Беларусам з «тэрарыстычнага» спісу Лукашэнка забараніў выйграваць у рэкламных гульнях
Лукашэнка падпісаў указ, згодна з якім, асобам, датычным да «тэрарыстычнай дзейнасці», забаранілі выдаваць выйгрышы ў рэкламных гульнях, паведамляе БелТА. Прытым гэта тычыцца не толькі саміх гэтых людзей, але нават іхніх спадкаемцаў.
Указ Лукашэнкі, як сцвярджаецца, прыняты для забеспячэння абароны правоў удзельнікаў рэкламных гульняў і развіцця такіх гульняў. Дакумент уводзіць забарону на рэкламу такіх гульняў да апублікавання арганізатарам правілаў правядзення. Таксама забараняецца ўдзел у рэкламнай гульні асоб, якія займаюць кіраўнічыя пасады ў арганізацыях, якія ўдзельнічаюць у фарміраванні прызавога фонду.
Таксама ўведзены абавязак арганізатараў пры правядзенні рэкламнай гульні ў сеціве выкарыстоўваць толькі «зарэгістраваныя ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі інтэрнэт-рэсурсы».
«Акрамя таго, устаноўлена забарона на выдачу выйгрышаў пераможцам рэкламнай гульні і іх нашчадкам, уключаным у пералік арганізацый і фізічных асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці», — піша БелТА.
Чытайце таксама:
Наваполацк, Баранавічы, Гомель — самыя рэпрэсаваныя гарады Беларусі
Падчас хапуну ў Брэсце затрымалі 70 чалавек. Сярод затрыманых — адныя жанчыны
Каментары