Усяго патроху33

Асводаўцы пад Гомелем уратавалі зайца, які праваліўся пад лёд

Жывёліну, якая боўталася ў вадзе на адкрытым участку Сожа, заўважыў у бінокль дзяжурны змены Веткаўскай ратавальнай станцыі Таварыства ратавання на водах.

«Касы выскачыў на неакрэплы лёд і праваліўся. Сам выбрацца не змог, хоць спрабаваў: чапляўся за крыгу лапамі і нават зубамі. Начальнік ратавальнай станцыі Сяргей Сілкін і дзяжурны змены хутка зрэагавалі. На лодцы у вадалазным рыштунку падплылі да зайца, што патанаў, і выцягнулі яго з вады. Справіліся хутка, за паўтары хвіліны», — пракаментавалі падзеі ў таварыстве.

Змерзлага зайца прывезлі на станцыю, абагрэлі, а потым адпусцілі назад у лес.

А сам выпадак служыць ілюстрацыяй, наколькі небяспечна цяпер выходзіць на лёд. Калі ён не трымае нават зайца, то што ўжо казаць пра чалавека?

Каментары3

  • Жвір
    05.01.2024
    Цікава. Якія ў яго лапы доўгія,.. у зайца, вядома ж. Мяркую, што лацьвей за ўсё абаграваць зайцаў фенам, ён і сагрэецца, і футрачка падсохне ...
  • Kub
    05.01.2024
    Адзіная нармальная служба ў краіне засталася. Дзякуй.
  • Жвір
    06.01.2024
    Увогуле, калі толькі зірнуў на фота, дык падалося, што гэта кенгураня нейкае злавілі, што гэта ў заапарку нейдзе. Падобна, што нашыя зайцы ў нейкім сваяцтве з кенгуру, ня йнакш.

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў1

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Усе навіны →
Усе навіны

Кантрактнік у Белгарадскай вобласці Расіі застрэліў трох таварышаў і ўцёк са зброяй

У Калінкавічах у 40 гадоў памёр прапаршчык патрульна-паставой службы 

Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення2

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў1

Мілінкевіч расказаў, што беларусы могуць даць Еўропе8

Разграмілі кватэру былога вядучага АНТ Івана Падрэза11

Сямейную пару расіян затрымалі ў Аўстраліі па падазрэнні ў шпіянажы

Шматдзетнай маці далі 6 гадоў калоніі па 6 артыкулах. Сын-падлетак з інваліднасцю чакае яе на волі7

Памёр беларускі саксафаніст Віталь Ямуцееў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў1

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў

Галоўнае
Усе навіны →