Эканоміка33

«Я гарантую вам». Беларусь, нягледзячы на ​​гарантыі Лукашэнкі, парушыла дамову па пастаўках тралейбусаў у Новасібірск

З абяцаных да канца 2023 года 120 беларускіх тралейбусаў у Новасібірск паступілі 95. Рэшту чакаюць да красавіка.

Пра праблемы з пастаўкамі беларускага транспарту піша выданне atas.info. 120 тралейбусаў павінны былі даставіць па кантракце ў Новасібірск з Беларусі яшчэ да канца 2023 года. Але на канец студзеня ёсць толькі 95. 

Акрамя тралейбусаў, ёсць затрымка і з трамваямі. Іх паступіла шэсць з дзесяці. Да сакавіка чакаюць рэшту.

Як паведаміў карэспандэнту мэр Новасібірска Алег Клемешаў, па даручэнні губернатара, была нават арганізавана камандзіроўка ў Мінск, «перагаварылі як па трамваях, так і па тралейбусах». 

«МАЗ» і «БКМ» свае абавязацельствы будуць выконваць», — сказаў Клемешаў. 

26 чэрвеня 2023 года губернатар Новасібірскай вобласці Андрэй Траўнікаў на нарадзе па рэгіянальнай праграме абнаўлення гарадскога тралейбуснага парку заявіў, што да канца года Новасібірск атрымае 120 новых тралейбусаў. Пры гэтым ён падкрэсліў, што «з боку фінансавання затрымак няма».

10 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Траўнікавым у Мінску заявіў, што ў Беларусі ёсць магчымасць дапамагчы расійскаму субʼекту вырашыць праблемы з абнаўленнем парка пасажырскага транспарту і іншай тэхнікі.

«Я гарантую вам, што ўсе нашы дамоўленасці будуць безумоўна выкананы, прытым якасна і ў тэрмін», — заявіў Лукашэнка.

Каментары3

  • Памірае патіху
    29.01.2024
    Звычайнае вусатае балабольства. Ен ужо не кантралюе прадпрыемствы, адна бачнасць засталася. Стары ўжо, скора пад рукі вадзіць будуць
  • Ашуканец і хлус
    29.01.2024
    Дурныя маскавіты, верце і далей самазванцу.
  • EMIL
    29.01.2024
    Я, Александр первый, гарантирую вам....
    Трепло обычное, гнилое!

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Усе навіны →
Усе навіны

Украінец Аляксандр Усік зноў перамог Тайсана Ф'юры і абараніў тытул чэмпіёна свету па боксе ў суперцяжкай вазе4

«Мы не маем кур'ераў у Беларусі». Ініцыятыва Dissidentby пракаментавала фільм на АНТ

Пракурор назваў магчымы матыў атакі ў Магдэбургу4

Жыццёвыя драмы Аляксандра Саладухі: ад прафнепрыдатнага артыста да праўладнага мільянера33

Кітай сцвярджае, што стварыў першыя ў свеце дроны з лазернай зброяй3

Сталі вядомыя тэхнічныя характарыстыкі звышсакрэтных дронаў, якія ЗША пастаўляюць Украіне5

Вучоныя выявілі сувязь мікрапластыку з шэрагам цяжкіх захворванняў1

У Іране будуць мяняць рыялы на туманы. Амаль за паўстагоддзя людзі так і не прывыклі да новай назвы5

У Расіі працягваецца марафон падпалаў і выбухаў у публічных месцах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю

Галоўнае
Усе навіны →