Ласіху з ласянём заўважылі на трасе ў Гомельскай вобласці.
Раніцай 19 студзеня дырэктару Хойніцкага лясгаса Аляксандру Дзягцярыку па дарозе ў вёску Партызанская ўдалося зняць на відэа двух ласёў, якія паважна «шпацыравалі» па трасе, паведамляе Onliner.by.
Жывёліны ў выніку саступілі дарогу аўтамабілю, збочылі і схаваліся ў лесе.
Вялікая колькасць снегу не падабаецца прадстаўнікам віду. Магчыма, на дарогу яны выйшлі ў пошуках маласнежных месцаў.
На жаль, ласі часта становяцца віноўнікамі ў ДТЗ, нярэдка са смяротным вынікам.
Каментары