Меркаванні

Ягораў: Каб утрымацца ва ўладзе, Лукашэнка здольны на жахлівыя рэчы, ён можа Галоўчанку зʼесці ў жывым эфіры

Чаго чакаць ад выбараў 2024 года, ці гарантуе сыход Пуціна сыход Лукашэнкі, навошта ўладам Усебеларускі народны сход і чым гэтая манструозная канструкцыя пагражае ў будучыні — пра гэта і іншае палітолаг Андрэй Ягораў распавёў у эфіры «Звычайнага ранку».

Чаго чакаць ад выбараў 2024 года, ці магчымыя пратэсты?

Андрэй Ягораў кажа, што не ўпэўнены, што выбары будуць. Чым даўжэй цягнецца сітуацыя надзвычайнага становішча ў краіне, тым менш рэсурсаў у беларускага грамадства.

А галоўнае, мы зусім не можам уявіць тую палітычную сітуацыю, у якой мы апынёмся да 2024 года. Вайна, эканамічны крызіс, грамадства, якое супраць гэтай улады і якое так і не змірылася. Канфігурацыя, якая складзецца да 2024 года, зусім не зразумелая. Таму няясна, ці зможа нешта зрабіць беларускае грамадства і што менавіта яно зможа зрабіць.

Параза Расіі ў вайне, якая будзе весці да дэстабілізацыі і новай смуты ўнутры Расіі, сам кантэкст вайны, дынаміка таго, што адбываецца ва Украіне — усё гэта будзе адбівацца на сітуацыі ў Беларусі. Рэжым будзе шукаць выхаду з сітуацыі, каб не прыйсці да краху. Гэтая дынаміка, лічыць Ягораў, можа быць непрадказальнай.

Можа пачацца дыялог з палітычнай апазіцыяй, могуць развівацца ўнутраныя палітычныя інтрыгі, а, можа, мы ўбачым новы ўсплёск беларускай рэвалюцыі.

Ці здольны Лукашэнка захаваць уладу без Пуціна?

Расійская сістэма не толькі на Пуціне завязаная, Лукашэнка выдатна жыў пры Ельцыне, гаворыць палітолаг. Але пройгрыш у вайне амаль немінуча выкліча ў Расіі турбулентнасць. І вось гэтая турбулентнасць перашкодзіць ёй у ранейшай ступені падтрымліваць сатэлітаў тыпу Лукашэнкі.

Гэта моцна аслабіць яго пазіцыі. Але гэта не значыць, што паслабленне яго пазіцый вядзе да пераменаў. Гэтымі шанцамі грамадству яшчэ трэба ўмець скарыстацца, кажа Ягораў.

Відавочна, што Пуцін прайграе вайну. Чаму Лукашэнка не адмаўляецца яго падтрымліваць, не ідзе на перамовы з Захадам?

Ягораў мяркуе, што гэта, безумоўна, будзе. Гэта адбудзецца, калі паражэнне пуцінскага рэжыму стане відавочным не толькі аналітыкам, а «проста ўсім». Гэтак жа, кажа палітолаг, адвальваліся саюзнікі ад Гітлера ў 1944 годзе. Тое ж самае здарыцца і з Лукашэнкам.

«Для свайго выжывання ён будзе рабіць любыя крокі. Калі спатрэбіцца, ён зусім жахлівыя рэчы зможа зрабіць, ён Галоўчанку зʼесць, калі трэба, у жывым эфіры проста, каб утрымацца ва ўладзе».

Пакуль жа Лукашэнка не выракаецца саюзніцтва з Пуціным, таму што ў Лукашэнкі «чуйка» — рана яшчэ. «Калі цяпер тузануцца на апошнім выдыху, а гэтага апошняга выдыху ў Расіі яшчэ хапае, то яна можа стварыць шмат праблем і Лукашэнку асабіста, і рэжыму, і Беларусі. У Расіі пакуль на гэта сіл хопіць.

«Разумеючы гэта, ён будзе працягваць цалаваць чаравік дэманстратыўна, але, як толькі падвернецца магчымасць, ён укусіць, вядома». 

Навошта УНС?

Ягораў кажа, што гэта лёгка патлумачыць тым, хто глядзеў экранізацыю Шварца «Забіць дракона». Там бургамістр прапануе Ланцэлоту паслухаць меркаванне народа.

— Гэта не народ, — адказвае Ланцэлот.

— Гэта не народ? Гэта горш — гэта найлепшыя людзі горада.

«Ім барбі-парламента мала, ім патрэбная вельмі спецыяльная імітацыя беларускага народа. УНС і імітуе «найлепшых людзей» беларускага народа. А што робяць найлепшыя людзі? Яны падтрымліваюць, згаджаюцца з дыктатарам ва ўсім, што ён робіць, і ў гэтым іх палітычная роля і функцыі», — кажа Ягораў.

Гэта адзін момант. А другі момант, паводле палітолага, у тым, што «дыктатар старэе», «падзеі розныя нядобрыя адбываюцца», і беларускай эліце побач з ім няўтульна, яны не разумеюць, а што будзе ў выпадку яго смерці.

Ім патрэбна гарантыя, што гэтая «сістэма выжыве, а іх на вілы не падымуць». Таму яны вынаходзяць нейкія мадэлі гэтай сістэмы, якая зможа існаваць і без Лукашэнкі.

І вось яны «высмакталі з пальца» гэтую новую Канстытуцыю з рознымі органамі, дзе УНС выконвае ролю такога усёкантралюючага органа, каб утрымліваць гэтую сістэму, і частка паўнамоцтваў перадаецца гэтаму адмысловаму органу, які, калі што, можа надзвычайнае становішча ўводзіць, адмяняць рашэнні, даваць указанні іншым і г. д.

Але звычайна, кажа Ягораў, такія выдумкі — не працоўны варыянт, на Казахстан паглядзіце.

Ці можа Качанава замяніць Лукашэнку?

Ягораў адказвае, што зараз наконт персаналій цяжка нешта сказаць. Больш важна, хто якую пазіцыю будзе займаць у момант нечаканага сыходу Лукашэнкі.

Напрыклад, людзі ў прэзідыуме УНС могуць падумаць, што цяпер яны галоўныя. Чалавек жа, які займае пасаду спікера Савета Рэспублікі, да якога паўнамоцтвы пераходзяць, вырашыць, што ён галоўны. А Рада Бяспекі можа прыйсці да высновы: ёсць падставы падазраваць, што Лукашэнка памёр гвалтоўнай смерцю, і цяпер яны галоўныя. І гэта ўсё дазваляе Канстытуцыя. Тры розныя цэнтры могуць пачаць паміж сабой канфліктаваць. Качанава, пры падтрымцы Рады Бяспекі, можа і вырашыць, а чаму б не я. Тое ж самае і іншыя — ад Вальфовіча, Галоўчанкі, у залежнасці ад амбіцый — могуць пачаць гуляць сваю палітычную гульню. Да таго ж адныя сілавыя структуры могуць адных падтрымаць, іншыя — іншых.

Гэта можа скончыцца крывёй?

Ягораў кажа, што наконт крыві падчас змены ўлады ў яго «даволі песімістычныя прагнозы». Таму што сітуацыю беларускія ўлады давялі да такой ступені радыкалізацыі, што, напэўна, любы наступны рэвалюцыйны ўсплёск у Беларусі будзе мець гвалтоўны кампанент, мяркуе ён.

«Проста ўлады давялі людзей да стану крайняга азвярэння. Сацыёлагі паказваюць: узаемная нянавісць людзей рознага палітычнага спектра — тых, хто падтрымлівае Лукашэнку, і тых, хто супрацьстаіць яму, узаемнае непрыманне — большае, чым непрыманне злачынцаў», — кажа ён.

Ідзе расчалавечванне супрацьлеглага боку. І гэта даволі небяспечна, становішча багатае некантраляванымі выбухамі гвалту, якія часта здараюцца ў рэвалюцыях або пераходных сітуацыях.

«Тое, што ўсе гэтыя людзі, якія сёння робяць гэтую дзічыну, гэтыя рэпрэсіі, гвалт, які не спыняецца, яны павінны быць пакараныя, — цалкам відавочна, але павінен быць справядлівы суд», — гаворыць ён.

Чаму пад амністыю не трапяць палітычныя?

Ягораў мяркуе, што ўладам страшна выпускаць палітычных (раптам нават мінімальны адсотак выпушчаных палітвязняў адабʼецца на грамадскіх пратэсных настроях, людзі падумаюць, што «можна зноў») і, магчыма, улады не дасягнулі нейкіх дамоваў, гарантый Захаду.

Але палітолаг мяркуе, што ўрачыстая адмова Лукашэнкі ад Пуціна і выпуск палітвязняў «пакетам пойдуць».

«Таму што, акрамя пафасных прамоваў, для таго, каб практычна змянілася нешта, каб дзверы на Захад адчыняліся, санкцыі здымаліся, абмежаванні адмяняліся, інвестыцыі, экстранныя меры падтрымкі прымаліся, патрэбныя будуць канкрэтныя меры. Палітвязні — гэта тое, што на паверхні ляжыць, іх першы крок», — прадказвае Ягораў.

Ці ёсць яшчэ рызыка для Беларусі страціць незалежнасць?

Ягораў кажа, што пагроза анексіі Беларусі Расіяй захоўваецца. Гэтая пагроза ўзнікла яшчэ «ў дарэвалюцыйныя часы», да 2020 года, калі пачаўся працэс паглыбленай інтэграцыі, падпісання дарожных картаў.

«І яны былі прынятыя ў выглядзе саюзных праграм і, дарэчы, рэалізуюцца. Нічога добрага Беларусі гэта не абяцае. Уся гэтая гарманізацыя падатковых сістэм, мытнага рэгулявання, адзіная інфармацыйная сістэма — гэта ўсё практычна касуе суверэнітэт Беларусі ў вельмі важных для суверэннай дзяржавы галінах. Гэта значыць, мы знаходзімся ў працэсе паглынання сёння, толькі праз іншыя падзеі не звяртаем на гэта ўвагі. А дарма», — гаворыць ён.

Страта суверэнітэту, паводле яго, можа стаць рэальнасцю. Можа быць захаваны фасад: назва, сяброўства ў ААН, але мы наблізімся да сітуацыі а-ля БССР у складзе Савецкага Саюза.

«Страшна, што лёс краіны сёння па-ранейшаму залежыць ад аднаго не надта адэкватнага чалавека, а мы ўсе, беларусы, беларуская нацыя, не валодаем тым, што нам належыць па праве. Не валодаем нашай краінай. Трэба вярнуць сабе нашу краіну», — кажа Ягораў.

Чытайце таксама:

«У Беларусі будзе шанец». Правал ва Украіне прывядзе да падзення Пуціна? А што тады Лукашэнка? Вось што прагназуюць эксперты

Чалы даў пазітыўны прагноз перспектывам Беларусі 

«Каб веліч увесь час падтрымліваць, трэба новыя землі. А сраць можна і ў крапіву». Пісьменніца Святлана Курс — аб прыродзе расейскай агрэсіі

Каментары

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Усе навіны →
Усе навіны

МУС Германіі: Няма прыкмет таго, што крушэнне самалёта DHL у Вільні звязана з самаўзгараннем пасылак

38 шахедаў зайшлі ў Беларусь за суткі — гэта абсалютны рэкорд1

Украінцы ўдарылі ракетамі ATACMS па C-400 у Курскай вобласці — загінулі пяць расійскіх афіцэраў7

Дзе знаходзіцца дом, які прадалі даражэй за ўсё ў кастрычніку1

Прагноз Шрайбмана: пасля выбараў рэпрэсіі зменшацца23

«А сэнс арандаваць кватэру?» Гісторыя беларускай пары, якая жыве ў аўтадоме і падарожнічае па Еўропе3

Каля берагоў Егіпта затанула судна з 31 турыстам. Ці былі там беларусы, невядома

«Мокры» фасад і перапланіроўка: як цяпер выглядае кінатэатр «Масква» ў цэнтры Мінска ФОТЫ

У планах Расіі — падзяліць Украіну на тры часткі. Вось карта з сакрэтнага расійскага дакумента21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне1

Брат удавы Зельцара: Кадэбісты ішлі ў кватэру па мяне

Галоўнае
Усе навіны →