Культура33

Трэці сезон шоу «Фактар.by» выйграў невідушчы спявак Данііл Савеня

У фінальным выпуску ён выканаў, сярод іншых, песню Шамана «Жывы», а пасля перамогі — «Сівую ноч» Юры Шатунова. Данііл быў у камандзе Сярогі.

Данііл Савеня. Скрыншот відэа «Беларусь 1».

Прызам пераможцу стаў новенькі аўтамабіль. Суперфінал трэцяга сезона праекта паказалі ў эфіры «Беларусь 1» вечарам 26 студзеня, піша «Камсамолка».

Пра 19-гадовага Данііла Савеню ў Беларусі ўжо чулі. Бо менавіта ён атрымаў Гран-пры конкурсу маладых выканаўцаў на Нацыянальным фестывалі песні і паэзіі «Маладзечна-2023». Ураджэнец Слуцка, Данііл 9 гадоў вучыўся ў Маладзечне — у мясцовай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе-інтэрнаце для дзяцей з парушэннямі зроку.

Савеня — навучэнец Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў. У інтэрв'ю юнак распавядаў, што свой далейшы шлях хацеў бы звязаць з гукарэжысурай і музычным прадзюсаваннем.

Хлопец таксама спяваў «Мой родны кут» на музыку Ігара Лучанка і тэкст Якуба Коласа, «Потерянный рай» гурта «Арыя», «Как молоды мы былі», якую спяваў Аляксандр Градскі, і нават песню «Звеніт январская в'юга».

А біяграфія Данііла Савені, яго ўзыходжанне на сур'ёзную сцэну, пачалася, калі яму было 7 гадоў. Менавіта тады хлопчык пачаў удзельнічаць у конкурсах — беларускіх і міжнародных. У 10 гадоў ён праспяваў гімны Беларусі, Латвіі і Фінляндыі на «Мінск-Арэне». Яго здольнасці ацаніла расійская спявачка Дыяна Гурцкая.

Пасля абвяшчэння вынікаў трэцяга сезона «Фактар.by» Данііл Савеня звярнуўся да прысутнага ў зале бацькі:

— Ці памятаеш, мы марылі, што ў нас будзе новы аўтамабіль? На гэтай машыне мы паедзем у вялікае падарожжа пад назвай жыццё. Няхай усё, што адбылося сёння, застанецца ў памяці назаўсёды.

Канкурэнтамі Данііла па суперфінале трэцяга сезона «Фактар.by» былі Маргарыта Шыбаева з каманды Руслана Аляхно і Аляксей Будзько, падапечны Вольгі Бузавай.

Каментары3

  • даведка
    27.01.2024
    Иван Эйсмонт так хвастался рекордными рейтингами просмотров, но вчера ему пришлось озвучить, что поступило всего каких-то 90 тысяч голосов, притом что каждый пользователь  мог отправить до пяти сообщений.
  • даведка
    27.01.2024
    Я уже думал, что Иван Эйсмонт отдаст победу и жеребца Вадиму Боровику, так часто того показывала камера.
  • Віншуем
    27.01.2024
    Данііл таксама спяваў прыгожую песню "Асветніца" пра Еўфрасінню Полацкую. А атрымаўшы ўзнагароду, прамовіў па-беларуску.

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

Усе навіны →
Усе навіны

Два шахеды, што заляцелі ў Беларусь ноччу, прапалі1

Ці гатовы Кавалеўскі весці перамовы з Віктарам Лукашэнкам?36

ЕС узмоцніць кантроль на мяжы з Беларуссю і Расіяй

Мінчук паставіў у спальні былой жонкі схаваную камеру і пераслаў інтымныя відэа яе родным і сябрам2

Даляр апусціўся за планку 3,3 рубля

У ліцэі ў Брэсце ўспышка кішачнай інфекцыі — у бальніцу трапілі 14 дзяцей

У Гомелі з'явіўся праекцыйны пешаходны пераход. Што гэта такое?

«Злятаў на Балі — зрабіў усё, што трэба». Як рэлаканты ездзяць на лячэнне ў іншыя краіны4

У касцёле ў Францыі знайшлі даўно страчаную карціну Батычэлі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

«Учора быў непублічны дзень, вельмі цяжкі» — Лукашэнка заявіў, што вёў перамовы з прадстаўнікамі Захаду

Галоўнае
Усе навіны →