія, што, паколькі яны жывуць у краі, яны ўкраінцы. Першапачаткова слова «ўкраінец» азначала, што чалавек жыве на ўскраіне дзяржавы, «ля краю», або займаецца памежнай службай, па сутнасці справы. Гэта не азначала нейкай асаблівай этнічнай групы», — даказваў прэзідэнт Расіі.

На яго думку, палітыка апалячвання прывяла да таго, што «гэтая частка рускіх зямель пачала змагацца за свае правы. І пісалі лісты ў Варшаву, патрабуючы захавання сваіх правоў, з тым каб сюды дасылалі, у тым ліку ў Кіеў, людзей…

І ў 1654 годзе, крыху раней нават, — людзі, якія кантралявалі ўладу ў гэтай частцы рускіх зямель, звярталіся ў Варшаву, паўтараю, з патрабаваннем, каб да іх дасылалі людзей рускага паходжання і праваслаўнага веравызнання. А калі Варшава ім у прынцыпе нічога не адказала і практычна як бы адпрэчыла гэтыя патрабаванні, яны пачалі звяртацца ў Маскву, каб Масква іх забрала да сябе».

Потым Пуцін расказаў пра кровапралітную вайну Рэчы Паспалітай і Маскоўскай дзяржавы 1654-1667 гадоў.

«[Багдан Хмяльніцкі] пісаў у Варшаву з патрабаваннем захавання іх правоў, а пасля таго, як атрымаў адмову, пачаў пісаць лісты ў Маскву з просьбай узяць іх пад моцную руку маскоўскага цара. Тут [у тэчцы] копіі гэтых дакументаў. Я вам іх пакіну на добрую памяць. Там ёсць пераклад на рускую, потым перакладзеце на англійскую мову. (…) Як і меркавалася, пачалася вайна з Польшчай. Яна ішла 13 гадоў, потым было заключана перамір'е. А ўсяго пасля заключэння гэтага акта 1654 года праз 32, па-мойму, года быў заключаны мір з Польшчай, «вечны мір», як тады было сказана. І гэтыя землі, усё левабярэжжа Дняпра, уключаючы Кіеў, адышлі да Расіі, а ўсё правабярэжжа Дняпра засталося за Польшчай», — заключыў кіраўнік Расіі.

«Затым у часы Кацярыны II Расія вярнула ўсе свае гістарычныя землі, уключаючы поўдзень і захад. Гэта ўсё працягвалася да рэвалюцыі,

— працягнуў Пуцін і паўтарыў старую байку пра аўстрыйскі Генштаб і «вынаходніцтва» Украіны. — А перад Першай сусветнай вайной, скарыстаўшыся гэтымі ідэямі ўкраінізацыі, аўстрыйскі Генеральны штаб вельмі актыўна пачаў прасоўваць ідэю Украіны і ўкраінізацыі».

Таксама ён спыніўся і на пачатку Другой сусветнай вайны.

«У 1939 годзе, пасля таго як Польшча пасупрацоўнічала з Гітлерам, а Польшча супрацоўнічала з Гітлерам, і Гітлер прапаноўваў — усе дакументы ў нас у архівах ёсць — з Польшчай заключыць мір, дагавор аб дружбе і саюзніцтве, але патрабаваў, каб Польшча аддала назад Германіі так званы Данцыгскі калідор, які звязваў асноўную частку Германіі з Кёнігсбергам і Усходняй Прусіяй. Пасля Першай сусветнай вайны гэтая частка тэрыторыі была аддадзена Польшчы, і замест Данцыга з'явіўся горад Гданьск. Гітлер упрошваў іх аддаць мірна — палякі адмовіліся. Але тым не менш супрацоўнічалі з Гітлерам і разам заняліся падзелам Чэхаславакіі», — чарговы раз перавёў стрэлкі з заключэння Дамовы Молатава і Рыбентропа аб падзеле Еўропы.

Каментары28

  • Густав
    09.02.2024
    Да все знают эти искаженные истории от Гумелева и прочей придворной грязи. Но, Володя, далеко все не так. И самое главное, что, если идти твоей логикой, то Московии совсем она не понравится.
  • Мульцік
    09.02.2024
    "Малыш і Карлсон"
    😜🤣
  • Шляхцич Завальня
    09.02.2024
    Его слушать - себя не уважать

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі7

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі

Усе навіны →
Усе навіны

«Ролтан» больш не забараняюць — ён павінен вярнуцца ў крамы Беларусі

У Мінск прывезлі вакцыну ад небяспечнай для дзяцей інфекцыі. Адна доза каштуе 2400 рублёў

Беларусь паказалі ў брытанскім серыяле — такой Смаргоні вы яшчэ не бачылі10

Дуда адмовіўся ўдзельнічаць у агульным фота лідараў на саміце ў Баку — праз Лукашэнку7

82-гадовы прэзідэнт Зімбабвэ — 70-гадоваму Лукашэнку: На поўначы жыццё людзей прасцейшае, таму яны паміраюць хутчэй6

Літоўскі актывіст выклікаў скандал, калі прыехаў у Суджу і памачыўся на помнік воінам-вызваліцелям ФОТАФАКТ23

Яшчэ адна ахвяра Ксеніі Лебедзевай: пасля яе праграмы ва Украіне затрымалі арганізатара ўцёкаў ад мабілізацыі2

У Гданьску збілі беларуса — у яго разрыў селязёнкі і пералом рэбраў52

Падпалы і антысеміцкія лозунгі. У Амстэрдаме зноў успыхнулі беспарадкі10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі7

Сваяк Віктара Лукашэнкі займае высокія пасады ў КДБ. Гэта высветлілася, калі забралі будынак дзіцячай паліклінікі

Галоўнае
Усе навіны →