Грамадства11

Мясніковіч пакідае пасаду старшыні ЕЭК

Гэту пасаду экс-прэм'ер Беларусі займаў чатыры гады.

Contributor / Getty Images

Былы прэм'ер-міністр Казахстана (з 2016 па 2019 год) Бакытжан Сагінтаеў зменіць Міхаіла Мясніковіча на пасадзе старшыні Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Пра гэта стала вядома на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу, піша БелТА.

У лютым 2020 года старшынства ў Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі перайшло да Беларусі, і такім чынам рэспубліка атрымала права прызначыць на чатыры гады свайго старшыню Калегіі ЕЭК. Гэтую пасаду тады заняў старшыня на той час Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч.

У 2024 годзе старшынства ў Еўразійскай эканамічнай камісіі пераходзіць да Казахстана. І на наступныя чатыры гады, гэта значыць з 2024 па 2028 год, старшынёй Калегіі ЕЭК стане прадстаўнік Казахстана.

Уладзімір Пуцін падзякаваў Міхаілу Мясніковічу за важкі ўнёсак у развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза. «Ён сапраўды шмат зрабіў, каб камісія працавала рытмічна, эфектыўна», — сказаў Уладзімір Пуцін.

Бакытжан Сагінтаеў апошнім часам займаў пасаду члена Калегіі (міністра) па эканоміцы і фінансавай палітыцы ЕЭК.

Каментары1

  • Так і запішам
    26.12.2023
    Здраднік заслужыў падзяку

У характарыстыкі бюджэтнікаў пачалі ўносіць даныя пра наяўнасць апастыля дыплома. Навошта?9

У характарыстыкі бюджэтнікаў пачалі ўносіць даныя пра наяўнасць апастыля дыплома. Навошта?

Усе навіны →
Усе навіны

«Дабрыня незнаёмцаў заўсёды ўражвае». Беларусы расказалі гісторыі, калі ім на дапамогу прыйшлі зусім чужыя людзі

Больш за 60 еўра ў кашальку — будуць праблемы? На выездзе з Літвы беларусы сутыкаюцца з новымі цяжкасцямі9

Надзея Скардзіна нарадзіла другога сына

Лесбіянка з Камеруна прынесла першы ў гісторыі медаль алімпійскай зборнай бежанцаў9

Амерыка не гатовая да войнаў будучыні?

Нядаўна вызвалены блогер Vadimati паведаміў пра анкалагічнае захворванне7

«Такое можна ўбачыць толькі ў кіно». Эстонскі фатограф зняў навальніцу падчас паўночнага ззяння ФОТЫ

Фондавы рынак ЗША адкрыўся з рэзкага падзення2

Валерый Сахашчык зарэгістраваў новую кампанію і пашырыў свой бізнэс на Бельгію 9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У характарыстыкі бюджэтнікаў пачалі ўносіць даныя пра наяўнасць апастыля дыплома. Навошта?9

У характарыстыкі бюджэтнікаў пачалі ўносіць даныя пра наяўнасць апастыля дыплома. Навошта?

Галоўнае
Усе навіны →