Грамадства2020

«Яны патрабуюць спісы ўсіх кліентаў». Дырэктар польскіх курсаў, куды тыдзень таму прыйшлі сілавікі, расказаў пра складаны маральны выбар

Дырэктар адной з прыватных школ польскай мовы ў Мінску, супрацоўніцу якой затрымлівалі на мінулым тыдні, расказаў «Радыё Свабода» некаторыя падрабязнасці справы.

Фота ілюстрацыйнае

«Спыняйце рэкламу, спыняйце дзейнасць, пішыце заяву на ліквідацыю»

Як расказаў «Радыё Свабода» выкладчык польскай мовы, на мінулым тыдні ў Мінску закрылі прынамсі дзве прыватныя школы польскай мовы.

Здымкі візіту людзей у форме ў адну з устаноў апублікаваў тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў.

Як расказаў «Радыё Свабода» дырэктар адной з польскіх школ у Мінску Сяргей, супрацоўніцу навучальнай установы затрымлівалі на мінулым тыдні. Суразмоўца мяркуе, што гэта быў ГУБАЗіК. У яе патрабавалі статут і іншыя дакументы школы.

Да таго ж сілавікі настойвалі, каб ім выдалі спісы навучэнцаў польскіх курсаў за апошнія гады. Такіх звестак школа не перадала. На доўгі тэрмін іх не захоўваюць. Актуальныя спісы знаходзяцца ў дырэктара школы, які працуе з-за мяжы. Той апынуўся ў складанай маральнай сітуацыі: або падставіць кліентаў школы, або сваіх супрацоўнікаў.

«З аднаго боку, [сілавікі] ціснуць на супрацоўнікаў, каб яны гэта ўсё выдалі. І я не ведаю, што з імі зробяць, калі яны гэтага не пакажуць. З другога боку, супрацоўнікі ціснуць на мяне, бо баяцца за сябе і за сваё жыццё. З трэцяга боку, я разумею, што калі мы выдадзім звесткі сотняў, калі не тысяч людзей, для іх гэта можа скончыцца прафілактычнай размовай, а мо і чымсьці горшым», — разважае Сяргей.

Падчас візіту сілавікі прапаноўвалі добраахвотна закрыць курсы.

«Хутчэй за ўсё, іхняй мэтай было запалохванне. «Спыняйце рэкламу, спыняйце дзейнасць, пішыце заяву на ліквідацыю». Пачалі гаварыць, што толькі дакументаў будзе досыць, каб усіх пазакрываць, таму, маўляў, давайце самі, бо іншым разам прыйдуць людзі больш сур’ёзныя і ў масках», — пераказвае словы сілавікоў суразмоўца.

Ён кажа, што ім не пакінулі выбару — школу будуць закрываць. Супрацоўнікі баяцца працаваць далей пад такім ціскам. Але фірма цяпер у складаным фінансавым становішчы. Цяжка адразу разлічыць работнікаў перад звальненнем, аплаціць арэнду памяшкання. Перавезці школу ў Польшчу таксама не так проста. Складана будзе плаціць заробкі выкладчыкам, калі яны будуць заставацца ў Беларусі.

«Зараз мы ў патавай сітуацыі. Невядома, што рабіць», — прызнаецца Сяргей.

«Выдалілі нават назву курсу «Для паступлення за мяжу»

Цягам апошніх месяцаў у іхнюю школу некалькі разоў прыходзілі прадстаўніцы аддзела адукацыі, расказаў дырэктар.

«Яны казалі, што хадзілі па ўсіх польскіх курсах у раёне. Пыталіся, паводле якіх падручнікаў мы вучым, як праходзяць заняткі, колькі груп. Адсканавалі сабе статут школы і іншыя дакументы», — расказвае Сяргей.

Цягам апошніх гадоў у школу прыйшоў ліст, пэўна, з Міністэрства адукацыі, каб фірма прыпыніла рэкламу адукацыі за мяжой.

«Мы ўсё выдалілі, нават назву курсу «Для паступлення за мяжу». Мы перасталі рэкламаваць «карту паляка». Але наш сайт і сайты яшчэ каля 30 арганізацый заблакавалі, бо яны, на іхнюю думку, не адпавядаюць, бо нібыта там ёсць рэклама адукацыі за мяжой», — расказвае Сяргей.

Іхняя школа польскай мовы калісьці была вельмі вялікай. Падчас каранавірусу колькасць студэнтаў зменшылася. Новая хваля попыту пачалася ў канцы 2020 года. У апошнія год-паўтара зноў пайшоў спад прыкладна на 20%, бо давялося прыбраць частку рэкламы, да таго ж пасля ад’езду дырэктара з Беларусі перарвалася супрацоўніцтва з некаторымі буйнымі кліентамі, расказаў суразмоўца.

Каментары20

  • 7654
    27.12.2023
    Але беларускую усё роўна вучыць не будзем
  • Янка
    27.12.2023
    Тым хутчэй будзе развівацца онлайн-навучанне іншаземных моваў. Дарэчы, менавіта ў вывучэнні моў штучны інтэлект можа зрабіць сапраўдную рэвалюцыю.
  • гы-гы
    27.12.2023
    Лепшую рэкламу адукацыі за мяжой робіць пан міністр. Ну там адпрацоўкі пяцігадовыя, даўгавыя распіскі для студэнтаў, армія паміж бакалаўрыятам і магістратурай. Ну і агульнае "за цывілізаваным светам не павяду". 

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Маскве над Суздальцавым за паклёп на Лукашэнку зрабілі закрытым1

Усе месцы ў беларускія санаторыі на Новы год раскупленыя2

У Беларусі запускаюць рэаліці-шоу для блогераў, галоўны госць — Вольга Бузава8

Удзельніка «X-фактара» арыштавалі за палітыку — хутка будзе суд1

У Гарадку за экстрэмізм асудзілі музыку, якога не аднойчы прызнавалі найлепшым работнікам культуры Прыдзвіння

Цемнаскуры акцёр Паапа Эсіеду можа сыграць Северуса Снэйпа ў новым «Гары Потэры»1

Пенсіянера з Астравецкага раёна аштрафавалі на 2000 рублёў. Магчыма, за колер альтанкі ў двары

Spotify апублікаваў штогадовы рэйтынг самых папулярных артыстаў года4

У Румыніі будуць судзіць замежніка, які планаваў дыверсіі па ўказанні Расіі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў9

«Катастрофа ў Сірыі набірае абароты». Расійскія ваенкары і эксперты ў шоку ад імклівага падзення гарадоў

Галоўнае
Усе навіны →