Грамадства1919

«Навошта яе ўвогуле пасадзілі?!» Што вядома пра жанчыну-забойцу з Бабруйска, за якую заступіўся Лукашэнка

На нарадзе наконт амністыі міністр унутраных спраў Іван Кубракоў згадаў жыхарку Бабруйска Кацярыну Тарасенка, якая забіла мужа ў п'янай сварцы. Міністр прапанаваў скінуць ёй год па амністыі, але Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым фактам, што жанчыну ўвогуле кінулі за краты. Распавядаем, што вядома пра трагічную гісторыю сям'і Тарасенкаў.

Кацярына і Мікалай Тарасенкі. Фота: Укантакце

Кацярыне Тарасенка цяпер 34 гады. Са сваім будучым мужам, Мікалаем, яны пазнаёміліся ў Горках у 2010-м — абодва з Бабруйску, але разам вучыліся ў сельскагаспадарчай акадэміі. Праз год ажаніліся.

Яшчэ праз год у пары нарадзілася першае дзіця. Неўзабаве — яшчэ двое. Малодшаму дзіцяці цяпер 5 гадоў, а старэйшаму — 11.

Кацярына з дзіцем. Фота: Укантакце

Пра тое, як складаліся адносіны пары, Кацярына распавядала на судзе: пакуль муж быў цвярозы ці піў трохі піва, праблем не было. Затое калі пераходзіў на больш моцны алкаголь, мог падняць на яе руку, забіраў тэлефон, каб жонка не магла ні з кім звязацца. Час ад часу жанчына выбягала з хаты і крычала. Сінякі і раны на целе жанчыны бачылі і калегі.

У міліцыю Кацярына не звярталася — баялася, што сям'ю паставяць на ўлік, а пасля адбяруць дзяцей. Дый муж меў добрую працу, а статус сям'і ў «сацыяльна небяспечным становішчы» мог стварыць праблемаў.

Кацярына Тарасенка. Фота: Укантакце

Праўда, і ў самой Кацярыны з алкаголем, імаверна, усё няпроста. Жанчына працавала адміністратаркай у мясцовым кафэ. Яна расказала, што за дзень да трагедыі, 15 красавіка 2022 года, пайшла на начную змену, з 10-й вечара да 5-й раніцы. Пасля змены яна працягнула піць. Выпіла тры кактэйлі, пасля паехала да калегі на піва, пасля яны разам пайшлі да знаёмага.

Агулам Кацярына выпіла з раніцы да вечара тры кактэйлі і больш за тры літры піва.

З мужам Мікалаем яны сварыліся па тэлефоне, бо ён таксама піў. Дадому яна прыйшла каля пятай вечара.

Калі жонка вярнулася, завязалася сварка. Мікалай пачаў яе біць — разбіў галаву і забраў тэлефон. Яна спрабавала выбегчы з хаты, але не паспела, ён зацягнуў яе назад. Жанчына хацела выклікаць хуткую дапамогу, бо з галавы цякла кроў, але муж забараніў.

Мікалай і Кацярына Тарасенкі. Фота: Укантакце

Вось як жанчына ў судзе апісала апошнія хвіліны сваркі:

«Ён яшчэ раз ударыў мяне далонню з правага боку, я ўпала. Калі я паднялася, то дастала нож, першы, які патрапіўся. Узяла ў рукі, каб муж спалохаўся і супакоіўся.

Крычала: «Што ты робіш, спыніся, не падыходзь да мяне». Ён адказаў: «Ну і што ты зробіш? Давай!». Праз секунду ён кінуўся на мяне. Не магу сказаць, што адбылося ў той момант. Ён спыніўся, адступіў назад і нахіліўся да кухоннай стальніцы».

Жанчына зразумела, што муж цяжка паранены і паспрабавала аказаць яму першую дапамогу. Выклікала хуткую, разам з хуткай прыехала міліцыя, і жанчыну затрымалі. На наступны дзень Мікалай Тарасенка памёр у бальніцы.

У яго крыві выявілі 2,32 праміле алкаголю — моцнае ап'яненне.

Мікалай Тарасенка. Фота: Укантакце

Пракурор Ігар Савасцееў запрасіў для жанчыны жорсткі прысуд — 10 гадоў зняволення. Адным з аргументаў для такой прапановы была розніца ў версіі, агучанай Кацярынай, і меркаванні судова-медыцынскага эксперта. Жанчына згадвала, што трымала нож лязом паралельна падлозе, таму, маўляў, муж мог сам напароцца на яго. Эксперт жа патлумачыў, што ўдар наносіўся зверху ўніз. Фармальна гэта палічылі «супярэчнасцямі».

Са змякчаючых абставінаў называліся наяўнасць малалетніх дзяцей і добрая характарыстыка з месца працы. З абцяжваючых — што сама Кацярына была нецвярозая.

Жанчына прызнала віну толькі часткова, даводзіла, што не хацела смерці мужа. Адвакатка Наталля Пішчык прасіла кваліфікаваць дзеянні сваёй кліенткі як перавышэнне самаабароны. Тады можна было б адпусціць Кацярыну да дзяцей і абмежавацца папраўчымі працамі.

Кацярыне Тарасенка вынеслі прысуд 23 ліпеня 2022 года. Суддзя Павел Карцінін прысудзіў ёй шэсць гадоў калоніі. Таксама ёй прысудзілі кампенсацыю маральнай шкоды сваякам Мікалая ў 30 тысячаў рублёў.

Дзецьмі жанчыны цяпер апякуецца дзед, бацька Мікалая Тарасенкі. Вядома, што ён падаваў у суд на Кацярыну, каб пазбавіць яе спадчыны на кватэру памерлага Мікалая на карысць дзяцей. Суд патрабаванні падтрымаў.

Публічнае абурэнне Лукашэнкі можа адыграць важную ролю ў жыцці жанчыны. Як мінімум, яна атрымае мінус год па амністыі, але можна дапускаць і паказальнае памілаванне. У такім разе кейс Тарасенка будзе ўплываць на суддзяў, якія выносяць прысуды жанчынам, што забілі сваіх мужоў-агрэсараў.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары19

  • Кастусь
    15.01.2024
    только детей жалко - не повезло родиться в семье дегенератов
  • No
    15.01.2024
    Міністр прапанаваў скінуць ёй год па амністыі, але Аляксандр Лукашэнка абурыўся тым фактам, што жанчыну ўвогуле кінулі за краты.
    -----
    У гэтых злачынцаў усё па панятках. Звыклі свае ж законы парушаць.

    Палітвязні зусім не павінны сядзець у турмах. А ім далі гіганцкія тэрміны.
    Лука калисці збіў трактарыста, пазбег кары і стаў прэзідэнтам краіны.
    Жах.
  • Gorliwy Litwin
    15.01.2024
    Горацкая сельгас акадэмія - гэта кузня кадраў кіравання для ўсёй й Белай Русі. Здаецца больш за палову раённых гаўляйтараў выйшла адтуль. Мабыць таму Этнарх і заступіўся за гэтую жанчыну,к за носьбітку адпаведнага культурнага коду. Ува ўсіх горацкіхтакія норавы, такія далягляды
    Жраць, с..ць і бухаць.

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Усе навіны →
Усе навіны

«Залезь назад у сваю скрынку». Cпецпрадстаўнік Трампа па Украіне паставіў на месца крамлёўскага мільярдэра Малафеева14

У Іране Нобелеўскую лаўрэатку адпусцілі з турмы на 21 дзень. Палітзняволеная адбывае велізарны тэрмін

Мінчанка спрабавала выкупіць у скуралупа свайго сабаку і перавяла аферыстам больш за 800 рублёў1

«Чалавек 500 мінімум стаіць». Мінчукі выстраіліся ў гіганцкую чаргу, каб бясплатна пакатацца на каньках10

Вайсковаму аналітыку Ягору Лебядку збіраюцца ўзмацніць пакаранне

Хлопец, якога абвінавачваюць у згвалтаванні і забойстве беларускі ў Варшаве, прызнаў віну часткова1

Рыбак зачапіў вудай ЛЭП і памёр ад удару токам. Удава запрасіла велізарную кампенсацыю і адсудзіла добрыя грошы2

Жонка кандыдата ў прэзідэнты Польшчы нарадзіла ў 17 гадоў1

«Амбасада Беларусі парасла травой. Але Нацгвардыя ўсё яшчэ там патрулюе». Беларус расказаў пра тыдзень у Кіеве4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд

Галоўнае
Усе навіны →