Прэмʼер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка 18 снежня ўзяў удзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў СНД. Сярод іншага прэм’ераў адвезлі на ВДНГ.
Галоўчанку там распавялі пра адкрыццё ў Расіі фірмовых крам беларускіх кандытарскіх вырабаў пад назваю «Бабруйскі зефір».
— Адкрытая крама ў Санкт-Пецярбургу, на мінулым тыдні — у Самары, цяпер разглядаюць варыянт адкрыцця ў Казані, — расказалі Галоўчанка.
— А «Кароўка» івянецкая там ёсць? — нечакана спытаў Галоўчанка.
— Не, такога ў нас тут няма, — адказалі яму.
— А дарма. У Івянцы філіял «Слодычы» робіць «Кароўку» па савецкім ГОСТе. Думаю, будзе запатрабавана.
— Гэтае пытанне мы разгледзім, — паабяцалі яму.
Каментары
Да и не надо, в африканских и арабских шахтах семьи, главное, чтобы выбросов метана не было.