Грамадства99

Гісторыя з 21-гадовым тыктокерам, які прамяняў Варшаву на Маскву, атрымала нечаканы працяг

Гісторыя гарадзенскага хлопца, які жыў у Варшаве, вёў блог у тыктоку, сабраў больш за 20 тысяч падпісчыкаў, а затым пераехаў у Маскву, каб «неяк маштабавацца і развівацца», ускалыхнула беларускі інтэрнэт. Многія называлі гэты крок амаральным на фоне развязанай Расіяй вайны.

Тыктокер Уладзіслаў. Скрыншот відэа

Reform.by сумесна з «Дзікім паляваннем» вырашыў паглядзець, хто бацькі маладога чалавека. І чакаў сюрпрыз. Бацька Уладзіслава — той самы «Злы дальнабой».

Нагадаем, вядомага блогера з Беларусі «Злога дальнабоя» клічуць Максім Кузняцоў. Ён пераехаў у Польшчу ў 2019 годзе і стварыў у Варшаве так званы «лічбавы прафсаюз кіроўцаў». Гэта мабільны дадатак, карыстальнікі якога плацяць унёскі і затым нібыта могуць звярнуцца па матэрыяльную дапамогу.

Мяркуючы па базах, якія атрымалі «Кіберпартызаны», Кузняцоў мінімум з 2007 па 2013 год рабіў выплаты ў ФСАН як работнік дзяржаўнай праектнай установы «Ларыскор».

Гэтая структура з'яўляецца шырмай для працаўладкавання агентаў розных падраздзяленняў МУС. У базе пашпартоў ёсць цэлых 6 варыянтаў з яго фота, але з рознымі прозвішчамі. Прычым тры дакументы заведзеныя ў адзін і той жа дзень — 26 снежня 2012 года. У МУС такія пашпарты называюць дакументамі прыкрыцця, і гэта звычайная практыка для сакрэтных агентаў.

У пачатку кастрычніка 2023 года на «Белсаце» ў праграме «Тыдзень» выйшла расследаванне, прысвечанае «Злому дальнабою». Падчас расследавання журналісты звярталіся па каментары і да самога Кузняцова. У адказ атрымалі абразы і пагрозы.

Дзякуючы праекту «Дзікае паляванне» і «дапамозе «Кіберпартызан» журналісты змаглі высветліць, што тыктокер — сын Максіма Кузняцова. Яго завуць Уладзіслаў Максімавіч Кузняцоў.

Цікава, што пасля публікацыі расследавання на «Белсаце» малады чалавек сваім падпісчыкам распавёў, што нядрэнна б з'ездзіць дадому «хоць ненадоўга». З Польшчы Уладзіслаў з'ехаў у Беларусь у сярэдзіне снежня. Мяркуючы па яго блогу, у Гродна ён прыехаў 17 снежня 2023 года.

Чатыры дні таму Уладзіслаў паведаміў сваім падпісчыкам, што пераехаў у Маскву і распавёў пафасную гісторыю пра кантэнт на рускай мове і вялікія магчымасці ў сталіцы Расіі.

Ці звязаныя абнародаванне інфармацыі аб працы ягонага бацькі на беларускіх сілавікоў і тэрміновы пераезд тыктокера з Варшавы ў Маскву, высветліць не ўдалося.

Каментары9

  • Кастусь
    26.01.2024
    консерва вскрылась)
  • Кронан
    26.01.2024
    Кастусь, сюрстромінг😁
  • Кавалевіч
    26.01.2024
    Паветра чысцей будзе

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Усе навіны →
Усе навіны

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі7

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

Праваабаронцы падлічылі, колькі беларусаў сёлета затрымалі пасля вяртання з-за мяжы3

Прыпынкі грамадскага транспарту ў Віцебску ўпрыгожылі цытатамі з Лукашэнкі 9

Райаддзел культуры абвясціў збор грошай, каб закансерваваць касцёл Святога Духа3

Хто той паляк на сустрэчы з Лукашэнкам, які яму падхіхікваў?13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці16

Украінскія войскі прарвалі мяжу Расіі на яшчэ адным участку ў Курскай вобласці

Галоўнае
Усе навіны →