Грамадства1313

Журналісты пула Караніка прывезлі аленям 2,5 тоны гнілой садавіны. Жывёлы есці не сталі

У тыкток-канале фотажурналіста пула кіраўніка Гродзенскай вобласці Уладзіміра Караніка выклалі відэа, як аленяў спрабуюць накарміць зацвілымі апельсінамі, авакада, манга, заўважыў Hrodna.life.

Арцём Турлай, фотажурналіст пула Караніка распавядае, што яны прывезлі 2,5 тоны садавіны і гародніны.

 

@artem_pul4 #артемпул4 #пул4регион #пул4 ♬ оригинальный звук - РЭЙЗ

На відэа бачныя перцы, агуркі, пекінская капуста, памідоры, шмат апельсінаў, мандарыны, ёсць манга і нават памела. Але ўсё гэта багацце моцна сапсаванае, у цвілі, а са скрыняў цячэ цёмная вадкасць. Усім гэтым вырашылі накарміць аленяў. 

«Прывезлі аленям чатыры кантэйнеры садавіны па 700 кг. Авакада, агуркі, перац, баклажаны, мандарыны, памела, грушы і яблыкі», — падпісаў аўтар відэа.

 

@nashaniva Журналісты пула Караніка прывезлі аленям 2,5 тоны гнілой садавіны. Жывёлы есці не сталі #гродна #гродно #лукашенко #минскновости #беларусьновости #новостибеларуси #нашаніва #караник #новостигродно #навіныбеларусі #пул4 ♬ Cleaning - Owen Wang

«Ласункі мы выгрузілі. Усё распакавалі і цяпер ідзём ва ўкрыццё — будзем глядзець, прыйдуць алені есці ці не», — патлумачыў тое, што адбываецца ў відэа, Арцём Турлай. 

Алені сапраўды выйшлі з лесу, але есці не сталі. 

Скуль узяліся 2,5 тоны сапсаваных прадуктаў, у відэа не ўдакладняюць. 

У каментарах да відэа людзі дзівяцца, што аленяў кормяць цытрусавымі, і адзначаюць, што ў іх пасля гэтага будуць праблемы. 

«Мы былі ў заапарку, хацелі агурком пакарміць, работнікі сказалі аленю агурок нельга, кармілі ягадамі», — напісала дзяўчына. «Мы спрабавалі пакарміць аленяў мандарынамі, іх адпуджваў пах цытрусавы. А хлеб елі)», — падзялілася іншая. 

Людзі адзначалі шкоду цвілі для жывёл. «Спадзяюся, ніхто з жывёл не загінуў», — хвалюецца каментатар.

«Смакоцце з цвіллю. Многім жывёлам нельга цытрусавыя. Авакада асабліва, іх костачкі атрутныя для іх. Зрабіў дабро называецца», — напісалі ў канале. 

«Нават алені не захацелі пратэрміноўку есці», — рэзюмаваў нехта.

Каментары13

  • Андрусь
    22.01.2024
    Ну і хто пасля гэтага алень? ))
  • мясцовы2
    22.01.2024
    Нават алені паважаюць сябе больш, чым гэтая брыдота казённая.
  • Кастусь
    22.01.2024
    Оленя-то не обманешь))

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Усе навіны →
Усе навіны

«Новы міністр культуры». Найлепшыя твіты тыдня9

У Расіі назвалі вуліцу ў гонар дэсанта, які праваліў сваю аперацыю8

«Мір дзякуючы сіле магчымы!» Зяленскі ў Парыжы сустрэўся з Трампам і Макронам11

«Гэта, магчыма, найлепшае, што можа з імі здарыцца». Трамп пракаментаваў крах расійскай палітыкі ў Сірыі16

«Панікі няма. Ворагі хлусяць». Як асадаўская прапаганда рэагуе на перспектыву падзення ўласнага рэжыму ў Сірыі1

Паўстанцы ў Сірыі ўзялі Пальміру, штурмуюць Хомс, увайшлі ў Дамаск. Дзе Асад — невядома17

Стала вядома, што за дамову ўчора падпісалі Лукашэнка з Пуціным37

Наступленнем паўстанцаў у Сірыі кіруе Абу Махамед аль-Джулані. Хто ён такі і чаму яго лічаць прагрэсіўным джыхадзістам?7

Вядомы IT-інвестар патлумачыў, чаму ў Польшчы няма свайго EPAM і чым крутыя Мікада і Мельнічак6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак28

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак

Галоўнае
Усе навіны →