Avast закрыла беларусам доступ да сваіх антывірусаў і CCleaner
Чэшская кампанія Avast, вядомая антывіруснымі праграмамі Avast і AVG, а таксама ўтылітай CCleaner для ачысткі Windows, спыніла працу ў Беларусі і Расіі ў сувязі з санкцыямі ЕС, піша Devby.io.
«У сувязі з рэгуляваннем экспарту праз нядаўнія падзеі мы не можам прадастаўляць нашы паслугі або падтрымку карыстальнікам у Расіі і Беларусі. Калі вы карыстальнік і выкарыстоўваеце нашыя прадукты, іх некаторыя функцыі могуць не працаваць або вы можаце сутыкнуцца з памылкамі пры выкарыстанні нашых сэрвісаў і праграм. Прыносім свае прабачэнні за магчымыя нязручнасці і дзякуем вам за тое, што з’яўляецеся нашым кліентам», — гаворыцца на сайце тэхпадтрымкі Avast.
Усе прадукты і паслугі Avast сталі недаступныя для ўсіх карыстальнікаў, якія знаходзяцца ў дзвюх краінах, з 29 студзеня 2024 года.
Пры адкрыцці ўсталяваных праграм яны бачаць паведамленне: «На жаль, гэты прадукт не падтрымліваецца ў вашым цяперашнім месцы знаходжання».
Усе платныя падпіскі ануляваныя на нявызначаны час і не будуць абнаўляцца пасля заканчэння тэрміну.
Каментары
Пераходзім на фсбшны Касперскі!
Пабеда над рэжымам! Санкцыі працуюць!