Увечары 28 снежня Расія запусціла на тэрыторыю Украіны ўдарныя беспілотнікі з поўдня і поўначы: цягам ночы яны даляцелі да Валынскай і Львоўскай абласцей.
Выбухі былі чуваць у Львове, Харкаве і Чаркасах.
Так, гарадскі галава Львова Андрэй Садовы паведаміў: «Львоў. У горадзе быў чутны выбух. Яшчэ дзве паветраныя цэлі на падлёце. Усім застацца ў сховішчах!».
Паводле інфармацыі паліцыі, ў Харкаве прагрымела цэлая серыя выбухаў.
Гарадскі галава Ігар Церахаў паведаміў, што горад пад масіраваным ракетным абстрэлам. Раздалося прынамсі шэсць выбухаў.
Таксама ў ноч на 29 снежня ўкраінскія вайскоўцы зафіксавалі вылет 9 бартоў стратэгічных бамбардіроўшчыкаў Ту-95МС з аэрадрома «Аленевая» ў Мурманскай вобласці Расіі.
У частцы абласцей была абвешчана ракетная небяспека.
Каментары