Sony абмежавала актывацыю гульняў у Steam на беларускіх акаўнтах
Карпарацыя Sony абмежавала актывацыю гульняў у гульнявым маркеце Steam на тэрыторыі Расіі і Беларусі.
«Мы атрымалі інфармацыю ад выдавецтва Sony, што актывацыя іх гульняў цяпер недаступная для Steam-акаўнтаў з рэгіёнамі Расіі і Беларусі. На жаль, гэта таксама тычыцца перадзамовы Horizon Forbidden West, якая з'явілася ўчора ў продажы», — цытуе прадстаўніка Steampay ТАСС.
Sony прыпыніла пастаўкі прыставак, перыферыі і гульняў у Расію ў сакавіку 2022 года. Таксама была замарожаная праца крамы Playstation Store.
Каментары