Грамадства1010

Святар Лемяшонак назваў расійскіх акупантаў мучанікамі, а свой манастыр — малітоўнай «крэпасцю» Русі

«Добра, каб усе з'ехалі. Шкада, што яшчэ засталіся — схаваныя апазіцыянеры. Але няхай бы ўсе з'ехалі».

На чарговым сходзе сясцёр Свята-Елісавецінскага манастыра ў Мінску, які адбыўся на гэтым тыдні, слова ўзяла адна сястра, народжаная расіянка, піша тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».

Яна расказала гісторыю пра свайго знаёмага, жыццё якога спачатку пайшло пад адхон з-за яго схільнасцей. Але потым ён пайшоў добраахвотнікам на Данбас і загінуў. І абставіны яго пахавання вымусілі яе асэнсаваць, што яе асяроддзе дарэмна асуджала мужчыну, бо ён зараз пайшоў у Царства Нябеснае.

Гэтую тэму горача падтрымаў вядучы мерапрыемства духоўнік Андрэй Лемяшонак. Ён таксама заявіў, што загінулыя расійскія салдаты — гэта мучанікі. А далей развіў тэму геапалітыкі: калі б Расія не атакавала, то ад яе праз 10 гадоў нічога б не засталося. А зараз кола гісторыі павярнулася ў іншы бок. Усё гэта, вядома, павольна і балюча. Але тым не менш Расея чысціцца. Вельмі многія з'ехалі. «Добра, каб усе з'ехалі. Шкада, што яшчэ засталіся — схаваныя апазіцыянеры. Але няхай бы ўсё з'ехалі».

Свой манастыр ён назваў крэпасцю, у якой моляцца за Русь. «Хто, калі не мы» і «Мы павінны стаяць да канца» — такімі лозунгамі святар суправаджаў сваю прамову. А ў канцы і зусім падсумаваў, што вайна ідзе для таго, каб не разбураліся сем'і, піша «Хрысціянская візія».

Каментары10

  • Ёсік
    09.02.2024
    Які цёмны лес. Яшчэ адзін: А навошта такі сьвет, дзе не будзе расеі? Забойца раптоўна становіцца мучанікам? Зачыняць трэба такія прыходы. Пазачынялі тых, хто быў супраць вайны, а хто яе падтрымлівае, малайчынкі, павагай дзяржаўнай карыстаюцца. Дык якому Богу вы б'еце паклоны?
  • Апазіцыянер
    09.02.2024
    Каб ты ўжо сам хутчэй з'ехаў у Царства Нябеснае.
  • flp
    09.02.2024
    Твоя русь в ка&&пии, бес!

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх15

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Усе навіны →
Усе навіны

«Яны мяне атруцяць». Выходзіць кніга з успамінамі Аляксея Навальнага1

Зяленскі падарыў Папу Рымскаму карціну, прысвечаную трагедыі ў Бучы1

Ілан Маск прэзентаваў таксі-беспілотнік — без руля і педаляў7

Сабаленка з цяжкасцю, але прабілася ў фінал турніру ва Ухані4

У старой савецкай «панэльцы» ў Мінску прадаецца пяціпакаёвая кватэра з трыма балконамі1

Як можа змяніцца палітыка Літвы адносна Беларусі, калі на выбарах перамогуць левыя ці радыкалы

Стане яшчэ халадней3

Лукашэнка прапанаваў вырошчваць у Гомельскай вобласці персікі9

«Субстанцыя»: новы хорар з Дэмі Мур не шкадуе нікога5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх15

Прабеларускія лукашысты яднаюцца супраць прарасійскіх

Галоўнае
Усе навіны →