З Беларусі сышла кампанія Novo Nordisk. Што цяпер будзе з пастаўкамі інсуліну?
У снежні мінулага года ў Мінску закрылася прадстаўніцтва самай дарагой фармацэўтычнай кампаніі Еўропы. Гаворка ідзе пра дацкую Novo Nordisk, якая вырабляе прэпараты ад дыябету. Office Life высветліў, што цяпер будзе з пастаўкамі прадукцыі гэтай кампаніі на наш рынак.
Завод кампаніі Novo Nordisk працягвае працаваць у Расіі, у Калужскай вобласці. Але ён займаецца выключна выпускам інсуліну для ўнутранага рынку.
У Беларусі было прадстаўніцтва дацкай кампаніі, якое спыніла працу ў снежні 2023 года. Прадстаўнікі Novo Nordisk пацвердзілі Office Life, што фізічны офіс кампаніі ў нашай краіне сапраўды закрыўся. Пры гэтым, аднак, падкрэслілі, што «па-ранейшаму працягваюць пастаўкі ў Беларусь жыццёва важных прэпаратаў інсуліну».
Паводле звестак цэнтра экспертыз і выпрабаванняў у ахове здароўя, на беларускі рынак паступае інсулін ад Novo Nordisk пераважна дацкай вытворчасці.
Днямі капіталізацыя Novo Nordisk перавысіла 500 млрд даляраў. За мінулы год акцыі кампаніі падаражэлі на 60%, і цяпер вытворца лекаў з цяжкасцю спраўляецца з попытам на прэпараты Wegovy і Ozempic, якія сталі актыўна ўжываць для пахудання.
Дацкі фармгігант захоплівае свет лекамі ад атлусцення, але эканоміка Даніі пад пагрозай. Як так?
FT назвала чалавекам года кіраўніка кампаніі, якая распрацавала прэпараты для зніжэння вагі
Як попыт у ЗША на прэпарат для пахудзення прывёў да росту эканомікі Даніі
Чалавецтва стаіць на парозе перамогі над атлусценнем. І мае наватарскі сродак ад дыябету
Каментары