Меркаванні22

Што змянілася ў беларускай арміі пасля 2020 года

Аляксандр Сахашчык у новым выпуску «Ток» распавёў пра тое, што вагнераўцы прывезлі з сабою ў Беларусь, як у войску ставяцца да ўкраінцаў і ці гатовая беларуская арміі да вайны.

Як змянілася беларуская армія пасля 2020 года

Аляксандр Сахашчык служыў у Сілах спецыяльных аперацый.

«Да 2020 года ў войску было вельмі шмат паказухі, уключна са штогадовымі парадамі. Пасля 2020-га, калі сутыкнуліся з новымі пагрозамі, пачалі да іх рыхтавацца ўжо прэвентыўна. Сталі надаваць больш увагі баявой падрыхтоўцы.

А з пачаткам вайны паказухі стала яшчэ меней. Людзі ў войсках пабачылі тыя недахопы і недапрацоўкі, да чаго яны рыхтаваліся і як гэта адбываецца цяпер ва Украіне. Практычна з першых дзён вайны пачаў пераймацца баявы досвед як расійскіх, так і ўкраінскіх войскаў».

Сахашчык звяртае ўвагу, што вайна ва Украіне вельмі моцна адрозніваецца ад таго, да чаго рыхтаваліся раней. У першую чаргу на тактычным узроўні.

Што прывезлі вагнераўцы ў Беларусь

Вайсковец адзначае, што баявыя практыкі, якія вагнераўцы прывезлі ў Беларусь, у першую чаргу звязаныя з індывідуальнай баявой падрыхтоўкай байцоў і працай малых тактычных груп. Пры гэтым, па словах мужчыны, «нічога буйнога, цікавага яны не прывезлі».

Вагнераўцы праводзяць заняткі па медыцыне, вучаць працаваць з дронамі і зброяй, карэктаваць агонь артылерыі. Гэта ўсё ён называе «бытавым» і заўважае, што ў беларускім войску добры тэарэтычны задзел па гэтых аспектах, а вагнераўцы прывезлі практыку.

Як ставяцца да ўкраінцаў у беларускім войску

Па словах мужчыны, ва Узброеных сілах Беларусі нянавісць да ўкраінцаў не навязваецца. «Гэта падаецца трохі з іншага пункту гледжання: НАТА пашырае свае межы, спрабуе на тэрыторыі Украіны вырашыць усе праблемы, якія ёсць з Расійскай Федэрацыяй. А Украіна проста стала ахвярай. Але гэта наш братэрскі народ.

Тое, што тычыцца нацызму ва Украіне, то я асабіста такога не чуў. Мае камандзіры і начальнік ні аднаго разу мне такую інфармацыю не даводзілі. Так, магла быць нейкая дыскусія поглядаў, але гэта не афіцыйны пункт гледжання».

Калі гаварыць пра агульнае стаўленне да ўкраінцаў у беларускім войску, то яго складана счытаць.

«Таму што людзі ведаюць вектар, які задае Лукашэнка. Да тых, хто гаворыць не ў яго разрэзе, праяўляюць пільную ўвагу.

У беларускім войску служаць людзі з цвярозым розумам. І калі адбываюцца падзеі, якія мы назіраем у апошнія гады, гэта яшчэ не значыць, што ўсе ваеннаслужачыя падтрымліваюць гэта. Да ўкраінцаў людзі адносяцца цёпла».

Сахашчык адзначае, што, безумоўна, тая прапаганда, якая пайшла пасля 2014 года, адбілася на поглядах некаторых радыкальных беларускіх ваенных. Але такіх вельмі нязначная частка.

Ці гатова беларуская армія да вайны

Адказваючы на пытанне, наколькі постсавецкая мадэль арганізацыі арміі адпавядае патрэбам сучаснай вайны, Сахашчык выказаў думку, што беларускай арміі неабходна глабальная рэформа. Варта перагледзець Канцэпцыю нацыянальнай бяспекі, ваенную дактрыну, штаты воінскіх часцей. Але гэта ўсё — вялікая і сур'ёзная работа.

«Беларускія Узброеныя сілы добра падрыхтаваныя, але час няўмольна бяжыць наперад. І гэта датычыць не толькі беларускіх Узброеных сіл, але ўсіх Узброеных сіл на Зямлі. Неабходна паспяваць за гэтым часам. Магчыма, у гэтым пытанні Беларусі трэба больш за іншых старацца».

@tokbelarus Белорусский майор рассказал, чем отличается армия России и Беларуси #Беларусь #армиябеларуси #армия #всрб #полккалиновского #новостибеларуси #беларусьновости #нашаніва ♬ stuck inside my thoughts - FutureVille

Глядзіце цалкам:

Каментары2

  • Беларус
    31.01.2024
    Вельмі дзіўна, што гэтых наймітаў дыктатара зачымсьці працягваюць называюць "беларускай арміяй". Армія, якая парушыўшы канстытуцыю ды прысягу, выйшла са зброяй супраць уласнага народу і падтрымала нелегітымнага дыктатара - больш ня можа звацца "беларускай".

    І веліі дзіўна, што адно з найсталейшых беларускіх выданьняў з гэткім захапленьнем распаўсюджвае думкі былых вайскоўцаў, якія ня толькі ня бачаць гэтай здрады, але і станоўча ды з павагай адгукаюцца аб сваех былых кіраўніках-лукашыстах, якія ўласна і аддавалі загад страляць у мірных беларусаў. Гішпанскі сорам...

    Жыве Беларусь!
    Слава Ўкраіне!
  • армия насильников своего Народа
    31.01.2024
    Судя по плакатам на заборах в/ч и втянутой криминалки из вагнера, в армии лукашенко любимую насилуют с утроенной силой и никому не отдают...

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска4

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Усе навіны →
Усе навіны

Сталі вядомыя падрабязнасці жорсткага забойства амерыканскага Z-блогера Бэнтлі ў Данецку11

На рынку нерухомасці Мінска — ажыятаж. Разбіраюць нават элітнае жыллё2

Дырэктар беларускай IT-кампаніі Gurtam назваў галоўны сакрэт поспеху7

У Барысаве перабудуюць кінатэатр побач з саборам. На фасадзе чытаецца брыдкае слова з трох літар12

Сакрэтная служба ЗША ўсур'ёз занялася Іланам Маскам. Усё з-за аднаго твіта2

Буйное ізраільскае выданне абыграла прозвішча Салаўёва на іўрыце. Атрымаўся жорсткі рускі мат3

У Нідэрландах адродзяць створаны беларусам аўтамабільны брэнд1

У Мінску месцамі будуць адключаць халодную ваду

Дызайнера-ілюстратара з Мінска судзяць за «садзейнічанне экстрэмізму» і ўдзел у пратэстах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска4

«Я прыехала ў 4:50 і была ў чарзе 77-я». Як рыэлтарка набывала для сяброўкі кватэру ў элітным ЖК Мінска

Галоўнае
Усе навіны →