Грамадства3737

Каардынацыйную раду пакідаюць людзі. Што адбываецца?

Другім чалавекам у КР можа стаць блогер Ян Рудзік.

Арцём Брухан, Андрэй Ягораў, Алена Жываглод

Каардынацыйную раду пакінула яе віцэ-спікерка Алена Жываглод, каманда Народнага антыкрызіснага ўпраўлення адклікала свайго дэлегата Арцёма Брухана. У абодвух выпадках названая адна прычына — у сувязі з завяршэннем паўнамоцтваў КР другога склікання.

Паўнамоцтвы Каардынацыйнай рады другога склікання сканчаюцца сёння, 8 лютага.

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, якое адклікала свайго дэлегата, абвінаваціла спікера КР Андрэя Ягорава ў тым, што ён нясе палітычную адказнасць за крызіс у структуры.

«Народнае антыкрызіснае ўпраўленне выступае за правядзенне выбараў у Каардынацыйную раду па сістэме прамога галасавання па спісах, дзе ў кожнага выбаршчыка ёсць 1 голас», — гаворыцца ў заяве НАУ.

Жываглод таксама заявіла ў стрыме «Еўрарадыё», што ў Каардынацыйнай радзе крызіс, а спікер Андрэй Ягораў яго не прызнае і нічога не мяняе. Яе сыход — гэта спроба звярнуць увагу на праблему, якую выправіць, знаходзячыся ўнутры Рады, яна не можа. Паводле Жываглод, з КР за час яе дзейнасці сышло больш за 13 дэлегатаў.

Тым часам, сама Каардынацыйная рада заявіла, што працягвае свае паўнамоцтвы.

У статут унеслі папраўку, згодна з якой паўнамоцтвы бягучага складу КР завяршацца ў дзень правядзення першага агульнага пасяджэння новага складу — то-бок пасля выбараў у КР. Цяпер дапрацоўваюць працэдуру выбараў. Хутка будзе абвешчана і дата саміх выбараў, абяцае КР.

Спікеру Каардынацыйнай рады Андрэю Ягораву прыкра, што дэлегаты абралі такі шлях сыходу. На яго погляд, адказнасць дэлегатаў на цяперашнім этапе — гэта правядзенне выбараў.

«Але гэта самавызначэнне людзей і мы мусіць прымаць гэта самавызначэнне», — кажа ён.

Пасля сыходу з Каардынацыйнай рады Алены Жываглод яе месца віцэ-спікера ў тэорыі мусіць заняць блогер Ян Рудзік

Рэч у тым, што паводле статуту Каардынацыйнай рады, дэлегат, які набраў другое месца па колькасці галасоў падтрымкі, аўтаматычна займае пасаду, з якой сышоў лідар. Гэта і дазваляе Рудзіку разлічваць на месца Жываглод.

Андрэй Ягораў лічыць, што ў цяперашняй сітуацыі варта правесці перавыбары віцэ-спікера, а таксама спікера, якога вінавацяць у «палітычным крызісе».

Гэта выявіць, ці давяраюць дэлегаты цяперашняму кіраўніцтву Каардынацыйнай рады.

Ягораў прызнае, што сітуацыя выглядае няпростай і звязана гэта з зацягваннем прыняцця рашэнняў па выбарчай сістэме. Ён тлумачыць, што Каардынацыйная рада шукала кампраміс з Аб’яднаным пераходным кабінетам, партыямі і іншымі суб’ектамі. Былі доўгія спрэчкі і дэбаты людзей з рознымі пазіцыямі.

На гэты момант ёсць некалькі варыянтаў правядзення выбараў. Раней прыняты трэба спрасціць.

Ягораў запэўнівае, што найбліжэйшымі днямі будзе канчатковае галасаванне па выбарчай сістэме, якое на зацверджанне дашлюць Святлане Ціханоўскай.

У прыярытэце два варыянты галасавання: з трыма галасамі ў выбаршчыка, якія ён можна аддаць за розныя спісы кандыдатаў, і з адным голасам, які можа аддаць толькі за адзін спіс. Па словах Ягорава, першы варыянт дазваляе мець больш прадстаўнічую і разнастайную Каардынацыйную раду.

***

Каардынацыйная рада была створана ў 2020 годзе для арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу і забеспячэння згоды ў грамадстве, а таксама для абароны суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

У лістападзе мінулага года ў многіх сяброў Каардынацыйнай рады адбыліся вобшукі па месцы іх рэгістрацыі ў Беларусі. Следчы камітэт заявіў, што па «справе Каардынацыйнай рады» падазраванымі праходзяць больш за 100 чалавек.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Глядзіце таксама:

Каардынацыйная рада рашае, як правесці свае выбары. Ёсць сем канцэпцый

Вядомыя людзі, ноўнэймы і 10 чалавек, чые імёны не называюцца. Хто ўвайшоў у абноўленую Каардынацыйную раду

«Небеларускія сілы спрабуюць адхіліць Ціханоўскую з дапамогай Каардынацыйнай рады» — Мілінкевіч

Хутка выбары ў Каардынацыйную раду. А ведаеце, колькі там зарабляюць?

Каментары37

  • КР
    08.02.2024
    Не здзіўлены. Ягораў працуе на развал, пакуль яны нешта там напішуць, нікога не застанецца і ён пяройдзе ў іншую структуру
  • Табу Рэ
    08.02.2024
    бліжэйшымі днямі будзе канчатковае галасаванне па выбарчай сістэме, якое на зацверджанне дашлюць Святлане Ціханоўскай/
    Прабачце, а што, Ціханоўская разбіраецца ў выбарчай сістэме? Мае адпаведныя веды? Каб нешта зацвярджаць?
  • Анфиса
    08.02.2024
    Хорошая фамилия - Живоглод.

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно30

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Лукашэнка едзе ў МДЛУ2

Падчас удару Storm Shadow пад Курскам быў паранены паўночнакарэйскі генерал — The Wall Street Journal1

Расія можа мець толькі некалькі такіх ракет, якую яна запусціла па Дняпры12

Як у 2020-м віцябчук выліў вядро вады на зборшчыкаў подпісаў за Лукашэнку

Наколькі эфектыўныя біялагічныя дабаўкі з магніем?3

Мінінфарм забараніў распаўсюджваць у Беларусі 35 друкаваных выданняў. Што за яны — пакуль загадка1

Пуцін заявіў пра ўдары па Украіне новай зброяй, якая «не перахопліваецца»27

«Нягледзячы на спосаб легалізацыі, трэба пазначаць і пратэсную дзейнасць». Юрконіс пра сітуацыю з Верамейчыкам10

У Ваўкавыску жывуць блізняты-рэкардсменкі — жанчынам споўнілася па 99 гадоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно30

Апублікавалі размовы жонкі Балабы, у якіх яна спрабуе схаваць ад мужа трох каханкаў, у тым ліку Руслана Аляхно

Галоўнае
Усе навіны →