Свет

Стала вядома, колькі беларусаў адпачылі летась на Мальдывах

Попыт на Мальдыўскія выспы, што ў Індыйскім акіяне, з боку беларускіх турыстаў за мінулы год вырас на 44,5% у параўнанні з 2022-м. У 2023 Мальдывы наведала 5900 беларусаў, вынікае са статыстыкі міграцыйнай службы Рэспублікі.

Фота з сайта zefirtravel.by

Большасць выбіраюць для адпачынку час з кастрычніка па сакавік. Май-чэрвень — сезон дажджоў, але і гэта нямногіх адпуджвае, паведамляе «Турбізнэс Беларусі».

У студзені першую пазіцыю па турпатоку на Мальдывы занялі расіяне (18,6 тыс.турыстаў). Далей ідуць Італія (18,1 тыс.), Кітай (16,5 тыс.) і Вялікабрытанія (14,6 тыс.).

Індыя, якая лідзіравала ў леташнім рэйтынгу, апусцілася на 5-е месца (14 тыс). Рэзкае скарачэнне колькасці індыйскіх турыстаў на Мальдывах звязана з напружаным становішчам паміж Нью-Дэлі і Мале.

Для параўнання: у Турцыі ў мінулым годзе адпачылі 309 тысяч беларусаў.

Каментары

Сілавікі затрымалі прызыўніка за празмерна вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках4

Сілавікі затрымалі прызыўніка за празмерна вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках

Усе навіны →
Усе навіны

Гомельскаму правакатару Катлярову далі паўтара года калоніі1

Ініцыятыва Maldzis выкупіла Трэці статут ВКЛ10

Памёр Вячаслаў Харанека1

Брэсцкі дэпутат пабудаваў элітны дом на набярэжнай. Цэны могуць шакаваць нават мінчукоў17

Мінадукацыі: Школьнікам дадуць магчымасць пераздаць ЦЭ

Інваліду з Кобрына пагражае да сямі гадоў за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Зрывала дахі, тапіла машыны: беларуска — пра жыццё ў Фларыдзе пасля ўрагану

Сям'я з 12 чалавек, што выехала з Латвіі ў Беларусь, хоча жыць у Расіі2

Беларуская блогерка прадае бутэлькі колы па 100 рублёў і не толькі. За дзень яна зарабіла больш, чым некаторыя за паўгода12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі затрымалі прызыўніка за празмерна вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках4

Сілавікі затрымалі прызыўніка за празмерна вялікае жаданне служыць ва ўнутраных войсках

Галоўнае
Усе навіны →